Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сказаў — і адчуў холад у грудзях, бо гэта было надта падобна да праўды… Сапраўды, калі для Гагарына парадніцца з Гараўскімі — мезальянс, для яго, Вырвіча — вельмі нават выгадны шлюб. Але панна ўсміхнулася куточкам рота:

— Не баюся, пан Вырвіч.

І ганарыста закінула галаву:

— У нашым родзе жанчыны ўмеюць абараніць сябе!

Пранціш мімаволі залюбаваўся: высокі белы лоб, нос, як вытачаны, з невялікай гарбінкай, смелыя бліскучыя вочы, на гладка зачасаных цёмных валасах — карункавы вэлюм, прыстасаваны з нейкай накідкі… Гэх, каб раней сустрэцца, ды не ў такіх абставінах… Магчыма, Пранціш усё-ткі насмеліўся б пазаляцацца. Хаця ён неяк пазбягаў падыходзіць да дзяўчын з гэткімі разумнымі вачыма, без грану звычнага жаночага какецтва, затое з капою годнасці. Аж страшна штось не так учыніць, каб не высмеяла…

Падышоў з-за спіны Лёднік, схапіў былога гаспадара за плячо, шапнуў на вуха:

— Спадзяюся, ты ўсведамляеш, што робіш. Гэта сур’ёзна.

Куды ўжо сур’ёзней… Сцены закінутай капліцы, пабудаванай, яшчэ калі гаспадары маёнтка былі праваслаўнымі, злавесна цёмныя, у разводах. Вунь як старыя абразы са сценаў паглядаюць — дакорліва і ўрачыста, проста ў душу… Праўда, малявалі іх майстры мясцовыя, і за натуршчыкаў служылі мясцовыя ж мяшчукі ды сяляне… Таму й пазіраў гэтак абнадзейваюча на землякоў святы Баўтрамей, рудавалосы, рудабароды, румяны…

Свечкі мігцяць, нагадваючы пра эфемернасць зямнога жыцця. Дзе ж там той святар?

— Галоўнае — вывесці Дамініку адсюль… — прашаптаў Баўтрамею Вырвіч. — Я прыму любое яе рашэнне — далей…

— Ёлуп! — Лёднік пацямнеў ад гневу. — Менавіта ты зараз павінен браць на сябе ўсе рашэнні. А ты падумаў, што гэты самадур Багінскі можа запатрабаваць, каб пацверджанне шлюбу дэ факта адбылося пры сведках? Тады не аб’явіш шлюб фіктыўным…

Такое сапраўды было ў звычаі. Адзін з Радзівілаў, яшчэ сватаючыся да дачкі менскага ваяводы Завішы, запатрабаваў проста на заручынах даць яму «прыемную зведаць пасцель» з нарачонай. І дазволілі, што паробіш, як пан Завіша сваю дачку ні шкадаваў, ні аберагаў… І прасціну з доказамі цнатлівасці нявесты гасцям паказалі.

— Не хвалюйцеся, пан Лёднік, — ціха прагаварыла панна Гараўская. — Я веру ў Госпада і ягоную волю. Я так малілася, каб за Гагарына не выходзіць, вось жа Гасподзь і пачуў… А далей Ён таксама ўправіць.

— Амін… — прамовіў Баўтрамей і перахрысціўся.

А вось і святар… Даволі малады і, па ўсім відаць, баявіты — звык ваяваць за свой прыход, каб ва ўніяцтва не змушалі пераходзіць, не зачынілі. Святару не вельмі падабалася, што яго прывезлі здзейсніць абрад шлюбавання ў вельмі падазронай кампаніі. Але ўжо тое добра, што храм, які пуставаў пасля таго, як гаспадар стаў каталіком, ажыў, і тут узносіцца маленне да Госпада…

Лёднік трымаў вянец над Вырвічам, над паннай Дамінікай — нейкая мясцовая дзяўчына, светленькая, сарамлівая, добра, што не княская фаварытка. Словы абраду гучалі ў маленькім храме нечакана гулка.

А потым да маладых са здзеклівай усмешкай на прыгожым сытым твары падышоў князь Багінскі, які, падобна, усё яшчэ лічыў, што змог хітра пакараць падманшчыкаў, змусіўшы ўсур’ёз ажаніцца.

— Ну што, віншую маладажонаў!

А былая панна Гараўская, ад сёння — пані Дамініка Вырвіч, адказала гучна і насмешна:

— Дзякую, дзядзечка!

Багінскі лыпнуў вачыма, не ведаючы, ці правільна расчуў, а калі правільна, як прыняць недарэчны жарт нявесты? А Дамініка працягвала гэтак жа ветліва-насмешна:

— Вы, вельмішаноўны дзядзечка, не ведалі, што мая маці — Антаніна Багінская, ваша старэйшая сястра, якая насуперак волі сям’і выйшла замуж за пана Валенты Гараўскага?

Твар князя пайшоў плямамі, як ад марозу.

— Не можа быць… Ну так, я чуў пра скандал у нашым родзе… Антаніну памятаю слаба — можа, некалькі разоў і бачыў, яшчэ ў дзяцінстве, яна нарадзілася ад першага шлюбу бацькі… А потым збегла з нейкім бедным шляхціцам, ды яшчэ праваслаўным, і сама веру змяніла. У сям’ і пра яе не гаварылі ніколі. Ну, так, здаецца, Гараўскі прозвішча…

Князь правёў рукой па твары, нібыта каб стрэсці морак.

— А чаму… ты… адразу мне не сказала?

Нядаўняя Гараўская ганарліва стаяла побач з агаломшаным мужам.

— А мы, вашамосць, ніколі і нічога ад Багінскіх не прасілі і прасіць не будзем! Яны нават калі мая пані-маці памерла, слова спачування не прыслалі. Так што, дзядзечка, і ад вас мне нічога не трэба, — голас нявесты ўтрымліваў такую дозу атруты, што доктар Лёднік лепей бы не намяшаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x