Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Князь выразна скрывіўся — Пранціш сам ведаў, як мала сёння каштуюць законы іх дзяржавы, якая патроху губляла незалежнасць.

— Яго вялікасць кароль Станіслаў Аўгуст — верны саюзнік яе імператарскай вялікасці, і з удзячнасцю прыняў яе дапамогу ў навядзенні парадку ў сваёй дзяржаве. Таму тое, што я зараз абвяшчаю, мае моц закону і для вас. Яе Вялікасць Кацярына не жадае, каб спакой гэтых земляў, якія знаходзяцца пад яе літасцівай суседскай апекай, парушала блюзнерская злачынная зброя, ужыванне якой збянтэжыць розумы, спакусіць уладай і пасее злосць у душах. Таму са згоды яго вялікасці Станіслава Аўгуста наша імператрыца зноў бярэ на сябе ролю міратворцы і цяжкую задачу захоўваць у таямніцы гэтую зброю, пакуль не знойдзецца ёй богаўгоднае прымяненне.

Усё-ткі наклалі лапу расейцы на Жалезнага Змея… Панятоўскі ў чарговы раз не вытрымаў уціску сваёй уладнай былой каханкі. Зусім як шкаляр, што напачатку смела адмаўляецца адкрыць злоснаму настаўніку імёны таварышаў, якія ўзялі ўдзел у пракудзе, але варта пабачыць розгу — і, пагарджаючы сабою, усіх выдае.

А тады плача ды крыўдуе на несправядлівасць лёсу.

Вырвіч чакаў, што зараз Гагарын загадае вывесці Вадзянога Змея ў Прыпяць, і, цалкам магчыма, для гэтага зноў спатрэбяцца яны з Лёднікам. А яны абавязкова нешта прыдумаюць, каб уцячы… Але расеец, нягледзячы на мяккую, дзіцячую знешнасць, быў зусім не дурань, а жорсткасці і хітрасці меў не менш, чым той жа падскарбій. Нават свавольная панна Дамініка Гараўская наўрад такога зацугляе. Дазволь паплысці Жалезнаму Змею — хто ведае, на якія хітрыкі здатныя ягоныя стваральнікі. Дый няма чаго дэманстраваць людзям пачвару — разнясуць чуткі на ўвесь свет-павет…

— Выцягвайце свой карабель на бераг, што можна — адкруціце, каб змясціўся на воз…

А вось і вялізныя калёсы загрукаталі па падземным ходзе… І дзе толькі такія здабылі?

Дарэмна Пфальцман верашчаў, што ягонае стварэнне будзе загубленае, ламаць — не будаваць… Жаўнеры ды паднявольныя мясцовыя мужыкі з вялікім задавальненнем накінуліся на Вадзянога Змея… Нямчук лямантаваў, лаяўся па-нямецку, а тады, пабачыўшы дарэмнасць пратэстаў, учапіўся ў Гагарына з ліслівымі роспытамі. Калі яе вялікасць Кацярына зацікавілася вынаходніцтвам, дык, напэўна, з уласцівай ёй шчодрасцю расплоціцца за яго?

Геру Якубу Пфальцману, відавочна, было ўсё роўна, хто з уладароў скарыстаецца з ягоных уменняў, абы плацілі ды не пагражалі забіць.

Вадзянога Змея пагрузілі на калёсы. Нешта ў чорным тураўскім возеры з палёгкай вільнула хвастом: нарэшце прыбралі гэтую жалезную бурбалку, якую ні з’есці, ні пакусаць, а тлуму вакол яе — хоць не ўсплывай ніколі…

Вечар у Тураве пах дымам. Дым пагойдваўся над комінамі, быццам пер’і на шлемах волатаў-рыцараў, што так доўга збіраліся ў крыжовы паход, аж паспелі ўрасці ў зямлю… А зямля тут была шчодра напоеная крывёй, якую хто толькі ні праліваў. У 1654-м войскі Аляксея Цішайшага так усё вынішчылі, што, паводле ліста тураўскага падстарасты Хведара Ляўковіча, «не толькі ў дамах сялянскіх, што змаглі адшукаць, забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвалі…» А калі Януш Радзівіл горад узяў — хто ацалеў, таксама пашкадаваў, што жывы застаўся… Як жа — здрайцы, з казакамі хаўрусаваліся, на Сеч паўцякалі…

Пасля ўсіх падзеяў з чатырох соцень дымоў у мястэчку засталося трохі больш за сотню… А колькі яшчэ войнаў ды звадаў тут прапаўзалі вогненнымі цмокамі! Карацей, краявіды ўрачыстасцю не ўражвалі, хоць менавіта тут, у вежы на замчышчы, Кірыла Тураўскі, Златавуст, успяваў Госпада і хараство створанага ім свету.

Затое Вырвіч быў вельмі рады, што нарэшце яны з Бутрымам бачаць неба, няхай і зацягнутае цёмнымі нізкімі хмарамі, і доўгія гадзіны пад вадой здаваліся начным блёкатам. З мануфактуры іх выпусцілі. Вядома, нельга было спадзявацца, што за пасвечанымі ў таямніцу, а асабліва доктарам-вынаходнікам, не сочаць і дадуць з’ехаць. Затое з імі былі шаблі. Пранціш нібыта адчуваў, як радуецца ягоны верны прадзедаўскі Гіпацэнтаўр, а Бутрым цягнуў у скураной сумцы на баку Альбукасісаў шлем і нават пяшчотна пагладжваў сумку рукою. Эксперыментатар…

Тураўская карчма з ганарыстай назвай «Лондан», дзе яны апынуліся, калі й нагадвала чэрава Жалезнага Змея, дык хіба тым, што тут таксама было цяжка дыхаць: смурод гарэлкі, тушанай капусты, часныку ды разгарачаных целаў так густа замешаны, што, здавалася, сякеру ўтрымае… З усяе музыкі — толькі дудка, якая выводзіла таненька ды жаласна даўнюю мелодыю, за якой угадваліся кранальныя словы, якія звычайна пяюцца на вяселлі сіраціны:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x