Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няўжо гэта вы? — усклікнула Манька. — Вачам сваім не веру!

Яна па-мужчынску падала ўсім руку, затрымала позірк на Рагнедзе, і Янка сказаў, што гэта яго жонка, і дадаў — другая, хоць яго за язык ніхто не цягнуў. Манька кіўнула, як усё роўна зразумела, бо тут ведалі пра Янку ўсё, не горш як у раёне. Манька была родная сястра Лявона, на двор да якога зазіраў Янка, калі ішлі сюды з могілак.

— А да каго ж вы ішлі? — спыталаоя і, не чакаючы адказу, дадала: — А можа, вы да нас зойдзеце? Тут вось побач, — і яна паказала на новую хату побач пры вуліцы, вокнамі на ўсход. — Хадзем, хадзем, гэтулькі не бачыліся.

Янку яна здалася надта смелая, а была такая далікатная, мяккая, як кацянятка. I выглядала амаль як гарадская жанчына: валасы гладка прычасаныя, сабраны ззаду ў вялікую куклу, твар загарэлы, але свежы, і, здаецца, яна мала змянілася, хоць ён не бачыў яе гадоў дваццаць. I падумаў, што калі б ён яе сустрэў дзе-небуцзь у горадзе, а не тут, усё роўна пазнаў бы.

— Зойдзем, зойдзем, — сказаў Янка, — паглядзім, як ты жывеш.

Ён побач з ёю, як пара, ішлі першыя, а Рагнеда і Жэня за імі, нешта гаварылі, Жэня расказвала пра той час, калі яны былі яшчэ дзецьмі, хадзілі разам у школу, потым на вячоркі і танцы.

Яны зайшлі ў двор, добра агароджаны пілаваным штыкетнікам, нават разгароджаны на дзве палавіны: адна ля хлява, другая — ля хаты. Чыста, прыбрана і падмецена, нібы яны чакалі гасцей.

Янку пакінулі на дварэ, сказалі трэхі «пасумаваць», а яны, усе тры жанчыны, схаваліся ў хаце. Ясна, чым яны там будуць займацца: пагавораць і пачнуць рыхтаваць на стол што-небудзь смачненькае. А ён сеў на шырокую лаўку пры хаце, адпачываў. Успамінаў, як даўно гэта было, проста не верыцца! А Манька была яго першым каханнем, што ні кажы. Ён сябраваў з яе братам Лявонам, а хацзіў да іх з-за Манькі, якая паступова пачала афармляцца з дзяўчынкі на падлетка, ужо сталі акругляцца яе далікатныя грудзі, якія яго дражнілі і нават сніліся па начах. А Маньцы пра каханне не было часу думаць, яна была першаю памочніцай у маткі, якая засталася ўдавою пры жывым мужы: ён пайшоў за мяжу, у Саветы, шукаць шчасця сабе і ім. А Мікола, яго малодшы брат, сядзеў у турме, а ўсё роўна сям’я была вялікая: маці, чацвёра дзяцей, яшчэ дзед і бабка, ужо старыя, нямоглыя, але што-небудзь рабілі па гаспадарцы. А гаспадарыў ужо падлетак Лявон, вёў мужчынскую справу: араў, касіў, вывозіў гной на поле. Такое яго было жыццё — не паспеў развітацца з маленствам, як адразу трэба станавіцца мужчынам. А Манька яму памагала. Памагала матцы гадаваць малодшых дзяцей, браціка і сястрычку...

3 вуліцы нехта бразнуў весніцамі, пачуліся крокі. Янка азірнуўся — да яго набліжаўся Лявон, лепшы сябра яго школьных гадоў. Ён устаў з лаўкі, яны павіталіся, абняліся. Лявон быў моцны, прысадзісты мужчына, прасаляраны і прамазучаны, як і кожны трактарыст.

— А я іду па вашых слядах, — пачаў весела Лявон. — Мне сказалі, што ты заходзіў, куды пакіравалі... Не думай, у нас разведка не дрэмле. Як ты? Чуў, што ажаніўся?

— Ажаніўся, браце, другі раз... Што зробіш? — неяк замяўся Янка. — Жыццё задае задачкі... А як ты?

— Я на трактары, хай ён затане. Але што парадзіш? Трэба цягнуць лямку. Вось і цягну. Жонку ж ты маю ведаеш, твая некалешняя суседка. Яшчэ маю двух сыноў, адзін ужо ў войску, танкіст. Я ў артылерыі адбухаў, а ён з трактара перасеў на танк. Недзе ў Брэсце служыць, цяпер далёка не заганяюць, як раней. Як мяне: у Арменію, у Балгарыю, у Венгрыю.

— Дык ты, можа, і ваяваў? — здзівіўся Янка.

— Дваццаць сёмы год ваяваў — не ўвесь, а мне давялося. У Венгрыі дабіваў немцаў і мадзяраў. 3 закрытых пазіцый, і на прамую наводку ставілі... Але я не лічуся ўдзельнікам вайны, хоць маю і медаль за перамогу над Германіяй.

— Як гэта — не ўдзельнік, калі ты ваяваў? — зноў здзівіўся Янка.

— А таму, што дваццаць сёмы афіцыйна не ваяваў — па гадах. Двац­цаць шосты — законна, а сёмы не меў права, мне было ўсяго васемнаццаць гадоў...

Ён не паспеў дагаварыць, як на двор зайшоў яшчэ адзін мужчына, сярэдняга ўзросту, хударлявы, насаты, у шэрай футболцы.

— Во, якраз і Рыгор дома, — сказаў Лявон. — Гэта Маньчын муж, знаёмцеся. 3 беластоцкіх перасяленцаў...

Янка ўстаў, яны паціснулі адзін другому рукі. Далонь у Рыгора была цвёрдая, як косць. Няйначай, сталяр ці цясляр, будаўнік. I не памыліўся, бо Лявон патлумачыў:

— У яго лепшая работа, як у мяне. У яго чыстая — стружкі ды пілавінне, ды трэскі, вунь які пах здаровы, не то што ў мяне. У яго нават у валасах стружкі, — пажартаваў Лявон са швагра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x