Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бутрым!

Толькі тады галаву падняў, але ў цёмных вачах бліснула не радасць, а трывога.

— Вырвіч! Зараз жа ўцякай, я не магу…

Голас хрыплы, вусны перасохлі…

Раптам да полацкага алхіміка кінулася дзеўка, затрэсла яго за плечы, залапатала:

— Скарамуш, апамятайся, бяжы! Цябе тут замучаюць…

Вырвіч варухнуцца не паспеў — красунька падскочыла да стала ахоўніка, схапіла збан з вадой і сунула Чорнаму Доктару.

На шчасце, там сапраўды аказалася вада, а не якісь моцны напой — надта горача сёння, без вады доўга не праседзіш… А мяркуючы па тым, як Лёднік прагна піў, яму й давялося пасядзець. Дзеўка прысела каля вязня, які, захлынаючыся, спатольваў смагу, і спачувальна гладзіла па валасах.

Вырвіч між тым дастаў з-за пазухі скрутак чорнай бліскучай тканіны і кінуў зняволенаму:

— Апранай, хопіць камедыю круціць. Саламея з дзецьмі на караблі, у бяспецы, цябе чакаюць…

Калі хто бачыў, як распростваецца колас, з якога стрэслі цяжкую расу, можа ўявіць, як ускінуўся з месца полацкі алхімік — адным звярыным рухам, і ягоныя вочы загарэліся знаёмым агнём.

— Ну вось, адразу б так… — зазначыў другі сарацын, прыадкрываючы твар, і Лёднік, які з дапамогай сваёй падазронай кліенткі ліхаманкава нацягваў на сябе сарацынскую вопратку, здзівіўся.

— Пан Рысь? Вы? Якім чынам?

Стары знаёмец усміхнуўся.

— Ну, павінен жа я аддаць вашамосці свой доўг яшчэ за Вільню!

Калісьці Лёднік змог выратаваць ад арышту студэнтаў Віленскай акадэміі, што меліся далучыцца да войска Пане Каханку, галоўнага апанента караля, але для гэтага давялося падставіцца самому ды трапіць у катавальню. Пан Рысь, прыбліжаны Пане Каханку, тады выводзіў таемным ходам студэнтаў, пакінуўшы Лёдніка затрымліваць жаўнераў.

Пранціш сунуў у рукі трэцяму сарацыну запасную шаблю… А Лёдніку нават вочы дурнап’янам падцямняць не трэба, чорныя і бліскучыя ад гневу.

— Усё, рушылі!

Але Бутрым схіліўся да губастай дзеўкі і адрывіста папытаўся:

— Каламбіна, дзе яны паставілі прыладу, над якой я працаваў?

Падобна, усіх рабоў у гэтым доме называлі як персанажаў камедыі масак.

Каламбіна разгублена лыпнула шэрымі вачыма:

— Скрынка з жалязякамі? У сутарэннях, мусіць.

Пранціш ашалела ірвануў Бутрыма за рукаў:

— Здурэў? Куды сабраўся? Уцякаць з дому трэба!

Палачанін упарта прымружыў вочы і прарычэў:

— Не раней, чым выпраўлю ўсё, што тут нарабіў!

I рвануўся, як чорны віхор — немагчыма было ўявіць, што пару хвіль таму ён сядзеў такі няшчасны і бязвольны… Вырвіч і пан Рысь ледзь паспявалі следам, лаючыся на незразумелай тутэйшым мове зусім нягжэчна — ды што ж за чалавек такі Полацкі Фаўст, выцягні са смалы — у дзёгаць уваліцца. Ды яшчэ дзеўка ў ашыйніку прыляпілася, бы ліст да абцаса, грудзі ледзь з сукенкі не вывальваюцца, сарамацішча.

Лёднік, падобна, быў яшчэ больш раззлаваны, чым сарацыны, і так наляцеў на венгерцаў, якія паспрабавалі былі перапыніць дзікуноў у чорных балахонах, што тыя паваліліся, як алавяныя салдацікі.

— Прэч!

Пранціш перастаў штосьці кеміць, план, такі ясны і просты, распаўзаўся, як паедзены моллю кілім. Лёднік нёсся наперадзе, як гетман.

— Дык што, пане-браце, усіх па дарозе сячы? — задыхліва, але весела папытаўся на бягу пан Рысь, якому баявое шаленства заўсёды было больш даспадобы, чым вывераная стратэгія.

— Сячы, пане-браце! — скрозь зубы прасіпеў раз’ятраны Лёднік, але паспешліва дадаў: — Толькі не насмерць!

Гуманіст! Каб быў час, Вырвіч пасмяяўся б. А Бутрым, падскочыўшы, так даў нагой па дзвярах, на гэты раз драўляных, з разьбой ды пазалотай, што адчыніліся з першага разу, лісліва рыпнушы. За імі заверашчалі дзве дзеўкі ў такіх жа бессаромных уборах і ў ашыйніках, як сарацынская спадарожніца. Вялікая верагоднасць, што дзевак звалі Смеральдзіна ды Ф’ямета, згодна камедыі дэль артэ.

— Хто не баіцца — можаце паспрабаваць уцячы з намі!

Дзеўкі зашапталіся: «Скарамуш! Скарамуш!», але з пакоя не выйшлі, і нават так званая Каламбіна засталася з сяброўкамі, на развітанне дзюбнуўшы нафарбаванымі вуснамі Чорнага Доктара ў шчаку. Дзякуй богу, не хапала яшчэ ўвесь баронскі сераль скрасці, то ж пані Саламея радавацца будзе.

А вось і знаёмыя прыступкі ў сутарэнне…. Пранціш мімаволі прымарудзіў крок. У галаве зашумела, як ад Лёднікавага дурману, ледзь расчуў выратавальную прапанову пастаяць на варце. Не, усё-ткі дактары — куды больш жорсткія стварэнні, чым нават вайскоўцы!

Унізе залязгалі шаблі і жалезныя засовы, але Чорны Доктар не забавіўся, узбег па прыступках, прыціскаючы да сябе левым локцем нейкую скрыню. На лязе ягонай шаблі барвавела кроў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x