Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вячаслаў Адамчык

Дзённік 1998

Спадчына: “сярод сваіх і чужакоў яна нам ласкай матчынай”, — пісаў Купала. Мне ў

спадчыну дасталася старая шафа з бацькавымі рукапісамі. Чарнавікі апавяданняў і

раманаў, нататнікі і дзённікі. Шафа, поўная сшыткаў, спісаных татавай рукою. Што

з імі рабіць? Як да іх падступіцца? З якога боку? Вырашыў — з адваротнага. Выбраў

дзённікі за 1998–2001 гады, набраў і раздаў у часопісы; 2001 — у “Полымя”, 2000 у

“Дзеяслоў”, 1999 у “Маладосць”, 1998 у “ARCHE”. Калі пройдуць часопісныя

публікацыі, набяру і раздам 1978–1997, папярэднія дзённікі за 1962–1977 гады ён

паспеў падрыхтаваць і апублікаваць сам. Вынікам гэтай працы будзе кніга: Вячаслаў

Адамчык, “Дзённік 1962–2001”.

22 студзеня 1998 году.

Учора, убачыўшы кароткую тэлеперадачу, дзе на ўвесь экран прыгожа і

фацэтна глядзеўся адзін з найсімпатычнейшых і найстарэйшых нашых літаратараў,

нечакана і нават з дзівам для сябе зразумеў, чаму ён выжыў, прайшоўшы ўсе кругі

пекла: фронт, палон (армія Ўласава), Рур, Данбас — нямецкія і савецкія вугальныя

капальні. Аказваецца, ён няўзнак, спадцішка, не на ўвесь голас, але ўмее пахваліць

начальства. Дабрата Машэрава… А чым жа ж скончылася? Здрадаю, самаю найгоршаю,

вынішчэннем даастатку беларускага пакутнага слова.

Мне, прынамсі, прыгадваецца, як ён <���М. Я.> ціхенька сядзеў, ссутулена і

прыгнута ўцякаючы ад усіх спрэчак, сварбы, выступленняў, таемна толькі

распытваючы пра судовыя працэсы, што ішлі над карнікамі з батальёну Дзерлівангера…

Да іх, палонных, што перакінуліся на службу да немцаў, у яго, палоннага, меўся

асаблівы інтэрас.

Пра пачатак вайны, уцёкі з Менску, акружэнне пад вёскаю Мясны Бор ён умеў

яскрава, шматкалёрна расказваць, напісаў шэра і бескалёрна.

Не менш унікальная рэч наша памяць. Асабліва памяць дзяцінства.

Сваю расстраляную запальнымі снарадамі ўлетку 41-га Варакомшчыну я магу

аднавіць па нейкіх нязначных на першы погляд, але зваблівых для сямігадова[га]

падлетка рэчах. Напрыклад, па карычневым паліваным кату-скарбонцы, што стаяў на

выштукаванай шафе, ці па настольнай керасінавай лямпе з малочным абажурам, па

металічным будзільніку на трох ножках з нікеляваным, нібы веласіпедным, каўпачком

званка наверсе, нават па жоўтым пачатку кукурузы, тады яшчэ не моднай, што сеялася

колькімі калівамі пры мяжы ў вясковым гародзе. Дзядзькаў хутар, што прыгожа і

паэтычна ўздымаўся шарымі будынкамі над высокаю рачною стромаю, з якое

абвальваліся круглыя, як перакаці-поле, кусты ядлаўцу, — па высокіх шастах

радыёантэны: на стале ў хаце чарнела каробка дэтэктара з пружыністымі дужкамі

навушнікаў.

Адпаведна кожнай гэтай дэталі ў памяці аднаўляецца ўся хата, цесны двор —

брукаваны ці не, вуліца, адгароджаная парканам ці выкладзенымі ў рад валунамі-

камянямі, і паўстае ўся спаленая вёска.

Дзіўна, але я хачу ў яе вярнуцца.

Пасля полудня я зрабіў круг, праехаўшы тралейбусам № 5 за Чэрвеньскі рынак у

свой ЖЭС, каб праясніць справу з кватэрнай аплатай і рамонтам залітага ваннага

пакою.

“Вам будзе паведамленне, вам пазвоняць”, — сказаў высокі, падобны да

выблядка Л. начальнік, мінаючы ўсю чаргу перад глухімі дзвярыма.

Пятніца, 22 студзеня 1998 году.

Да ўсходу сонца, раніцаю, у акне зверху — густа-сіняе неба, пасярэдзіне —

ясна-сіняе, знізу — светла-зеленаватае.

На поўдні над шпілем вакзалу — сярпок старога месяца, а злева ад яго —

ружовы, падсвечаны сонцам дым. І сонца ў іскрыстай кароне — яно прасвечвае белыя,

празрыстыя, як марля, перыстыя аблокі.

Ужо марознымі вечарам і раніцаю над праспектам Скарыны, як над горадам

Нукусам у спякотнай Каракалпакіі, стаіць залаты пыл. Учора надвячоркам у ім ажно

хавалася нізкае сонца.

На тратуарах і на праезджай паласе пластом ляжыць падсушаны, перамешаны з

калійнаю соллю пясок, якім пасыпалі снег і лёд. І аўтамабілі, як на пясчанай дарозе,

падымаюць хмары пылу.

17.20. Пад сонца і марозік па бясснежнай дарозе (снег, лёд толькі ў лесе),

акружанай зялёнай рунню, з’ездзілі на дачу. Каля жалезнай, прывязанай на вяровачку

брамы нас — стары “мерседэс” — сустрэла з брэхам гання галодных сабак. З

старажоўкі выйшаў малады вартаўнік з чорнай павязкай (“язычок”) на воку. З-за

дзвярэй вызіраў мілавідны тварык ці не п’янай старажыхі.

Вартаўніку падарылі трохлітровы слоік марынаваных гуркоў і торбу з буракамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x