Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён так зачытаўся, што не пачуў, як вярнулася Рагнеда. Відаць, яна яго шукала па усім пляцы і вось зазірнула ў спальню, а ён ляжыць на ложку і чытае, абапёршы галаву на руку. Янка зрабіў выгляд, што не чуе яе і не бачыць. Яна падышла да яго, села на ложак у нагах. Здаецца, настрой у яе ўвайшоў у норму, яна спакойная.

— Ну што, нягоднік, зачытаўся? — спыталася гучна, але мірна. Слова «нягоднік» было ў яе хадавым і ўжывалася хутчэй у жартоўным сэнсе, без усякай злосці.

— Ведаеш, я хацеў схавацца дзе-небудзь ад вас, але пасля падумаў: дзе ад вас схаваешся? Судзіце, як вінаваты. Гатоў адказваць, мэа кульпа — мая віна, як казалі некалі рымляне.

— Сваю віну ты будзеш доўга замольваць, асабліва перад мамаю. Ды і я табе буду часта пра яе нагадваць. Гэта будзе такі хвост. Як чуць што — і цябе адразу за балючае месца.

— Што за намёкі? Ці я цябе не так зразумеў? — ажывіўся Янка і адклаў кніжку. — Што за хвост?

— А такі. Гэта робяць спецыяльна, каб трымаць чалавека пад кантролем. Хіба ты не ведаеш? — здзівілася Рагнеда.

— Адкуль мне ведаць? Дагэтуль у мяне хвастоў не было.

— А вось цяпер будзе. Хоць адзін...

— Дык выходзіць, што і я цябе пацягнуў за... балючы хвосцік? Але я не хацеў, звініце!

— Я табе зараз зазвіню! Па тваёй надта вумнай галаве, — прыгразіла Рагнеда. — Яшчэ пабачым, што табе мама скажа.

— Вось я і думаю: а што будзе? Чаго мне чакаць?

— Вельмі ўжо не бойся, — супакоіла яго Рагнеда. — Але зрабі выгляд, што ты проста калоцішся ад страху. Тады яна цябе пашкадуе. Як вось я, — і яна абвіла рукамі яго шыю, прытулілася тварам да яго і моцна пацалавала ў шчаку. А потым сказала: — Хоць ты і не заслужыў, нягоднік...

IX

На чацвер выпаў святы Спас. Пагода з самага ранку — як па заказе. Янка падахвоціў Рагнеду паехаць разам з ім у яго родную вёску Дабрынічы. Па дарозе трэба толькі забраць сястру Жэню, якая таксама не была там некалькі гадоў, схадзіць на магілкі дзеда і бабкі. Калі ісці пешкі, дык туды ўсяго дзесяць кіламетраў. Некалі Янка хадзіў адтуль у горад пешкі, потым — на ровары. А цяпер людзі адвыклі хадзіць — падавай ім аўтобус. Вось яны і чакалі дзёнешняга аўтобуса — недзе ў гадзіну дня ці трохі болей. Прыехалі ў Прышчэпы, забралі Жэню — якраз аўтобус спыняецца каля іхняй хаты. Прамінулі адну вёску, праехалі яшчэ пару кіламетраў — і выйшлі з аўтобуса, тут ім трэба было крута вярнуць на поўнач, на вёску Гускі, а адтуль ужо і не так далёка да іх роднае вёскі.

Спераду ў іх ішла нейкая маладзіца ў цёмным свэтры і ў чорных кароткіх штанах, з невялікаю сумкаю-пакетам, якою яна моцна размахвала і нешта спявала — ці не была пад мухаю. Дарога пайшла ўніз, некалі тут на прадвесні бегла вада, утваралася цэлая рэчка. Во тут ляжаў вялізны прадаўгаваты валун, але ад яго ўжо не засталося і следу. Вёску Гускі не пазнаць — так разраслася, забудавалася хатамі да самай чыгункі, а гэта кіламетра паўтара. I хаты добрыя, вялікія, крытыя гонтаю або шыферам. Што ні кажы, што ні рабі, а людзі неяк умудраюцца і жыць, і будаваць, жаніцца і гадаваць дзяцей. Жыццё невынішчальнае.

Ля чыгункі, якую, дарэчы, меў дачыненне будаваць і сам Янка, ён хадзіў, ужо падлетак, за сваю старэйшую сястру, ля гэтай чыгункі размяшчалася цэлая сям'я старых шведскіх курганоў, ужо невысокіх, пляскатых, злізаных часам, усё роўна як копы сена, якія доўга стаялі і іх упляскалі дажджы. А цяпер іх не было і знаку — голае роўнае поле, свежа зааранае і пабаранаванае, на якім нешта збіраюцца сеяць. А мо ўжо і пасеяна, але яшчэ не ўзышло. Хоць сеяць яшчэ ранавата... Не, не пасеяна, бо на полі не відно ні варонаў, ні гракоў. На пасеяным яны так і пасуцца, прылятаюць нават і галубы, а цяпер ужо кнігаўкі-чайкі.

От такую загадку і загадаў кабетам Янка, і вось які быў вынік: гарадская Рагнеда, падумаўшы, адказала, што не ведае, а вясковая Жэня адразу сказала, што не пасеяна — няма ніводнага грака ці вароны.

Ад чыгункі прайшлі нейкую вярсту — і тут ужо былі раней дабрыніцкія хутары, а цяпер — роўнае поле, праз якое крочаць слупы высокавольтнай лініі, толькі цяжка сказаць: з усходу на захад ці наадварот. А раней тут стаялі хаты, былі сядзібы — Бамбешкі, Драгуны, Пільневічы, Савашы, Ленкаўцы, Язэпчыкі, Пальчыкі. Цяпер іх хаты перабраліся ў вёску, у гурт.

— Вунь гляньце, той слуп стаіць якраз на нашым полі, — сказала Жэня і паказала рукою на высозны бетонны слуп, які нёс на сабе тры ніткі правадоў. — I тое дарогі, па якой мы хадзілі і ездзілі, і следу няма. — Яна скінула свой свэтар і засталася ў светлай кофце з кароткімі рукавамі, разагрэлася ад хады і нібы памаладзела. — А вунь ля могілкаў стаялі дзве хаты, жылі два браты з сем’ямі. Браты паўміралі, а іх дзеці-ўнукі перасяліліся ў вёску, недзе там жывуць. Адны дрэвы засталіся... А колькі гэта гадоў прайшло, як з вёскі на хутары высялялі, — спыталася яна ў Янкі, хоць тады іх яшчэ не было на свеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x