Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаспадар у старым злiнялым кажушку, у зрудзелым, як стары мох на страсе, барашкавым каўпаку, папусцiўшы ў руках доўгiя лейцы, пакручваў кароткiм кончыкам iх i падцмокваў языком, крычаў, давольны:

— Пайшла, пайшла! Не лянуйся! Нябось, застаялася, гультай!

Крута выгiнаючы тонкую шыю, жарабiца ўгiнала голаў, спрытна перабiрала цыглястымi нагамi, бегла шпарчэй. На сонцы палiскалася гладзенькая жаўтаватая спiна.

— Эйш ты, пайшла, пайшла!..

З-пад капытоў пырскаў i ляцеў камякамi снег, Было чуваць, як у жарабiцы паёквае каса.

Каля мокрай пазелянелай жэрдкi невысокае загарадзi спыняўся сусед, жмурыў процi сонца правае вока i, крывячы рот з жаўтаватымi пракуранымi зубамi, доўга, маўчучы, глядзеў. Потым памахваў пераломленым, угнутым, як шуфель, брылём i няўзнак гаварыў:

— Нябось, гарцуе добра.

Рады гаспадар азiраўся, падбiваў вышай на лоб аб’еханы каракулевы каўпак:

— А чаму ж ёй не гарцаваць, га? Сколека вунь аўса скармiў? Эць ты, варушыся, каб ты здаровая была!..

Уцугляная жарабiца храпла, чмыхала раздзьмутымi чорнымi ноздрамi, зноў спрытна i высока паднiмаючы вузлаватыя каленi тонкiх ног. На другi бок крутое шыi задзiралася, траслася, рассыпаючыся ясным чэсаным лёнам, караткаватая грыва. Гладзенька хадзiлi, палiскалiся на сонцы персi.

— Але нешта як накульгвае, цi што? — зноў няўзнак гаварыў i хаваў пад шуфлiкам доўгага пераломленага брыля свае хiтранькiя вочы сусед.

— Дзе? Што ты выдумаў!..

— А во, прыгледзься.

— А то я не бачу, гэта ты свае вочы ў жменю вазьмi, — ужо са злосцю турзаў за лейцы гаспадар, прыглядаючыся да лёгкага i спрытнага бегу маладое дагледжанае жарабiцы.

Сусед, высока, па-буслiнаму, паднiмаючы ногi, лез назад цераз высокi курган да цвёрдае, утоптанае сцежкi, хiтранька азiраўся i давольны пасмiхваўся: гаспадар i праўда, скрывiўшы набок голаў, цiкаваў, цi не прыкульгвае здаровая i лёгкая ў хадзе жарабiца.

За гумнамi крычалi, цягаючы за сабою кароценькiя санi-кары, верасаўскiя дзецi. Каля хлявоў, каля сметнiкаў узнiмалi дружны шчабятлiвы гвалт i чубiлiся за пусты пляскаты колас вераб’i.

Шахкалi па сцукраваным, падточаным сонцам снезе, шмыгалi з хаты ў хату, каб зiрнуць, хто ў якi колер фарбуе, а хто ўжо i снуе на кросны пражу, верасаўскiя маладзiцы i дзеўкi.

Ужо летка адзетыя, у адных жакецiках, толькi абкруцiўшы кругом шыi суконныя хусткi ды асцерагаючыся ад холаду i прыкрываючы складзенымi рукамi грудзi.

Беглi сёння найбольш да Мондрых. Алеся, збiраючыся ткаць новыя радзюжкi, выфарбавала сваю суконную пражу ў ярка-сiнi, жандаровы колер.

Першаю, завярнуўшы да калодзежа i паставiўшы на хрумсткi снег пры веснiках пустыя вёдры, у хату да Мондрых ускочыла Ваўчкова Вольга. Памацала яшчэ цёмна-сiняватыя, што вiселi на раскладзеных гаршчэчнiках мокрыя маткi, каб з iх сцякала вада, i, азiраючыся на старую Мондрыху, пахвалiла:

— Вой, надта ж харошы колер. I што гэта, цётко, за ён?

— Цi ж я, мае дзеткi, ведаю? Пытайся ў яе, — старая Мондрыха, нiяк усё не могучы акрыяць i не ўстаючы каторая пара з пасцелi, адвярнула свае невiдушчыя вочы.

— Ты як сёння нарадзiлася, цi не ведаеш? Жандаровы, — Алеся толькi павяла галавою ў гэты бок, але не аглянулася, грукаючы пранiкам i качаючы на стале вымытую i высушаную на надвоканнай жэрдцы пад добрую пагоду бялiзну.

Вольга, нiбы трохi сумеўшыся, паморгала выцвiлымi вейкамi:

— Во, пад руку скажу. Гляджу, ты качаеш — i ўспомнiла: гэта ж у Ганначкi Шайбаковай сёння бяллё пакралi.

— Што ты гаворыш? Няўжо?

— Каб я з гэтага месца не сышла. I след, кажуць, у ваш канец пайшоў.

— Ну але? — Алеся перастала грукаць пранiкам, выпнула мяккую нiжнюю губу: сонны, трохi як заспаны твар яе з кароткiм носiкам пабрыдчэў.

— Яна яшчэ глядзiць, — адступiлася ад калючых Алесiных вачэй Вольга, — проўду ж кажу.

— Яно ж гэдак: на каго бог, на таго i людзi, — пад старою Мондрыхаю на палку зашамацела перацёртая салома. — Бацьку нядаўна пахавалi, i на табе…

— А кажуць жа ж, што Кумагэрава Яня, — прыцiшыла голас Вольга.

Мяккi Алесiн твар разгладзiўся:

— Дзiва што… Гэты ж карач нiколi красён не выткала.

— Я ж i кажу — яна. Хто ж другi? — Вольга зноў памацала пражу, прасунуўшы ў яе руку, разгледзела на паколатай у цёмных шнарках далонi i зноў падняла голаў. Ад радасцi заблiскалi яе каламутныя, трохi нейкiя жаўтлявыя, як у старое кошкi, вочы:

— Вой, цi чулi ж яшчэ? У Дварчаны з Нямешчыны жыдэ наехалi.

— Ой, Вольга, ты гавары, ды не ўсё дагары, — засмяялася Алеся, прыскальваючы адно вока i круцячы гладзенька прычасанаю галавою з карычневым грэбенем вышай куклы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x