Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пранціш замыкаў, як мог, заварушыўся, хоць сам не ведаў, што ў такой сітуацыі падказаць. У цёмных вачах Лёдніка мільгануў жах — Вырвіч ведаў, наколькі доктар, пабыўшы ўжо рабом, цаніў волю, — але рукі ягоныя не дрыжэлі, калі ён узяў з куфэрка ашыйнік і зашчоўкнуў яго на сваёй шыі.

А далей зноў карцінка перад вачыма драгуна знікла, і пачалася выратавальная цемра, нігрэда, якое здаецца бясконцым, у якім только горыч ды гніенне.

Раздзел чацвёрты

ЯК ПРАНЦІШ САРАЦЫНАМ ЗРАБІЎСЯ

Кажуць, што язмін прынесла на зямлю багіня Афіна… I надае ён мудрасці. Праўда, калі герцаг Тасканы, якому належаў адзіны ў Італіі куст язміну, забараніў прадаваць яго парасткі, садоўнік закахаўся і… куды тая мудрасць ды асцярога дзяюцца, калі закахаешся? I ззяюць цяпер сузор’і белых кветачак па ўсіх гародчыках свету…

Пранціш Вырвіч, аднак, адчуваў, што больш язмінавы куст з вохкімі кветкамі не выкліча ў яго рамантычных пачуццяў. Пранціша Вырвіча ванітавала.

Ці ад зелля з язмінавым пахам, ці ад таго, што ўспомніў.

Саламея клапатліва абцерла драгуну, які ледзь прыўзняўся з падлогі, твар мокрай анучкай і падхапіла пад руку.

— Паспрабуйце ўстаць, пан Вырвіч… Што, так кепска вам?

— Кепска? Мне? — Пранціш сплюнуў на падлогу і горка, страшна засмяяўся. — У параўнанні з нашым мудрым Бутрымам — я проста ўладальнік папараць-кветкі! На зоры, халера, ён глядзіць з палубы… Па джунглях гуляе…

Арыстоцеля звычайная гетэра змусіла вазіць яе на спіне — мудрасць бяссільная перад чалавечымі слабасцямі. Пранціш, хапаючыся за збалелую галаву, хадзіў туды-сюды перад уражанымі слухачамі.

— Так што ўсе гэтыя цуд-аперацыі за Бяскоўскага робіць Лёднік. На ўсялякі выпадак — раптам пацыент ачомаецца — змушаюць яго захутвацца да вачэй… А вось іх колер не памяняеш. Упэўнены, што й тое вынаходніцтва з падкаленнай анеўрызмай ён сваім гаспадарам аддаў.

— А я думаў, чаго гэта раптоўныя пробліскі генія ва ўсялякіх няздараў! — з горыччу прамовіў Жылібер. — На тым тыдні яшчэ адзін, гэткі доктар Баландзоне з камедыі масак, парадаваў дакладам пра асаблівасці крывацёку. Таксама з Таварыства прагрэсіўных нягоднікаў…

— I ў нас дэкан факультэта хваліўся, што ў Таварыстве прагрэсіўнай медыцыны пра новае ўжыванне аканіту даклад будуць рабіць, і яго запрасілі паслухаць, — ціха дадаў будучы фармацэўт Давыд Ляйбовіч, бледны прыгорблены юнак з вечна здзіўленымі цёмнымі вачыма — ён увогуле гаварыў усё ціха, нібыта ўслухоўваўся ва ўласныя словы. — А я ведаю, што доктар Лёднік яшчэ ў Полацку пра аканіт артыкул напісаў.

Саламея ўскочыла, ламаючы рукі:

— Мы тут сядзім, а яго, магчыма, катуюць! Забіваюць! Калечаць!

Палачанка была здатная і на штурм палаца пайсці. Давыд скасавурыўся і нават трохі адсунуўся ад ваяўнічай кабеты. Пранціш пастараўся супакоіць пераляканую саламяную ўдаву:

— Нічога з ім не зробяць. Бутрым — курка, якая нясе залатыя яйкі. Дэ Вард сам жа адразу сказаў, што добрых рабоў належыць берагчы. Яны ж ведаюць — Бутрым нізавошта не нашкодзіць пацыенту, нават дзеля ворага са скуры вылузаецца, абы вылечыць… I дурман ім трэба, каб нехта варыў, ён жа не захоўваецца доўга, не назапасіш. I ідэі Бутрымавы, колькі красці будуць — у яго новыя з’явяцца. I пра нейкі паламаны механізм згадвалі… Ён ім дужа, дужа патрэбны! Настолькі, што, думаю, яны самі пастараліся загнаць яго ў такую пастку, каб згадзіўся ім слугаваць.

Пранціш у адчаі стукнуў кулаком па цяжкой шафе, так што слоікі ў ёй спалохана зазвінелі.

— Вы думаеце, яны адразу планавалі менавіта такі сыход? — трывожна папытаўся Жылібер.

Вырвіч змрочна хітнуў галавою.

— Вельмі верагодна. Наўрад паны спадзяваліся, ведаючы Лёднікавы погляды, яго захапленне вашымі Русо-Вальтэрамі, што ён рынецца на абарону ўлады арыстакратыі з малатком наперавес. Пралічылі, што чужынец, бязродны, ніхто не заступіцца, з самымі ўплывовымі землякамі ў Францыі пасварыўся… За сям’ю будзе баяцца… А тут яшчэ і я ім патрапіўся.

— Божа ж мой… — схапіўся за галаву Жылібер. — А ці не было данясенне Агюста часткай іхняга плана? Каб у дом вас заманіць…

Абодва прыгнечана замаўчалі. Канешне, пэўнасці не мелася — але раптам развялі драгуна ды батаніка, як шчаўлікаў? Затое хапіла ім розуму не пайсці ў абдоймы прагрэсістаў, а Чорны Доктар…

— I вось жа здаецца, сталы чалавек ваш Лёднік — а злавіць яго проста, як бяскрылага матылька… — з прыкрасцю прамовіў Жылібер.

— Не першы раз, — паныла засведчыў Пранціш. — Да апошняга будзе сябе падманваць, потым як раскаецца — і ўсё… Валі, меч, маю галаву. Ніякіх пагадненняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x