Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Вада паглынае апошнія дні,
запальвае варта на вежах агні,
І князь старадаўні ўсё трубіць у рог,
склікаючы вояў, якіх не збярог.

І сніліся драгуну ў самым сэрцы старажытнага Турава то вогненны танец егіпецкай прынцэсы, то хуткія рухі тонкай рукі з заціснутым у пальцах вугалем, які пакідаў на чыстым палатне абрысы разумнага дзявочага твару з цёмнымі іранічнымі вачыма.

Раздзел дзявяты

ПАЧВАРЫ ТУРАЎСКІХ СУТАРЭННЯЎ

Галілей назіраў праз удасканалены ім тэлескоп сонца, пакуль зусім не страціў зрок.

Шведскі хімік-фармацэўт Карл Шэеле каштаваў ды ўдыхаў усе рэчывы, якія вынаходзіў. Калі ён паспрабаваў адкрытай ім сінільнай кіслаты, то паспеў запісаць толькі, што яна мае смак горкага мігдалу.

Лонданскі доктар Уільям Старк апантана падбіраў дыеты для змагання з цынгой. То харчаваўся адным мясам, то адным хлебам, то мядовымі пудынгамі. Калі шаноўны эскулап у якасці дваццаць чацвёртай дыеты пераключыўся на сыр чэстар, шматпакутны арганізм здаўся, і містэр Старк адышоў у лепшы свет харчавацца амброзіяй і нектарам. Хаця, хто ведае, можа, смаліцы гарачай давялося небараку адсёрбнуць? Бо што занадта, то не здарова, як засведчыў полацкі доктар Баўтрамей Лёднік, калі ў мінулым годзе даведаўся пра смерць маладога лонданскага калегі.

Але й сам доктар Лёднік часцяком уяўляў з сябе апантанага. Вось і ноччу добра, што Пранціш пайшоў паглядзець, як там Бутрым, чаму доўга не вяртаецца з лабараторыі. Давялося ўскрываць замок, бо алхімік і выйсці за дзверы не можа, сінее ды хрыпіць, надыхаўся нейкай гадасцю… А пасля яшчэ й абураўся — навошта драгун дзверы ламаў, маўляў, нічога страшнага, эксперымент, усё было пад кантролем…

Карацей, у дзень выпрабавання Чорны Доктар выглядаў так, што было зразумела, чаму слугі дый некаторыя шляхцюкі пры поглядзе на яго жагналіся, шапталі пацеры ды скрыжоўвалі пальцы. Вочы запалі, дзюбаты нос драпежна завастрыўся, чорныя патлы звісаюць да плеч, у чорнай замшавай куртцы і нагавіцах, выдадзеных падводным падарожнікам, хударлявы і выпрастаны, як меч… Дакладна нагадвае злога чарадзея. Асабліва побач з невысокім, але ладным блакітнавокім светлачубым драгунам…

А той драгун глядзеў на Жалезнага змея, які ляжаў на бэльках над чорнай вадой, адкрыўшы пашчу дзвярэй, і чамусьці не меў п’янкога прадчування прыгодаў на сваю чубатую галаву, якое звычайна змушала то лезці ў логвішча пачвары ў Дракошчыне, то сунуцца ў полацкія сутарэнні…

За спіну змея быў зачэплены той самы крук на канцы ланцуга, які спускаўся з партовага крана. Гэта да прыкрасці нагадвала старога цмока ў Дракошчыне. Калі Пранціш гераічна таго забіў, яшчэ здзіўляючыся, чаму пачвара не бароніцца, пабачыў, што няшчасны звер быў надзейна прыкаваны.

Няшмат прыгожага ў бойцы, калі хтось з супернікаў на ланцугу.

А тут яшчэ і Лёднік выбрыкнуў: упёршыся позіркам у Тызенгаўза, заявіў:

— Яснавяльможны князь, прабачце за дзёрзкасць, але ў мяне ўмова. Я спушчуся пад ваду адзін, без пана Вырвіча.

Пранціш ажно захлынуўся ад абурэння, а Лёднік працягваў сваё: хоча адправіцца без памочнікаў. Вырвіч угледзеўся ў напружанае аблічча былога свайго слугі і з прыкрасцю здагадаўся: значыць, доследы доктара не цалкам удаліся, не ўпэўнены доктар у тым, што яны не задыхнуцца… Вось і абражае маладзейшага сябра недаверам. Ён што, верыць, што той застанецца?

— Вашамосць, яснавяльможны князь, не слухайце пана Лёдніка…

Але пафасныя заявы Пранціша перарваў пан Антоній:

— Вядома, у змаганні за ўласнае жыццё ў кожнага прачынаюцца нечуваныя сілы і бліскучыя ідэі. Але штосьці мне падказвае, доктар, што ты будзеш яшчэ больш высільвацца, калі трэба ратаваць не толькі сябе, але і пана Вырвіча. Абодва на карабель! Ці гвалтам запхнуць?

І ўжо калі Лёднік ступіў на драўляныя масткі, якія пакорліва загайдаліся, Тызенгаўз жорстка дадаў:

— Дарэчы, мы падымем вас на паверхню толькі заўтра раніцай.

Лёднік пры ўсім сваім уменні валодаць сабою ледзь не спатыкнуўся і рэзка павярнуўся да падкаморага.

— На столькі часу мы не разлічвалі, вашамосць! Вытрымаць там суткі, не абнаўляючы паветра, немагчыма!

Нават Пфальцман неяк сумеўся, збляднеў, відаць, яскрава ўявіўшы пасінелыя трупы былога аднакурсніка ды ягонага маладога паплечніка на ўсё тых жа насілках. Пранціш толькі ганарыста закінуў галаву: Вырвічы на смерць заўсёды йдуць без нараканняў! А падскарбій шырока ўсміхнуўся, як выскаліўся, і дадаў з фальшывым пафасам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x