Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось табе на, старыя знаёмыя! Мастакі самазваныя! Шпегі!

Чорныя воды тураўскага падземнага возера не плескануліся ў прадчуванні хуткай ахвяры, але штосьці ў іх пракаветных нетрах, напэўна, аблізнулася. Пфальцман нясмела падаў голас:

— Ваша светласць, яны працавалі на нас, на яго вялікасць караля, прынеслі ягонай мосці падскарбію каштоўныя звесткі пра бунтаўнікоў! Гэта вядомы доктар Баўтрамей Лёднік, а гэта ягоны асістэнт высакародны пан Франтасій Вырвіч!

Падобны да дзіцячага, круглы твар Гагарына з дробнымі рысамі ажно перакрывіўся пры поглядзе на доктара:

— У мяне яшчэ ў Капанічах мільгнула думка, што ты — Баўтрамей Лёднік! Толькі я ўяўляў, што той Чорны Доктар больш, скажам шчыра, плячысты ды павабны.

Зыркнуў на Пранціша:

— А вы, значыць, камандзір барскіх канфедэратаў? І напэўна ж, на руках вашай мосці кроў не аднаго майго суайчынніка. І чаму васпан не патрапіўся мне на полі бойкі?

Вырвічу падалося, што ў нетрах падземнага возера нешта падплыло бліжэй да паверхні і разявіла пашчу ў чаканні пачастунку.

Але князь, нават раз’юшаны, разумеў, што забіваць тых, хто нібыта перайшоў на бок саюзнікаў, не выпадала, і Гагарын утаропіўся ў галоўную ахвяру — Пфальцмана.

— Кажаце, князь Антоній мяне не дачакаўся? Вось шкада… А то я б перад ім распавёў, як вы скралі сваё вынаходніцтва ў расейскага падданага Яфіма Ніканава!

Нямчук ажно пачырванеў — але не ад страху, а ад гневу, бо любоў да сваёй справы ды прафесійны гонар, як ні дзіўна, але заўсёды перасільвалі ягоны баязлівы характар.

— Запэўніваю вас, вашамосць, што ні ў кога я вынаходніцтваў ніколі не краў! Гэты падводны карабель я сам прыдумаў, і механізмы ягоныя, і адмысловыя прыстасаванні…

— Яшчэ скажы, што ніколі не бачыў папер, якія Ніканаў, сасланы ў Астраханскі порт, калісь пасылаў польскаму каралю! — пасміхнуўся Гагарын.

— Калі ў Расіі даўно ўмелі будаваць паводныя лодкі, дык чаму не пабудавалі? — абражаны вынаходнік быў нечувана дзёрзкі.

— Таму што пасля смерці вялікага Пятра дурні-чыноўнікі не ацанілі тое, чым ён апекаваўся, — павучальна патлумачыў князь. — Пяцьдзясят год таму патаемны карабель Ніканава падчас іспытаў у Архангельску ляснуўся разам з чатырма сотнямі рублёў, на яго выдаткаваных. Вынаходнік зведаў няміласць. Яго разжалавалі ў простыя адміралцейскія работнікі, саслалі і забаранілі займацца эксперыментамі. Ён дваццаць год завальваў царскую канцылярыю скаргамі, прапаноўваў удасканаленыя варыянты карабля… А калі яму загадалі сціхнуць, відаць, азлобіўся ды пачаў пісаць іншым манархам. Праўда, ягоныя лісты і там траплялі пад сукно. Пакуль хтось пры цяперашнім польскім каралі іх не знайшоў. Ніканава на свеце няма, дык і рады прыўлашчыць ягоны плён?

Пфальцман надзьмуўся, як жаба на корч.

— Я калі і выкарыстаў, дык толькі сістэму напаўнення баласных цыстэрнаў, і тое ўдасканаліў!

Пранціш пасміхнуўся: ну немец і прасцяк, прагаварыўся, што знаёмы з чарцяжамі Ніканава! Не такі ўжо і разумнік гэты Пфальцман. Былы слуга Пранціша Вырвіча Бутрым куды кемней! Бо нямчук ідэю Жалезнай Чарапахі падгледзеў у нататніках Леанарда да Вінчы, Жалезнага Змея — у расейца…

— Ну, гэта на тым свеце будзеце з Ніканавым высвятляць, — абарваў Гагарын. — Што мяне цікавіць, дык што вы прыдумалі, каб можна было так доўга сядзець у караблі, не ўсплываючы?

Тут падскочыў у жаданні дагадзіць рыбатвары жаўнер:

— А гэта, вашамосць, доктар Лёднік пастараўся! Князь Антоні Тызенгаўз загадаў трымаць яго з памочнікам пад вадой, пакуль не вынайдуць штось…

— Добры спосаб! — ухваліў Гагарын. — Даўно хачу якога-небудзь маскоўскага канцылярыста замкнуць у пакоі з усімі ягонымі паперамі, пакуль не навучыцца імі харчавацца. Тады, можа, усе мае цяжбы за адзін дзень будуць вырашацца, ды без хабару.

Радавіты жаніх паненкі Дамінікі Гараўскай падбіў наском высокага бліскучага бота, які люстраваў злавеснае святло паходняў, каменьчык, і той пакорліва паляцеў у чорную ваду.

— І чарцяжы прылады для выпрацоўкі паветра прадставіце…

Лёднік рашуча ступіў наперад:

— Вашамосць, ніякіх чарцяжоў няма! Я працаваў ва ўмовах смяротнай небяспекі, і наўрад змагу паўтарыць тое, што выпадкова прыйшло ў галаву падчас афектацыі…

Гагарын, аднак, не раззлаваўся, ён зноў быў млява-спакойны, і ад таго ягоныя словы былі яшчэ больш важкімі і страшнымі.

— Не зможаш без афектацыі — зладзім афектацыю…

Пранціш не вытрымаў:

— Ваша княская мосць, дазвольце нагадаць, што пан Баўтрамей Лёднік — падданы яго вялікасці караля Рэчы Паспалітай, ён — шляхціц, і змусіць яго да чагосьці можна толькі згодна са Статутам Вялікага Княства Літоўскага… Id tantum possumus, quod de jure possumus [20] Мы можам рабіць толькі тое, што законна ( лац .) !

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x