Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І рука панны сама сабой апынулася ў руцэ яе нечаканага мужа.

Так жа смялей — калі ў цемры і невядомасці трымаешся за кагосьці надзейнага і вартага…

Полацак сустрэў сонейкам.

Шчырым такім, веснавым сонейкам, якое люстравалася ў водах Дзвіны, рассыпаючыся ў хвалях міглівым золатам… І спалі змрочным сном сутарэнні пад храмам Святой Сафіі, і маўчалі зняволеныя там кнігі, і дзіда Святога Маўрыкія ахоўвала горад…

А рукі ў Саламеі Лёднік дрыжэлі так, што не магла адразу разгарнуць цыдулку ад мужа. Паніч Аляксандр, як старэйшы мужчына ў сям’і пасля ад’езду бацькі, рашуча ўзяў пасланне і зачытаў.

Хто б сумняваўся наконт зместу. «Кахаю, люблю, малюся аб сустрэчы, не пераймайцеся, са мной усё добра…» Словы, за якімі Чорны Доктар мог схаваць любыя няшчасці.

Можа, перажыванні з-за свайго Адысея не далі пані Саламеі надта здзівіцца ад з’яўлення Пранціша пад руку з законнай жонкай… Выслухаўшы неверагодную гісторыю іх шлюбу, Саламея, аднак, перанялася. Адразу ж зладзіла для панны Дамінікі гарачай вады дый іншых неабходных жанчыне рэчаў, угаварыла трохі адпачыць — бо судовыя ў Полацку раней, чым апоўдні, не прачынаюцца, а паненка змучаная зусім…

А калі засталася з Вырвічам сам-насам, цвёрда заявіла:

— Не рабі глупстваў, не буры гэты шлюб! Не заўсёды тое, што даецца выпадкова, з’яўляецца часовым. Дастаўся дыямент — беражы!

І нават пан Гараўскі, вызвалены з вежы, не надта трос кулакамі на адрас самазванага жаніха. Галоўнае — ягоная красачка, дачушка ў бяспецы… Падумаць толькі — зрабілі закладніцай, трымалі ў палоне! Нават за сталом у доме Рэнічаў пан больш глядзеў на сваю крывіначку, чым спажываў ежу…

Падарункі ад Багінскага змусілі пана скрывіцца: каб ягоная воля, нічога ад фанабэрыстых магнатаў, якія ім пагарджалі, не ўзяў бы. Але што ж, зяць дастаўся небагаты, такі пасаг маладым дарэчы. Маёнтак Гаруны, канешне, і блізка не Нясвіж, дзесь у Налібоцкай глухамані вёсачка… І добра яшчэ, калі ў князя ў хуткім часе не сканфіскуюць маёмасць, і ягоны падарунак не выявіцца пшыкам.

Найбольш у доме Лёднікаў пану Гараўскаму спадабаліся турэцкія шаблі… Гаспадар, вядомы фехтавальшчык, меў цэлую калекцыю добрай зброі. А вось саркафаг з муміяй у кабінеце доктара, хоць і самы што ні на ёсць усходні прадмет, пана не ўсцешыў. Толькі перахрысціўся пан Валенты гідліва. Трымаць у доме нябожчыка, ды яшчэ паганца! Вось ужо сапраўды — Полацкі Фаўст… Праўда, абразы кругом праваслаўныя… Пан Валенты мог ухваліць хаця б тое, што дачка выйшла замуж за адзінаверца.

Вядома, погляды, якія пан Валенты Гараўскі кідаў на нежаданага зяця, былі дастаткова непрыязныя — як на апошняга госця, што надакучыў, як горкая рэдзька, а не выганіш. Каб не саромеўся пані Саламеі — а яе велічная прыгажосць утаймоўвала і не такіх, дык і пасварыцца мог з зяцем.

Пранціш разумеў, калі панна Дамініка скажа, што яны не супраць абвесціць шлюб несапраўдным, пан Гараўскі кінецца ў гэтую справу з усім імпэтам — і даб’ецца… Бо князь Багінскі — бунтаўнік, канфедэрат, і кароль ахвотна дапаможа ахвярам свайго ворага.

Пранціш паглядаў на тонкі профіль дзяўчыны, якая чамусьці лічыцца ягонай жонкай, і чакаў выбуху… І халодная змяя круцілася ў грудзях. Магчыма, яму самому варта прапанаваць ёй такое выйсце? Але Дамініка, заўважыўшы крывыя пагляды бацькі на драгуна, заявіла:

— Татусю, гэта мой вянчаны муж, ён мяне выратаваў, гонар мой абараніў, а я адно толькі слова вернасці маю. І перад Госпадам ужо дала яго гэтаму пану.

Гараўскі трохі вінавата ўтаропіўся ў талерку. А Пранціш адчуў, як на душы пацяплела. Дамініка не збіраецца ад яго пазбаўляцца! І, здаецца, патроху ачуньвае ад сваіх страшных прыгодаў. Вочы пачынаюць блішчаць весела і троху іранічна, знікае трывожная напятасць… Вунь як з малой Сафійкай забаўляецца!

З чарнавокай Лёдневічанкай былая панна Гараўская адразу пасябравала, і цяпер яны ўдзвюх разглядалі… Не, не цудоўную парцалянавую ляльку, якая сядзела ў куточку ды лупілася пакрыўджана намаляванымі блакітнымі вачыма. А сапраўдны мікраскоп, які быў паненцы Сафійцы цікавейшы за любыя цацкі. Мікраскоп, бліскучанькі, пакрыты гравіроўкай у выглядзе пераплеценых галінак і кветак, ёй аддаў старэйшы брат, які займеў больш моцную прыладу. А яшчэ той брат калекцыянаваў казюрак і матылёў, каменьчыкі і чарвячкоў… І такіх агідных істотаў, на якіх далікатным людзям глядзець брыдка.

Але, відаць, далікатных асобаў тут не было, ну, можа, за выключэннем пана Гараўскага, які абурана адварочваўся ад заспіртаваных у слоіках брыдотаў. А вось Дамініка нават дагістарычны чэрап, якім яе спадзяваўся, відаць, напалохаць паніч Аляксандр, успрыняла са спакойнай цікаўнасцю. Патлумачыла, што мастаку, каб правільна маляваць, абавязкова трэба, як і доктару, ведаць зладжанне арганізму знутры. Таму яна ў свой час адлюстравала чарапоў ды шкілетаў дастаткова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x