Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дружныя залпы стральцы па літвінах пусцілі,
Потым нашых вершнікаў на канях парубілі.
Палеглі слаўны рыцары, Зянкевіч ды Ціхінскі,
Быў жа яшчэ забіта там рыцар Ян Тымінскі.
Ўсе яны служылі ў Ёрдановай роце,
Доўг свой Айчыне аддалі рыцарскі ў годнай цноце.

Ой, запалаюць канцы ў гэтай карчомцы, калі ваякі яшчэ больш паднап’юцца…

Пакой дастаўся шпегам не асобны, у ім ужо нехта спачываў. Здаровы дзяцюк на сенніку ля вакна накрыўся ваўнянай коўдрай аж з галавою. Каля яго стаялі набітыя чымсьці мяхі. Мяркуючы па паху — з сырымі скурамі. Доктар ажно на парозе затрымаўся — бо з дзяцінства не выносіў гэтага паху, таму й па слядах бацькі-гарбара не пайшоў…

Але шукаць іншы прытулак не было моцы, і Чорны Доктар дастаў са сваіх бяздонных кішэняў мяшэчак з нейкай вохкай сухой травой, хуценька расцёр між пальцаў, паднёс да носу… Пранціш нягучна хмыкнуў: хто б мог падумаць, што непераможны фехтавальшчык і маг чуйны, як паненка, якая не расстаецца з нюхацельнай соллю?

Рэзкі пах зёлак усё-ткі трохі перабіваў смурод з мяхоў. Бутрым ціха прачытаў вечаровую малітву, падзякаваўшы Госпаду, прасвятой Багародзіцы і ўсім святым за шчаслівае выбаўленне з падводнага палону, і зваліўся на сяннік, як нежывы. Мудраваць над Альбукасісавай прыладай у яго сіл не засталося. Пранціш таксама ўпаў на свой ложак… Усё-ткі не кожны дзень вяртаешся з апраметнай.

— Ну што, панове шпегі, выбавілі якога-небудзь цмока з пячоры?

Прыўзняўшыся з сенніка ля вакна, на суседзяў па пакоі паглядаў Герман Ватман, і ягоныя вочы, што ўмелі бачыць у цемры, нібыта свяціліся чырванню, як у пякельных істотаў.

Раздзел дзясяты

ТОЕ-СЁЕ ПРА ВАР’ЯЦТВЫ ГІМЕНЕЯ

У самы страшны момант бойкі паміж войскамі Кромвеля і ангельскага караля, пад посвіст ядраў і куль, ля дрэва, мо сасны, мо якога ясеня, сядзеў і ў чаканні пацыентаў чытаў кнігу лейб-медык Уільям Гарвей, які адкрыў асаблівасці кровазвароту.

А чаго баяцца чалавеку, які першым у свеце зразумеў, як працуе сэрца?

Хіба што невукаў, якія разграмілі дом «раяліста», заадно знішчыўшы ягоныя калекцыі і рукапіс паталагічнай анатоміі.

Як бы шляхцюк з Падняводдзя Пранціш Вырвіч хацеў часам мець гэткую самаўладу! Вакол цябе б’юцца, віюцца, ірвуцца, а ты чытаеш навуковы трактат… Найчасцей жа Вырвіча адразу зацягвала ў вір, і ягоная шабля зацята абараняла справядлівасць…

Ну, тое, што на той момант падавалася справядлівасцю.

З другога боку, ён жа шляхціц, а не клісцірнік, як згаданы Гарвей ці Баўтрамей Лёднік, і не птушка-воран-падлаед… Вырвіч не раз за такімі птахамі назіраў: крыкі, стрэлы, кроў хлешча, а чорны ды дзюбаты «нігрэда» сочыць сабе спакойненька з дрэва, калі ж для яго справа знойдзецца. Гэта толькі ў казках ды замовах воран — лекар. Нянька Агата Пранцішавыя дзіцячыя раненні лячыла замовай: «Гэх ты, воран-орлам, дзюбкаю выбівай, гэты боль кіпцямі выдзірай…»

У казцы воран мог прынесці жывой ды мёртвай вады, а то і косці памерлага брата героя, якія кідаў у чароўны калодзеж, і нябожчык ажываў… Далібог, такі птах заслугоўвае чорнай доктарскай мантыі! Да таго ж дакладна лепей за двухногіх прафесараў ведае, як зладжанае чалавечае сэрца ды мазгі, і ў дадатак — якія яны на смак…

Вырвіч адвёў позірк ад злавеснай птушкі, якая вось ужо хвілінаў дзесяць вывучала яго то адным, то другі вокам, седзячы на голай ліпе прысады перад маёнткам аднаго з прыдворных князя Багінскага. Нібыта і падобная да тых варонаў, што жылі ў далёкім Ліёне, дзе іх лічылі дзецьмі бога Луга, але ўсё, што трапляе сюды, на Беларусь, як прадметы, упушчаныя на дно лужыны, мяняе абрысы і колеры, прыстасоўваецца да тутэйшай змрочнай рэчаіснасці.

Белыя калоны маёнтка былі занадта вялікія для сціплага аднапавярховага будынка, крытага пазелянелай чарапіцай. Гэтыя калоны з мармуровым ганкам і балюстрадай выглядалі навюткімі, нядаўна дабудаванымі да старасвецкай сумленнай хаціны. Ясна, з тых самых прычын, па якіх два бедныя шляхцюкі, скінуўшыся, купілі на дваіх адну пару самых дарагіх ботаў, і цяпер, едучы на возе, звешваюць з яго кожны па назе, а босыя ногі падкурчваюць пад сябе.

Пранціш скасавурыўся на Лёдніка: той, як і ягоны калега Гарвей, захоўваў ільдзяны спакой адпаведна прозвішчу. Гартаў сабе свой нататнік, апусціўшы нос, дакладна падобны да дзюбы ворана…

А Вырвіч ніяк не мог змусіць сябе ўдаваць абыякавасць, так яго злавала ўсё, што адбывалася ў апошнія дні. Гэты падлючы Ватман, наваяўлены граф Пянткоўскі, выслухаўшы падрабязны даклад пра вадзянога змея, заявіў, што князь Багінскі павінен чуць асабіста! І звёз шпегаў з Турава пад водбліскі ладнага пажару, які ўчыніўся ўсё-ткі ў карчме «Лёндан». Хутчэй за ўсё, з дапамогай людзей Ватмана, якія паспрыялі бойцы паміж жаўнерамі. Калі ў мястэчку пажар, тут не да таго, каб сачыць за пастаяльцамі карчмы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x