Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта залішняе! — адрывіста прамовіў Лёднік, кінуўшы трывожны позірк на Пранціша, які зацята намагаўся выпхнуць языком абрыдлы скураны кляп. — У майго абязбольваючага трывалы пабочны эфект, які нам дасюль удавалася добра маскіраваць, зацягваючы час аперацый. Дасцё яму павялічаную дозу, я магу сам дакладна разлічыць, колькі, унцыя на гадзіну — і пан тых гадзін не ўспомніць.

— А што ўзамен? — Бяскоўскі зухавата круціў у руках малаток, як гусар — кінжал.

— Я магу дапамагаць вам лячыць пацыентаў. Толькі не калечыць! Лекі рыхтаваць… — глуха прамовіў Лёднік.

Дэ Вард зрабіў выгляд, што задумаўся.

— Дарагі месье Барталам’ю! Людзі, якім пашанцавала займець розум, талент і смеласць, самі выбіраюць, ці яны ваўкарэзы, што пасвяць статак, ці баранчыкі, якіх гаспадар можа стрыгчы ці зарэзаць. Вы сталі на бок баранчыкаў і выбралі сабе лёс раба. Альбо вы адзін з нас — альбо адзін з іх!

Дэ Вард паказаў рукой, знізанай пярсцёнкамі, на Гарганцюа.

— Я — не адзін з вас, — цвёрда прамовіў Лёднік. — Я моцна памыліўся, лічачы, што вы шчыра апякуецеся навукай. I рабіць аперацыі на мозгу больш не буду. Але даводзіць мяне да стану гэтага небаракі, — кіўнуў ён у бок нерухомага волата, — вам няма ніякай карысці.

Дэ Вард варухнуў густымі бровамі.

— Сапраўды, нішчыць такі розум і ўменні, як у вас, марнатраўства. Разумных рабоў варта добра карміць і прыстасоўваць да справы.

Барон прайшоўся вакол Лёдніка, аглядаючы, як купец — тавар.

— Расказвалі мне, як некалькі год таму нейкі містэр Айсман, хударлявы, чарнавалосы ды спрытны, выйграў турнір у Лонданскім байцоўскім клубе і на выручаныя грошы выкупіў таемную лабараторыю доктара Дзі… А яе мог знайсці толькі майстар, які адладзіць створаны доктарам Дзі механічны аўтамат у выглядзе лялькі. Пасля містара Айсмана расшуквалі за забойства ягонай каханкі лэдзі Кларэнс, а ён бясследна знік. А шкада, нам якраз дужа патрэбны добры механік, адладзіць старажытны механізм. Але, магчыма, Айсман і Лёднік — не такія ўжо розныя людзі…

Вось гад, здзекуецца — ведае дакладна, што Лёднік і быў тым Айсманам, і сапраўды адрамантаваў ляльку па імені Пандора, атрыманую ў спадчыну ад вялікага гетмана Міхала Казіміра Рыбанькі… Вось толькі лэдзі Кларэнс забілі зусім іншыя людзі… I ці не тыя, ад каго ў паскудніка дэ Варда гэтыя звесткі? I ці не прысутнічае Пранціш у якасці міжвольнага памагатага пры тым, як зашчоўкваецца хітра і доўга ладжаная пастка на адмысловага, але надта натурыстага майстра, лекара ды знаўцы навук таемных Баўтрамея Лёдніка? Барон не хаваў задавальнення:

— Што ж, месье Лёднік, не хочаце заставацца на баку гаспадароў — калі ласка, у рабы! Напішаце жонцы ліст, што адпраўляецеся заўтра на Яву… Шэвалье дэ Перэс, пацвердзіце пасля гэта.

Чарнявы шчуплы пан у вялізным парыку — галава як дзьмухавец — коратка пакланіўся. Пранціш успомніў, што нейкі доктар Перэс сапраўды мусіў раніцай адплываць у экспедыцыю.

— Вы знікнеце для ўсяго свету. Страціце імя і аблічча. Мы будзем называць вас… Як?

— Ды ён да Скарамуша падобны! — выгукнуў пагардліва шчакасты пан у раскошна вышытым камзоле — здаецца, банкір з Манпелье?

Вырвіч, каб у другіх абставінах, хіхікнуў бы — сапраўды, персанаж мясцовага тэатра масак Скарамуш, худзючы, насаты, чарнявы, задзірысты ваяка, на якога сыпаліся бясконцыя кухталі ды палачныя ўдары, страшэнна нагадваў полацкага Фаўста.

— Ну вось, месье Лёднік, як Скарамуш, вы назаўсёды застанецеся ў гэтым доме. А ваша сям’я, разам з нахабным маладым чалавекам, будзе мірна вас чакаць, потым забудзецца на збеглага мужа і бацьку… Затое шаноўны доктар захавае свае прынцыпы.

Лёднік упарта сціснуў вусны. Пранціш памятаў, як калісьці, калі доктар адмовіўся ад магіі, алхіміі і астралогіі, ягоны крэдытор пан Агалінскі цэлы год не мог ніякімі бізунамі і кухталямі змусіць неслухмянага раба складаць гараскопы.

— Я згодны. Толькі адпусціце хлапца і не чапайце маю сям’ю.

— Тады вы павінны самі вырашыць свой лёс. Здзелка мусіць быць сумленнай!

Па знаку барона звераваты слуга ў чорным балахоне з нашытымі залатымі змеямі з галовамі пеўняў паднёс Баўтрамею просты драўляны куфэрак.

— Ну, смялей, Скарамуш! — весяліўся барон, людзі ў зале ажно выцягнулі шыі, назіраючы драматычнае відовішча, як у тэатры.

Лёднік адкінуў накрыўку і на імгненне застыў. У куфэрку ляжаў разамкнуты жалезны ашыйнік.

— Можа, усё-ткі лепей — вялікія грошы, слава, тытул баранета, цікавыя навуковыя доследы, шыкоўныя ўборы для гожай жонкі і бліскучая адукацыя для дзетак? — мякка папытаўся дэ Вард.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x