Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I праўда, да срабрыстай спадніцы прычапіліся сухія травінкі, і шчыгрэневыя светлыя пальчаткі, якія пані сцягнула, упэцканыя бязлітасна і нягжэчна. Дзе яшчэ ў Францыі знойдзецца пані, каб у такой сукенцы — ды цераз агароджу?

— Падслухоўвала, значыць, — змрочна сказаў драгун, намагаючыся, каб хоць у самога голас не дрыжэў, бо ў грудзях заварочаліся жаронцы застарэлага болю і крыўды так, што паміж імі мог хутка сцерціся на муку адзіна варты шляхціца і мужчыны спакой.

— Я ж абяцала, што буду побач. Каб дапамагаць вам, пан Вырвіч! — ціха прамовіла Раіна, і зноў — гэты ж адданы позірк, ад якога паціху шалееш, бо нічога гэтая адданасць не вырашыць, не выправіць.

— Ты што, у Францыю паехала за мной? — недаверліва папытаўся Вырвіч.

Раіна нясмела ўсміхнулася, раптам перастаўшы быць падобнай да графіні, а нагадала тое худзенькае спрытнае дзяўчо, што ў адной шаўковай кашулі прабіралася да маладога драгуна ў пакой цераз фортку, у самую залеву ды холад, абы папярэдзіць аб небяспецы.

— Я ж абяцала вас ахоўваць…

— Чакай… — Пранціш пачаў не жартам гневацца — гнеў як найлепш прыглушае боль і безнадзейнасць. — Дык гэта ты за дом Лёднікаў заплаціла? I за навучанне Алеся?

Раіна нават вачэй не апусціла.

— Пан Лёднік з рабства мяне выкупіў, куды болей грошай аддаўшы, і не лішніх, заступаўся за мяне, я павек з ягамосцю не расплачуся за ўсё.

Драбнюткі французскі дождж зашаргацеў у парудзелай лістоце.

— А год таму, калі я пляменніка біскупа параніў на двубоі, ты пастаралася, каб мяне з турмы адразу ж выпусцілі? А я яшчэ, дурань, гадаў, з чаго б то суддзі раптоўна перамяніліся, намякалі, што хтось за мяне слоўца замовіў…

— I з вамі, пан Вырвіч, мне павек не расплаціцца, — гэтак жа ціха, з пяшчотным сумам у голасе, прамовіла Раіна.

Вырвічу хацелася ажно зараўці ды страсянуць дурную кабету за плечы — анёла-ахоўніка з сябе выяўляе, хаваецца, п’есу на хаду сачыняе… Нявартая яна… У той час, як магла проста заставацца побач і не кроіць драгуну сэрца.

— I як жа цябе цяпер называць? — з горкай насмешкай спытаў Пранціш. — А то й не ведаю, як паспалітай грамадзе прадставіць. Зноў Семпенсетра, прынцэса егіпецкая?

Але Вырвіч забыўся, што Раіну, прыгонную акторку, якая зведала з жорсткімі гаспадарамі не адно кола пекла, збянтэжыць не проста. Яна прысела ў прыдворным рэверансе і з годнасцю прадставілася:

— Мадам Серафіна Мішэль, вашамосць. Артыстка каралеўскага тэатра.

I позірк такі хітручы…

Саламея перапыніла допыт, змусіўшы змерзлую госцю ўсесціся, ды яшчэ ахінула яе футрам — мяркуючы па пасінелых вуснах артысткі, гэта было не лішнім.

— Мадам уваходзіць у блізкае кола караля? — без усялякіх нюансаў нецярпліва спытаўся негалантны Жылібер. — Дэ Вард ведае, хто вы?

Па сэрцы Пранціша правяла вострымі кіпцюрамі лапа пачвары з найменнем рэўнасць, а яшчэ загарчыла расчараванне. Калісьці ж і Станіслаў Панятоўскі за чароўнай артыстачкай упадаў… Няўжо яна такім вось чынам працягнула кар’еру, каралеўскай фаварыткай стала? Стары Людовік перабраў усіх гожанькіх тэатральных кабетаў. Адкуль жа яшчэ такія ўборы ды куча грошай? Але Раіна толькі лёгка і сумна ўсміхнулася, і збліснулі перліны, як слёзы — вось-вось сцякуць.

— Яго вялікасць мяне бачыў, але не надта надае ўвагі майму існаванню. Я на ягоны густ занадта хударлявая, і ў Аленнім парку Версаля мяне не пасялілі. З дэ Вардам, дзякуй богу, таксама сустракацца не даводзілася… Я не зарабляю паслугамі ў ложку, не пераймайцеся, пан Вырвіч.

Вось жа, здагадалася, пра што былы жаніх думае… У Аленнім парку зладзілі цэлае пасяленне для каралеўскіх палюбоўніц — частку пастаўляла афіцыйная фаварытка караля мадам Дзюбары, кагось самі бацькі прысылалі — вой, якая дачушачка ў нас міленькая, зрабіце ласку, ваша вялікасць, пазбаўце яе цнатлівасці… Цьфу! Ды Станіслаў Панятоўскі на гэтым фоне мніхам выглядае. Тут не дзейнічае раздзел дзевятнаццаты, артыкул трыццаць шосты Статута Вялікага Княства Літоўскага:

«Зводнікі i зводніцы дзеля ўтаймавання разбэшчанасці i падбухторвання жанчын да распусты не могуць быць цярпімымі, такім людзям трэба адразаць нос i вушы, калі ж яны будуць працягваць займацца тым самым i пасля гэтай кары, то пазбаўляць ix жыцця».

— Але ў мяне ёсць сяброўкі са спамянутага Аленняга парку, — запэўніла Раіна. — Тая самая Мары Бушэ, мы з ёй у адной трупе былі, прыехала сюды падлячыцца — баіцца, што кароль прагоніць хворую. Так што я вазьму ў яе рэкамендацыю да доктара Бяскоўскага, ну а сыграць сур’ёзна прыхварэлую фаварытку караля я змагу! Пан Вырвіч пацвердзіць, на што я здатная…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x