Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А яны абое схізматыкі, ойча, таму іх вянчанне — не ваш клопат, — адказаў князь, відавочна пакрыўджаны ўмяшальніцтвам.

Раздражнёна наблізіўся да Вырвіча з паннай Дамінікай і злосна прашаптаў:

— Я не дазволю з сябе насміхацца. Або сёння шлюбуецеся па ўсіх правілах — альбо я пасылаю да князя Гагарына перагаворшчыка.

Вырвіч вытрымаў раз’юшаны позірк магната.

— Тут няма падману, вашамосць.

Багінскі крыва пасміхнуўся.

— Што ж, мяне будзе цешыць хаця б тое, што, так сказаць, фармальна ты адбіваеш нявесту ў князя Гагарына.

І гучна выкрыкнуў загад:

— Знайдзіце зараз жа якога-небудзь папа!

Не так, не так уяўляў пан Пранціш Вырвіч сваё вяселле… Хаця ў іншых было й горай: нярэдка жаніх бачыў нявесту першы раз толькі перад алтаром. А калі меў шчасце сузіраць да гэтага — дык у прысутнасці сватоў ды бацькоў, дзе кандыдатка на ролю жонкі маўчала, як намалёваная, сціпла апусціўшы вочы. І тое, што ажаніўся з мегерай, з якой пагаварыць няма аб чым, высвятлялася толькі калі нічога не выправіць.

Але хаця Пранціш і шанаваў сармацкія звычаі продкаў, марыў пра жарсці ў духу рыцарскіх раманаў. Можа, таму дасюль не ажаніўся. Адразу пакутаваў па недасяжнай княжне Паланэйцы Багінскай, якая то дарыла пацалункі, то адпраўляла на смерць. Потым ягоным сэрцам завалодала Раіна Міхалішыўна, якая ззяла на сцэне і прыдворных балах, танчыла на вуголлях у абліччы егіпецкай прынцэсы і якую трэба было адбіваць у авантурыста-мага Батысты. А ад закаханай у яго Ганулькі Макавецкай Вырвіч сам сышоў — і багатая, і кахае, і сціплая, а няма п’янкой радасці, не круціцца галава, не абрыньваешся, як у вір… Лёднік, вядома, дакараў маладзейшага сябра за вецер у галаве, але хіба можна змусіць сябе быць шчаслівым і закаханым?

А што ён адчуваў цяпер, стоячы на парозе закінутай капліцы маёнтка і трымаючы за руку Дамініку Гараўскую, апранутую ў белую сукенку з гардэроба княскай фаварыткі?

Жаданне абараніць?

Так…

Усведамленне, што наперадзе — прыгоды, адкрыцці і ўсё, што заўгодна, акрамя нуды?

О так…

Ну а разгубленасць ды некаторую агаломшанасць адчувалі абое. Вырвіч толькі-толькі з чэрава Жалезнага Змея выбраўся, пад вадой суткі праседзеўшы. Панну гвалтам звезлі, пад замком трымалі… І раптам — пад вянец! Гэтак маланкава, мусіць, толькі Пане Каханку жанілі. Ягоная маці, асоба ўладная ды разумная, пані Уршуля Радзівіл, занепакоілася, што сын занадта спешчаны-разбэшчаны, ды захапіўся дачкой уніяцкага святара, так, што нават прасіўся ў маці з той дзеўкай пабрацца. Пані Уршуля нагледзела сярод сваіх прыдворных дам сціплую радавітую сірату, загадала ёй добра апрануцца на ранішнюю службу ў палацавай капліцы, бо там будзе нейкая ўрачыстасць. Сыну сказала на імшу абавязкова з’явіцца. А калі той прыйшоў, аказалася, што прысутнічае на ўласным вяселлі з той сіроткай, якая да апошняга пра сваё шчасце не падазравала. І нічога, павянчалі… Праўда, і добрага з гэтага не выйшла, урэшце недабраная пара развялася.

Панна Дамініка глядзела на жаніха цёмнымі разумнымі вачыма, старалася не дрыжэць і зрабіць голас як мага больш цвёрдым і нават насмешным.

— Вы, пан Вырвіч, сачыненні іспанскага паэта Кальдэрона чыталі? У яго п’еса такая: «Жыццё ёсць сон». Можа, і мне варта прачнуцца, і я пабачу сябе ў Капанічах?

Пранціш лёгка паціснуў яе руку:

— А яшчэ ў яго ёсць п’еса «Каханне пасля смерці», дзе гераіня выходзіць замуж за чалавека, якога не любіць, толькі для таго, каб ён абараніў гонар яе і яе бацькі…

— Дзе вы вучыліся, пан Вырвіч? — зацікаўлена папыталася панна Дамініка.

— У Віленскай акадэміі, маю дыплом доктара вольных навук, потым — у Манпелье, слухаў лекцыі па рыторыцы… У перапынку паміж вучобай служыў у конным рэгіменце, у званні харужага… Настаўнікам фехтавання падпрацоўваў у Францыі, у дваранскім пансіёне… А дзе вашамосць вучылася маляваць?

Гэта было падобна, як бы ў адведзеныя лёсам хвіліны яны ліхаманкава спрабавалі змясціць гады знаёмства, распавесці адно аднаму як мага больш пра сябе.

— У нас жыў італьянскі мастак, бедны, як пацук, слабы на выпіўку, не самы таленавіты, але школа ў яго была добрая. Ён са мной займаўся, хваліў… А васпана, значыць, непакоіць, што я яго не люблю?

Панна Дамініка выпрабавальна паглядзела на жаніха. Вырвіч не адвёў вачэй.

— А вашу мосць не непакоіць, раптам жаніх — загонны шляхцюк, шалбер, што карыстаецца вашым бядотным станам, каб здабыць багатую нявесту, якую за яго ніколі б іначай не аддалі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x