Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I гэтыя клопаты адцягвалі ад тужлівай няёмкасці — як паводзіцца з былой нявестай? Што вынікае з яе новага з’яўлення ў жыцці каралеўскага драгуна? Ці мусіць шляхціц герба Гіпацэнтаўр, які вядзе род ад Палямона, упрошваць былую прыгонную акторку застацца з ім у якасці законнай жонкі? Дый ці магчыма ўсё склеіць наноў? Раіна нічога пра сябе не расказвала, плыткая, як паверхня дрыгвы… Пранціш не ведаў, чаго адчувае болей пры паглядзе на ейную схуднелую постаць — шкадобу, тугу, крыўду, каханне? У зносінах з магнаткай Паланэяй Багінскай усё было прасцей. Вырвіч кахаў і марыў дабіцца, князёўна какетнічала ды пагарджала…

Бізантыйскія пярсцёнкі абвіваюць яе пальцы,
I з карункаў чорных вэлюм яе вочы захінае.
У вушах — жамчужын гронкі, а спадніцы — як палацы.
А вачэй яе — не помню, голас не прыпамінаю.
Помню толькі — бранзалеты са смарагдавай аздобай,
Дыямент на дыядэме, дыяменты на абцасах,
Дыяменты на манжэтах — быццам дажджавыя кроплі.
I высокую прычоску, і апошнюю абразу…
Што ж кахаў я? Што я бачыў за завесаю бліскучай?
Толькі рэчы, толькі тое, што за грошы прадаецца…
А спадніцы шаргаталі — і было душы балюча.
А звінелі бранзалеты — і чамусь палала сэрца…

Раздзел пяты

ЯК ПРАНЦІШ ЛЁДНІКА З-ЗА ДВУХ АКІЯНАЎ ВЯРНУЎ

Этрускі рабілі пахавальныя урны ў выглядзе домікаў. З вострым дахам, акенцамі, дзвярыма… А што ж — нябожчык, лічы, вярнуўся дахаты разам з дымам апошняга свайго вогнішча.

А ці мала на свеце дамоў, багатых, вялікіх і тлумных, але насамрэч мёртвых, дзе адно попел ды цвіль граху? На мармуровы ганак ніколі не прыпаўзе да сподачка з малаком вужака, да місы з непасоленай яешняй у падпеччы не прыкульгае дамавік… А калі такі дом апусцее — у ім абавязкова паселяцца прывіды. Напрыклад, закатаваных у сутарэннях ахвяр бязбожных эксперыментаў.

Нізавошта не хацеў бы Пранціш Вырвіч атрымаць ва ўладанне шыкоўны дом дэ Варда, каб прачынацца па начах ад прывідных скаргаў ды стогнаў… I ўвогуле блізка б да таго дому смерці не падышоў бы.

Але давялося. А менавіта ў той дзень, калі ў Таварыстве прагрэсіўнай медыцыны мусіў прагучаць скрадзены ў Баўтрамея Лёдніка публічны даклад пра новыя спосабы ўжывання аканіту.

Папраўдзе, большасці шаноўнай публікі было начхаць і на нейкі там аканіт, і на спосабы яго ўжывання, ну, акрамя купкі апантаных кнігагрызаў.

Але нават ускрыцці трупаў у анатамічных тэатрах у слаўную эпоху Асветніцтва ператварыліся ў прыемныя свецкія асамблеі. Так і тут — чакалася шампанскае, безэ і лепшая садавіна з лангедокскіх аранжарэй. Дамам можна было памерацца вышынёй прычосак, у напудраных хвалях якіх луналі цацачныя караблікі і ружавелі птушкі з пер’ямі сапраўдных калібры… Можна было з прыемнасцю абгаварыць апошнія куртуазныя прыгоды Людовіка Пятнаццатага, і што ў мадам Дзюбары з’явіліся зморшчыны ад злоўжывання шпанскімі мушкамі і эмаліроўкі твару, і пра яе змаганне з герцагам Шуазёлем, які хоча падкласці каралю ў ложак уласную пляменніцу… Ну і, вядома, паказаць сваю прагрэсіўнасць і дасведчанасць тым, што пакруціўся ў салоне праслаўленага ў Парыжы барона дэ Варда, сярод наймудрых, найвучоных мужоў. А можа, удасца якое слоўца новае вывучыць — напрыклад, «трэ-па-на-цыя». Што такое, няважна, а пакрасавацца можна: «Як, вашамосць не ведае, што такое трэпанацыя? Ды ў Парыжы кожны дзіцёнак без яе нават спаць не кладзецца!»

Гэта быў першы раз, калі барон запрасіў на сход Таварыства старонніх — відаць, у цвёрдым спадзеве залучыць новых прыхільнікаў. Таму што ўваход на сённяшні вечар быў па білетах, а білет каштаваў столькі, што можна на гэтыя грошы самому банкет учыніць. Так што стрыгчы залатое руно тут было з каго. Нават некалькі арыстакратаў-эмігрантаў з Рэчы Паспалітай білеты выкупілі, прыехаўшы адмыслова з Ліёна і Парыжа. Тым больш надвор’е спрыяла: ужо тыдзень сонца бязлітасна падсмажвала вераснёвы Лангедок, як на Купалле.

Мадам Серафіна Мішэль у суправаджэнні двух сарацынаў не магла не з’явіцца паслухаць доктара, які яе так паспяхова лечыць. Вось з’яўленне маладога прафесара Жана Эмануэля Жылібера, вальтар’янца і масона, выклікала незадаволенае перашэптванне. Праўда, асабліва не здзівіліся: ну не вытрымаў вядомы батанік, ляснуў сто ліўраў, абы паслухаць канкурэнта на навуковай глебе. Але і Жылібер не застаўся на самоце, і зараз, пагардліва крывячы вусны, пра нешта перагаворваўся з двума вучонымі панамі. Гэткімі ж скептычнымі, з дэманстратыўна не напудранымі галовамі — французскія патрыёты лічылі ганьбай пераводзіць муку, калі народ галадае, і вакол тройцы імкліва ўтваралася Сінайская пустка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x