Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пан Рысь, які падняўся следам з лабараторыі прагрэсіўных дактароў, змушаны быў прыхінуцца да сценкі і трохі счакаць, каб не званітавала. I яго прабрала відовішча!

А ў зале жарсці кіпелі… Ад уласцівасцей аканіту там перайшлі да складаных медыцынскіх праблемаў. Магчыма, сарацынам, чыя колькасць павялічылася, і ўдалося б прашчаміцца ўздоўж сценачкі да выхаду, але да барона падбег ахоўнік і горача зашаптаў на вуха. Барон стаўся аднаго колеру са сваім парыком і адрывіста штось прамовіў… Заўважылі, халера! Некалькі чалавек пачало праштурхоўвацца праз натоўп да сарацынаў, нейкая дама праліла з-за іх шампанскае і гучна абуралася.

Вось цяпер было не да жартаў, прыпячэ, як блыху на блясе. Трэба паспець скарыстацца з таго, што большасць усё ж не цяміла, якая халера адбываецца. Краем вока Вырвіч бачыў светлую сукенку Раіны…

Раптам нізкі голас былога віленскага прафесара, які звык заклікаць да дысцыпліны наравістых студыёзусаў, перакрыў усе галасы:

— А зараз ягоная мосць барон дэ Вард пакажа нам галоўны сюрпрыз! Усе павінны паглядзець на навуковыя дзівосы, што захоўваюцца ў сутарэнні гэтага дома! Гэта лепей, чым звярынец альбо анатамічны тэатр, панове!

Людзі прыціхлі, заазіраліся. Раіна зараз жа звонка падхапіла:

— Барон, вы неверагодны гаспадар! Неадкладна адпраўляемся ў вашы таемныя сховы! Мне дык проста не церпіцца пабачыць вынікі выдатных эксперыментаў.

Натуральна, у тых, хто бываў у сутарэнні, твары збялелі ды скрывіліся, а іншая публіка ажывілася — бо атракцыён з бойкай паміж дактарамі пачаў ужо надакучваць. Сыплюць сабе вучонымі тэрмінамі, хай бы хоць парыкі адзін з аднаго пасцягвалі… Адзін з чужаземцаў загарлаў, што ў яго ў Літве такі звярынец, якога ніводзін французскі барон не мае, і ён хоча параўнаць яго з баронскім. Другі заявіў, што ўсё роўна тых дзівосаў, якія меў у Нясвіжы князь Радзівіл, ніхто не пераплюне, і таксама горача зажадаў зверыць іх з баронавымі… Дарэмна дэ Вард спрабаваў перакрычаць гармідар, сто разоў шкадуючы, што ўпусціў сюды, паквапіўшыся на вялікія грошы, усіх, хто зажадаў. А людзі ж уплывовыя, не выштурхаеш!

— Калі ласка, панства! Сюды, да канца калідора, і ўніз, па лесвіцы! Уваход вольны!

Нізкі гучны голас рослага сарацына ў трохі прадзіраўленых чорных адзежах гучаў амаль здзекліва. У адной руцэ дзіця пусткі трымала шаблю, другой прыціскала да сябе скрынку…

— У яго шлем!

Бяскоўскі з-за калоны паказваў пальцам на Скарамуша.

Самы час быў пакінуць негасцінны дом.

Дэ Вард, раскінуўшы рукі, спрабаваў затрымаць натоўп, але падпітыя госці, падзуджаныя чужаземнымі шляхцюкамі, павалілі глядзець на абяцаныя дзівы…

Нечакана перад Лёднікам вырасла гіганцкая постаць, абшчаперыла, не зважаючы на ўдары: Гарганцюа! Галем, які не ведае болю і спачування… Вырвіч з жахам зразумеў, што Бутрым нізавошта не стане сячы шабляй скалечанага волата, і гэта самазабойства. Але Лёднік раптам гучна прагаварыў-прасіпеў, гледзячы ў каламутныя вочы гіганта:

— Ёсць два віды законаў: адзін — безумоўнай справядлівасці і ўсеагульнага значэння…

Рукі Гарганцюа расціснуліся і ён, застылы, як слуп, механічна прамовіў, мяркуючы па ўсім, працяг пачутага:

— …другія ж — недарэчныя, абавязаныя сваім прызнаннем адно слепаце людзей або сіле абставінаў.

Зразумела, уцекачы не сталі выслухоўваць мудрыя словы — як пасля патлумачыць Бутрым, яны належалі блюзнеру Дзідро, чыім гарачым прыхільнікам у мінулым сваім жыцці быў Гарганцюа…

Польскія арыстакраты, што з’явіліся на вечарынку, дружненька перашкаджалі пераследнікам. А калі павыхоплівалі шаблі, гарлаючы пра ўрон для гонару, як на якім Рэчыцкім сейміку, а з сутарэння данеслася верашчанне ўражаных відовішчам няпрошаных гасцей, дэ Вард нарэшце зразумеў, што вельмі дарэмна злавіў у сваё сіло аднаго ганарыстага доктара.

Карэта імчала да порта Латэ, наладаваная збеглымі ліцвінамі. Першае, што зрабіў Пранціш, калі ўсеўся побач з Лёднікам — кінуўся здымаць з яго ашыйнік. Не мог бачыць на прафесары сведчанне рабства. Калі з дапамогай той жа шпількі замок быў адчынены, а ашыйнік зняты, пад ім выявіўся крывавы пісяг — відаць, полацкі Фаўст быў не самым паслухмяным рабом.

Лёднік пацёр шыю і стамлёна абсунуўся на сядзенні. Вырвіч паглядзеў на ягоны драпежны профіль і мімаволі ціха папытаўся:

— Моцна білі?

Вусны нядаўняга вязня падціснуліся, ён памаўчаў, адказаў, не падымаючы вачэй:

— Зусім не білі, пан Вырвіч. Барон дэ Вард лічыць гэты спосаб утаймавання брутальным і не вартым разумнага чалавека. У іх ёсць… больш дасканалыя і тонкія спосабы ламаць асобу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x