Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта шлем Альбукасіса.

Гледзячы ў недаўменны твар Вырвіча, Лёднік раздражнёна забурчэў пра нядбайных студыёзусаў, якія гулялі ў карты на ягоных лекцыях. Але ўсё-ткі патлумачыў: жыў вялікі маўрытанскі лекар семсот год таму, хірург такі, што й сёння роўных яму няма. Былы прафесар умудрыўся, нават не спатыкнуўшыся, вымавіць поўнае імя таго араба: «Абул-Касім Халаф ібн аль-Абас аль-Захраві», і з захапленнем дадаў, што той напісаў трыццаць тамоў мудрасці пра хірургію… Вырвіч здрыгануўся і паспачуваў сабе, студыёзусу… Які, здаецца, шчасліва ўнікнуў знаёмства з тым Абу-як-там-яго ды ягонымі тамінамі.

Альбукасіс служыў пры двары халіфа Аль-Хакама, дзе хапала інтрыг, так што ўрэшце месца халіфа заняла ягоная ж блакітнавокая рабыня, якую называлі Субх. Кажуць, што ў той рабыні, што стала царыцай, з’явілася адмысловая гвардыя. Воі не ведалі болю і страху і былі паслухмяныя сваёй гаспадыні, як лялькі — батлеечніку, і менавіта дзякуючы ім Субх утрымала ўладу. Іх баяліся, як пярэваратняў ці дэманаў. А самае застрашлівае — яны і не былі цалкам людзьмі. Бо нібыта Альбукасіс падарыў сваёй прыгажуні-гаспадыні адмысловы шлем. Варта было ўздзець яго на чалавека і загадаць: «Служы мне» — і той ператвараўся ў пакорлівы механізм… Ну і нарабілі з дапамогай д’ябальскага шлема, як збаноў на мануфактуры, напэўна, цэлы полк.

Пранціш успомніў няшчаснага Гарганцюа… І Лёднік пацвердзіў:

— Так, методыку Бяскоўскі запазычыў. Альбукасіс — адзін з лічаных хірургаў свету, якім удаваліся аперацыі на мозгу. Ён мог усё зрабіць з чалавечым целам і трымаць пры ім душу даўжэй, чым дазваляе Гасподзь.

— Ты што, Скарамуш, зноў хочаш ужо з дапамогай гэтага шлема людзям у мазгі лезці? — гідліва папытаўся Вырвіч. Лёднік, тузануўшыся ад сваёй рабскай мянушкі, бліснуў чорнымі вачыма.

— Ды не буду я галовы нікому прабіваць! Супакойся… Проста… Памятаеш, я ў Гданьску купіў карту зорнага неба Гельвецыя?

— Яшчэ б… Заміж таго, каб залатую гарэліцу на тыя грошы піць, — незадаволена прамовіў Пранціш.

— Дык вось, гэты шлем — такая ж карта, толькі мозгу. І калі яго сабраць, як быў, ды адладзіць, мы будзем ведаць, у якой кропцы хаваецца, скажам, парушэнне мовы, альбо зроку, альбо дзе прычына эпілепсіі… Разумееш?

Вырвіч хмыкнуў, але механізм падаўся яму яшчэ больш гідкім, як саржавелы ад крыві ахвяр інструмент ката. Лёднік пакаянна ўздыхнуў.

— Ну так, з дапамогай гэтага шлема можна шмат бяды нарабіць, нават не раскрыўшы сакрэт стварэння рабоў. Мы страцілі шмат ведаў, цяпер з сотні пацыентаў пасля аперацыі на мозгу, можа, адзін выжыве. Я ж і забраў гэтую штуку, каб яны… тыя… не выкарысталі. Але… не змог яго знішчыць. Пакуль плылі, шмат разоў парываўся кінуць клятую скрынку за борт… Не выкінуў. Усё — атрута, і ўсё — лекі…

Памаўчаў, круцячы ў руках круглую дэталь з выгравіраванымі рысачкамі.

— Ведаш, Вырвіч… Можаш мною пагарджаць… Але… я не шкадую. Я заплаціў дорага за сваю цікаўнасць, але тыя веды, тая практыка, якія я набыў у Манпелье… Яны вартыя, каб за іх нават памерці. Проста карыслівыя гнюсы ператварылі тое, што мусіць лячыць, у сродак катавання і забойства. У Бяскоўскага, аказваецца, меліся трактаты Альбукасіса, тыя часткі, якіх ніхто больш не бачыў. А што за эксперыменты ў Таварыстве прагрэсіўнай медыцыны мы рабілі! Я б такое нідзе не спазнаў. Я кажу, вядома, не пра жахі ў сутарэннях…

Падняў на агаломшанага Пранціша змучаныя вочы.

— Я ведаю, што я грэшнік няварты. Але гэта мацней за мяне. Прабач.

Пранціш тады ледзь стрымаўся, каб не схапіць кляты шлем ды не шпурнуць у бліжэйшую студню. Бутрым дакладна вар’ят… З другога боку, без такой апантанасці хіба стаў бы сын полацкага гарбара дыпламаваным доктарам ды прафесарам?

Скрынку Лёднік забраў з сабой і ў войска. У вольны час корпаўся з жалезнымі дэталькамі, прымерваўся… Калі ж сабраў цалкам шлем, пачаў наладжваць. Нават Пранціша пару разоў угаварыў прымераць жудасны механізм. Ад чаго Вырвічу адразу пачаў мсціцца язмінавы пах і кляп у роце. Калі ж каго з жаўнераў ранілі ў галаву, Лёднік тут жа звяраўся са сваім шлемам, як скарбашукальнік з мапай, ды штосьці пасля запісваў у нататніку. Вось і цягаў з сабой паўсюль маўрытанскую спадчыну.

Вырвіч тузануў лейцы. Колы вазка скрануліся з месца, пакідаючы ў вільготнай глебе і мокрым снезе глыбокія барозны, быццам цёмныя раны, якія няма каму перавязваць. Лёднік бяссільна ляжаў, заціснуты паміж сваімі пацыентамі, дзюбатым носам у неба, прыціскаючы да грудзей шаблю — не раўнуючы, урачысты надмагільны стод. Пранціш пастараўся адагнаць недарэчныя параўнанні — а то наклічаш бяду… А шабелька, якую міласэрны доктар так пяшчотна да сябе прыціскае, сёння адняла не адно жыццё. А мо і не. Доктар жа адмыслова ўдасканальваў методыку, каб абяззбройваць ды аглушаць надаўжэй, абы не забіваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x