Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Недзе адразу, як скончылася вайна, пасля ўсіх паходаў і ўцёкаў, як тут запанавалі палякі. Пяцьдзесят гадоў з хвосцікам. А мо нават пры цары, сталыпінская рэформа вёскі...
— Дык бачыш, за нейкіх два-тры пакаленні людзей то выганяюць на хутары, то потым іх зноў зганяюць назад. Людзі не паспеюць моцна пусціць карані, як тут іх жыўцом выдзіраюць. Вось тут і жыві! Дзіва, што людзі цяпер не трымаюцца наседжаных месцаў, разлятаюцца па свеце...
Могілкі сустрэлі іх спаважным шумам высокіх таполяў на старой палавіне, клёнаў і вішняў, дзічак-грушаў. Плошча могілак, як падалося Янку, павялічылася утрая, і там, дзе хавалі людзей апошнім часам, дрэў яшчэ амаль не было, сядзелі часам кусты бэзу і акацыі ля той ці іншай магілкі. Трохі пахадзілі, покуль знайшлі сваіх дзеда і бабку, якія былі пахаваны ў старой частцы могілак. У іх былі прыклады, ляжачыя помнікі, і нават не абгароджаныя, як гэта робяць цяпер: ставяць абеліскі і абгароджваюць. Усё мяняецца, усё не стаіць на месцы...
Яны пастаялі, памаўчалі. Жэня ўспамінала нешта сваё, Янка — сваё. Ён як праз сон помніў свайго дзеда Паўлюка, але добра запомніўся эпізод, калі яны разам — стары і малы — хадзілі са свайго хутара у веску глядзець на самагубцу, панскага парабка, які застрэліў дзяўчыну, што не захацела выйсці за яго замуж, а потым — сябе. 3 панскага нагана... Недзе тут блізка ад іх дзеда і бабкі стаіць помнік той дзяўчыне, што пайшла з жыцця без пары.
Прайшліся трохі па новых могілках: абеліскі, агароджы, часам лепшыя, часам горшыя, а часам нават пышныя, калі так можна сказаць пра тое, што стаіць на могілках. А прозвішчы — такія да болю знаёмыя, такія блізкія імёны, часам твар знаёмы глядзіць на цябе з чорнага абеліска — твой равеснік, а ён ужо ляжыць тут. Куды ж ты спяшаўся, браце? На аднаго старога — пяць маладых, сярэдняга веку — шмат самагубцаў, тых, што загінулі ў аварыях і катастрофах: нават дзеці...
Такое вось цяперашняе жыццё. Тэхнічны прагрэс сваім катком ломіць перш за ўсё чалавека, бо ён далікатны, без жалезнага панцыра...
Тое, што адчуваў Янка, цяжка перадаць: ён нібы апынуўся тут голы сярод сваіх, тых людзей, якіх ён пакінуў яшчэ у маладосці і пайшоў шукаць лёгкага хлеба, хоць ён ведаў яшчэ з беднага свайго досведу, што лёгкага хлеба не бывае, і малайцы тыя, што не кідаюцца яго шукаць, а застаюцца тут, з бацькамі, у сваіх сем’ях, жэняцца, нараджаюць дзяцей. Вось на такіх і трымаецца зямля і ўсё жывое на ёй, хоць іх па-сапраўднаму не цэняць, кажуць: вось куркулі, не хочуць кідаць сваіх цёплых гнёздаў, не едуць будаваць камунізму, а ядуць сваё сала, п’юць самагонку — і ім гэтага досыць... Было так, што Янка спачатку зайздросціў тым, хто падаўся ў свет і знайшоў недзе там, далёка, свае шчасце, а потым, пажыўшы і сам за светам — не так ужо і далёка, але ж — за светам! — ён ужо стаў зайздросціць тым, што засталіся на гэтай зямлі, завялі свае сем'і, свае гаспадаркі, гадуюць дзяцей, сталі шафёрамі, трактарыстамі, паляводамі, пыняць бясконцую сваю сялянскую працу, па святах — ды і да свят — выпіваюць, шумяць, пяюць песні, але не такія стройныя і мілагучныя, як раней, калі веска была як веска, а горад — як горад. Цяпер гэтай мяжы амаль не відаць, яна сціраецца, бо шмат хто ў весцы ўжо мае сваю машыну, ён ужо не прывязаны наглуха да свайго двара, як на якары, а можа ў вольную часіну недзе адскочыць, нешта купіць, памяняць, прадаць — машына яшчэ яму патрэбна як сродак лепей жыць, шпарчэй круціцца, каб мець з гэтага нейкую выгоду. Выгоду — і толькі!
Пра культуру можна і не гаварыць. Пра культуру няма калі думаць, ды без яе ўрэшце можна неяк пражыць — во колькі яны жывуць — і нічога. Галоўнае, каб не крычаў пусты жывот, каб яму быў занятак, а ўсё астатнее прыкладзецца. Чалавек, сам таго не заўважаючы, прыпадабняецца жывёле, для якой ежа — галоўнае, астатняе не так ужо і важна, якое яно — цеплае ці халоднае. Лепш каб цёплае, але...
Янка адчуваў сябе як голы, у яго ныла аголена душа, яна балела ад кожнага нязначнага дотыку, ад кожнага ўспаміну, ад знаёмага ці блізкага прозвішча, імені, фатаграфіі на абеліску — ад усяго таго, што давялося яму тут перажыць за гэтыя часіны, ходзячы вось па гэтых сцежках, гразкіх дарогах, па зарослых могілках, на якіх шмат яго продкаў, шмат дзядзькоў і цётак, ляжыць нават яго родны брацік, які памёр у вайну пасля родаў...
I сёння ён многа даў бы, каб апынуцца тут аднаму, без сястры і жонкі, тут ён мо пастаяў бы на каленях, паплакаў бы над сваім лёсам і лёсам вось гэтых усіх — мо ўжо некалькіх тысяч — людзей, што знайшлі сабе вечны спачын пасля нялёгкага і не заўсёды складнага зямнога жыцця, што пайшлі з яго адны ў старасці, другія ў маленстве, пасля нараджэння, трэція — у сярэднім веку, калі можна было жыць ды жыць. Ён ішоў тут як босы па бітым шкле — і адчуваў скураю кожны востры адколак гэтага шкла, які ўпіваецца яму ў скуру падэшваў ног. Ён ішоў і нібы бачыў на сабе скіраваныя вочы-душы ўсіх, хто тут сёння ляжыць, сваіх бабкі і дзеда, і ўсіх-усіх, хто яго ведае і не ведае, і яму хацелася ім сказаць: «Даруйце, мае дарагія сваякі, крэўныя, землякі, што я яшчэ не з вамі, што я хаджу яшчэ па зямлі, і хоць рэдка, але яшчэ прыходжу у госці да вас. Мы, жывыя, вельмі-вельмі шмат вінаватыя вам, бо гэта вы першыя прайшлі па тых дарогах і дарожках, вы першыя іх праклалі і пратапталі, а нам за вамі ўжо лягчэй і лацвей ісці. За гэта сёння мы скажам вам толькі дзякуй. А яшчэ вам вялікі дзякуй за тое, што вы пакінулі на гэтым свеце сваіх нашчадкаў, што свет не звядзецца, бо вы паклапаціліся пра ўсіх жывых. Я, мая сястра Жэня — мы дзякуем вам, нашы дзед Павал і бабка Ганна, што мы жывём, што мы ходзім па свеце, радуемся і плачам, цешымся і гаруем, што робім, як усе людзі, каб род наш не звёўся, не прапаў без следу на гэтай грэшнай і святой зямлі. Мы вас шануем, мы вас любім, мы памятаем вас і не забудзем, покуль мы жывыя, покуль нам адведзена Богам. Спіце спакойна, дарагія людзі! Мы памятаем вас!»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.