Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За вокнамі дома з зялёнымі аканіцамі сеяўся дробны дождж праз жоўтыя далані каштанаў, занадта нішчымная міласціна, каб паспрабаваць яе ўхапіць. Саламея бліснула сінімі вачыма:

— Я не буду чакаць! Пайду ў суд! Бутрым жа ліёнскага пракурора ад смерці выратаваў…

— Які суд, Саламея? — сумна спыніў яе Вырвіч. — Той пракурор з прагрэсістамі шампанскае піў, калі яны змушалі Лёдніка мяне калечыць. Закон на іх баку. Ні пра якія ператрусы ў палацы й не рэкнеш. Палезем — прыстрэляць, як злодзеяў. А самае горшае — калі зразумеюць, што шукаем Бутрыма, перахаваюць яго так, што ніколі не знойдзем. Не спыняцца ні перад чым. Помніце, я распавядаў пра жанглёра з адрэзанымі рукамі?

Пані Саламея, уявіўшы, відаць, скалечанага мужа, захлынулася ад жаху і выбегла з пакоя, сутаргава рыдаючы. Пранціш з няёмкасцю пачухаў патыліцу… Але пані тут жа вярнулася ўпэўненай хуткай хадой.

— Я пайду туды! Дэ Вард абавязкова мяне прыме. Прыдумаю штось… Папрашу, напрыклад, каб мяне да Бутрыма на Яву адправіў…

— Ён і адправіць! — злосна запярэчыў Пранціш. — Будзеш сядзець з мужам цераз сценку, ён на ланцугу, ты на ланцугу. Дзяцей сіротамі пакінеш!

За акном заскуголіў вецер, зашаргатала лістота, нібыта хтосьці падкрадаўся да дома, у якім ужо чатыры месяцы не было гаспадара. Жылібер задумліва прамовіў:

— Даведацца б, ці праўда Барталам’ю ў доме барона, і дзе яго трымаюць. Але абы да каго таемнага генія не прывядуць. Тут трэба асабліва важны кліент з асабліва складанай хваробай, каб яны баяліся памыліцца. А месье Лёднік — выдатны дыягност, qui bene dignoscit — bene curat [13] Добры дыягност — добры лекар ( лац .). .

Вырвіч нахмурыўся, успамінаючы расповеды апытаных пацыентаў:

— Адзін маркіз расказваў, што пасля некалькіх няўдалых візітаў — ніяк не маглі падабраць лячэнне, Бяскоўскі змусіў яго на пару хвілін надзець «сляпую» маску — маўляў, хай засяродзіцца на адчуваннях, дзе яму баліць. Тады ў пакой яшчэ нехта ўвайшоў, маркіза хуценька і даволі груба — ён нават трохі абураўся такой непавагай, — абмацалі. Потым доктар з некім раіўся, а калі з маркіза знялі маску, пра ягоныя болі доктар усё і распавёў, як гадалка. Цалкам магчыма, што да кліента, пакуль той не бачыў, і падводзілі Лёдніка.

Жылібер пацёр упартае падбароддзе.

— Верагодна. Але дзе ўзяць маркіза ці якуюсь каралеўскую пасію, якія згодзяцца нам дапамагчы? Можа, вы, пан Вырвіч, пагаворыце з якім земляком, з кола Радзівіла ці Багінскага?

Пранціш пачаў ліхаманкава перабіраць у галаве радавітых знаёмцаў — гэты занадта невысокага палёту для прагрэсістаў, той дзеля здрадніка-доктара і пальцам не варухне… Доктар жа лічыўся ў колах канфедэратаў наёмнікам Тызенгаўза, і, адпаведна, Панятоўскага, якога французскія ўлады з падачы эмігрантаў абвесцілі дыктатарам.

Раптам пачуўся з вітальні спалоханы голас Хвэлькі, і нечыя хуткія абцасікі застукалі па наваскаванай падлозе, як быццам падалі ігральныя косткі, паказваючы «венеру», і глыбокі, усхваляваны жаночы голас вымавіў:

— Магчыма, я вам дапамагу, вашымосці?

У вітальні пераляканы Хвэлька прыціскаў да сябе няўважна скінуты яму на рукі мокры плашч з дарагога чорнага аксаміту. А ў пакой уваходзіла страчанае шчасце, падступная прыгажосць, птушка Сірын… У яе былі вялікія светла-зялёныя вочы, як у русалкі, велікаватыя вусны з горкай усмешкай, гнуткая постаць і здольнасць завалодваць увагай усіх прысутных — быццам яна стаяла на ярка асветленай сцэне і выконвала трагічную ролю.

Яна і жыла на сцэне… Былая егіпецкая прынцэса Серафіна — асістэнтка вандроўнага мага, былая прыгонная актрыса Слуцкага тэатра, былая нявеста каралеўскага драгуна Пранціша Вырвіча…

— Дзень добры, вашамосць Вырвіч!

Яна глядзела толькі на яго, быццам нікога больш у пакоі. I каб выяўлялася ў гэтым поглядзе насмешка ці халоднасць, дык і Пранціш змог бы падыграць. Але ў светла-зялёных вачах свяціліся ўсё тая ж адданасць, усё тая ж безнадзейная, сумная пяшчота. Калі сусвет перастаў звінець, як нацягнутая цеціва, Вырвіч агледзеў госцю ўважлівей. У шыкоўнай серабрыстай сукенцы, расшытай перлінамі, з брабанцкімі карункамі, у самым модным капелюшы… Маністы, пярсцёнкі, бранзалеты — усё нібыта з куфэрка інфанты. Танклявая постаць са звыкла ганарыстай паставай. Ніхто б не ўсумніўся, што пані — найменш графіня.

Першай апамяталася Саламея, якая з радасным «Раіна!» кінулася абдымаць пані.

— За вашым домам, магчыма, сочаць, дык я пад’ехала ў карэце да суседняга, там мадыстка жыве, а потым — цераз агароджу, яна якраз са зручных каменняў складзена, і бэз у вас пад вокнамі вельмі ўтульны… Пакуль лісце не абляцела, — весела тлумачыла госця, але Пранціш чуў дрыготку ў яе голасе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x