Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пранціш і сам ведаў, што Лёднік учыніў дзеля іх уратавання амаль немагчымае. Урэшце, ім і праўда ёсць яшчэ чым дыхаць, і лямпа не згасае.

Бутрым сядзеў, апусціўшы галаву на калені, зусім, як тады, у доме дэ Варда. І Пранціш, хоць абяцаў ніколі не пытацца, што адбылося ў палоне прагрэсіўных дактароў, не вытрымаў:

— Слухай, а чаму, калі мы забіралі цябе з Манпелье, на тваёй скроні дзве такія таненькія касы былі заплеценыя?

Лёднік не раззлаваўся — і яму было не да ўмоўнасцяў, адказаў павольна і ціха:

— У аднаго горнага племені гэта спосаб адганяць злых духаў і ўвогуле няшчасці… На знак удзячнасці мне заплялі. Я паўпрытомны быў…

Пранціш здагадваўся, што падзякавала Лёдніку адна з рабынь. Бутрым пацвердзіў, уздыхнуўшы:

— Спадзяюся, хоць хтось з тых няшчасных, у ашыйніках, займеў волю…

Пан Вырвіч хмыкнуў:

— То ж яны да тае волі імкнуліся, ніводная за табой не пайшла. Такіх, як Раіна… — голас на імені памерлай нявесты здрыгануўся, — сярод панскіх наложніцаў няшмат. Не ўсім воля патрэбная. Чалавеку шчасце — тое, да чаго ён звык. Часам гэта ашыйнік і ланцуг. «Усё лекі, усё атрута…» Сам казаў. Цёмныя людзі ніякім злачынствам не абурацца, калі ім патлумачаць, што гэта правільна, нармальна… Толькі высакародным дадзена бачыць сапраўдную карціну свету і супрацьстаяць несправядлівасці!

— Цёмныя, кажаш? — ціха азваўся Лёднік. — Значыць, бедныя, непісьменныя? Я ведаў жабракоў, якія не вывучылі ў жыцці ніводнай літары. Але згубі побач з такім залаты талер — ён падбярэ і табе верне, нават калі ўвесь свет будзе з яго смяяцца за такі ўчынак. А вось табе нашыя адукаваныя магнаты… У часы Жыгімонта Старога здарылася знаменне: «слонце так ся было затмило, же на ножовое тылце тылко его видати было рогами на заход». І ўсчалася страшная вайна. Два магнаты павінны былі бараніць княства — Станіслаў Гаштольд і Януш Радзівіл па мянушцы Amor Polonia … А яны між сабою варагавалі. Дзе ўладанні аднаго — побач уладанні другога, б’юцца за межы… Галоўныя пасады дзяржавы — зноў два прэтэндэнты…

Пранціш разумеў, што Лёднік проста хоча адцягнуць увагу, прабавіць час… Што ім цяпер да магнацкіх звадаў?

— І вось напалі адначасова татары і маскоўцы. Ваявода трокскі Гаштольд апынуўся са сваім аддзелам у Крэўскім замку, які трапіў у аблогу… Адзін спадзеў быў на ваяводу віленскага Яна Радзівіла, той мусіў даслаць дапамогу, сабраць рушэнне… Але Радзівіл спецыяльна затрымаў у сябе каралеўскія лісты, што належала разаслаць шляхце. І Гаштольд мусіў адбівацца адзін… Каб потым ужо нацкаваць на Радзівілаў каралеву Бону, быццам прыўлашчылі каралеўскія землі ў Белавежскай пушчы.

— Вырвічы пакаленнямі змагаліся ў войсках князя Астрожскага, — перабіў Пранціш. — Мой пан-бацька распавядаў, як Радзівілы ды Гаштольды праваслаўных Астрожскіх перад каралём абгаворвалі, ад улады адцяснялі… І што? За ўладу князі чалавечыя біліся заўсёды, яшчэ ў часы рымскіх цэзараў ды фараонаў. Але кожны шляхціц, прымаючы меч, прысягае, што будзе абараняць бязвінных. Ты таксама Гіпакрату кляўся і не вагаўся, калі выбіраў паміж вечным рабствам і калечаннем людзей…

— І тут не ўсё проста… — Лёднік стараўся дыхаць неглыбока. — Там, у дэ Варда, мне даводзілася адстойваць, аплочваць самай страшнай цаной свой лапік волі… Да прыкладу, я адмаўляўся рыхтаваць афрадызіякі, што выклікаюць юр. А аднойчы мяне змушалі рабіць спарон…

У прыцемку відаць было, як Лёднік перахрысціўся.

— Я, вядома, заявіў, што лепш сам памру, чым вазьму на сябе страшны грэх забойства ненароджанага дзіцяці.

— Ну і правільна! — горача падтрымаў Пранціш.

Баўтрамей абцёр рукавом спацелы ад задухі твар. Круглыя вокны таксама, здаецца, усе запацелі, нагадваючы памутнелыя вочы паміраючай пачвары.

— Зацяжарала адна з нявольніцаў. Яна не стала чакаць, што ўчыняць з ёй гаспадары — знішчаць, калі страціць прывабнасць, ці прыдумаюць бязбожныя эксперыменты над ёй і дзіцем, і пазбавілася ад плоду сама. Пакуль яе знайшлі, сцякла крывёй.

Лёднік зноў перахрысціўся, прамармытаўшы кароткую малітву. Голас яго загучаў зусім глуха:

— Нават ведаючы, што будзе, я ўсё роўна не пагадзіўся б учыніць смяротны грэх. Але мая адмова забіла дзве чалавечыя істоты. З падобным сутыкаюцца ўсе лекары, асабліва — павітухі. Саламея магла б табе распавесці шмат жахлівых гісторый, Вырвіч, пра сваіх пацыентак, — голас Баўтрамея ўсё цішэў, да шэпту. — Мы з жонкай ніколі не парушалі хрысціянскіх запаветаў. Але сваёй цвёрдасцю аддалі многіх на смерць і ганьбу, і з гэтым трэба было жыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x