• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Дзённік 1998? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

прычасціўся і справакаваў гэты боль. Звечара ўспухла і налілося крывёю павека. Вока

заслязілася. Яно і сёння нібы запарушана — не дае спакою. А над ім, у скроні, — боль.

З носу зноў паказалася кроў.

Нарэшце аформлены завяшчанні. Праўда, нам з Нінаю давялося паўдня

пратаўчыся ў чарзе перад дзвярыма натарыуса, каб аформіць дакументы — мне на

кватэру, Ніне — на офіс.

Учора, зайшоўшы познім вечарам, Міраслаў кампенсаваў нашыя страты на

дзяржпошліну і выдаткі за юрыдычную кансультацыю: цяпер, куды ні ступі, усюды

мусіш плаціць.

Даўно мы не вярталіся ў лепшыя традыцыі графаманска-сталінскай прозы, сёння

забытых і пахаваных навечна стаховічаў-гурскіх, аднак кніжкі дранчукоў-марчукоў-

лукшаў, выданыя па лініі самвыдату, паказваюць на тое, што можна, зрэшты, вярнуцца

і ў эпоху неандэртальства.

Не зборнікі прозы, а смярдзючыя смеццявозы, падфарбаваныя ў зялёны

лукашэнкаўска-энкавэдзісцка-юдаўскі колер, пачалі ўжо дыхаць адпаведным пахам з

паліцаў мінскіх кнігарняў.

Сівенькі — не дзіва, што ў дзеда сіва, — як законнік (манах) з келлі якога-

небудзь падмаскоўнага манастыра, Іван Антановіч шчабятліва ненатуральнаю

расійскаю моваю — нібы няма ў бел. дзяржаве законнай і гістарычнай беларускай? —

расказваў пра інтэрас Беларусі да рэспублік Югаславіі.

Але ж і там, не ў прыклад прадажнікам антановічам-лукашэнкам, гавораць на

серба-харвацкай. Ад свайго роднага не адхрышчваюцца.

Чацвер, 5 лютага 1998 году.

20.00. Гутарка з Валодзем у яго офісе (п. Скарыны, 14, кв. 24), куды я падняўся

разам з крывалапым суседскім сабачкам. Валодзевыя планы — кіно, кніжкі, — ад якіх я

жахаўся.

Спусціўся з шостага паверху ўвесь узмакрэлы ад гарачыні і гутаркі, а ў двары

мяне астудзіў пухкі снегапад і лаянка прастытутак, што п’янаю зграяю вываліліся з

нейкае блізкае канторы.

“Да я не хочу зарабатывать деньги п…, а иметь настоящую работу!” Я азірнуўся:

сярод двух рослых мужчын пахістваліся апранутыя ў кажушкі дзве асалавелыя

маладзіцы. Ім гадоў пад сорак. Мне міжволі падумалася: як жа ж яны гадуюць і

даглядаюць сваіх дзяцей?

Пятніца, 6 лютага 1998 году.

8.30. То дыміць завейны дробны снег, то ў разрывах сіняватых хмараў залаціцца

сонца і глыбокі блакіт зманвае вока, як светлая надзея на штосьці таемна-радаснае. Не

дарам у падлеткавыя гады на глухой адзіноце верылася, што там, за напухлымі, мяккімі

і зыркімі хмарамі, зваленымі адна на адну, існуе жыццё, і шархоткімі галубінымі

крыллямі ўзмахваюць кучаравыя анёлы, і сядзіць сівенькі, басаногі бог.

Субота, 7 лютага 1998 году.

9.05. Стаяў каля пліты на кухні, варыў сабе манную кашу і нават не ўчуў, як на

кашулю на грудзях закапала з носу кроў. Покуль не ўбачыў цёмна-чырвоныя рагі.

У галаве болю вялікага няма, ёсць адчуванне п’янаватай цяжкасці і звону ў

вушах.

Прылёг у кабінеце на канапу, але й не ўлежаў, падняўся да стала.

Пасля ўчарашняй адлегі сёння –5 °C, марозік. З непрыветна-абложнага неба

працярушваецца ледзьве відочны сняжок.

І вось чарговая бяда — са столі ў ванным пакоі капае вада. На пятым паверсе

над намі ўсю ноч тупалі, весяліліся і не закруці[лі] краны, ці што? Трэба зноў званіць

дыспетчару.

11.30. Нарэшце прагуляўся. Вядома, больш па магазінах — шукаў вяршкі. Іх

цяпер у міг вока разбіраюць.

На праспекце сустрэў былых цэкоўскіх фюрэраў. Яны азіраліся на мяне, як

ваўкі.

Нядзеля, 8 лютага 1998 году.

Гэтак маўчаў Мележ, да якога няпрошанымі ўварваліся спярша Шамякін, потым

— Чыгрынаў. Апошні нават падбадзёрваў, адпраўляючы на той свет Мележа: “Няма

чаго, Іван Паўлавіч, хвалявацца: літаратура застаецца ў надзейных руках”. Тады ён быў

сакратаром Саюзу пісьменнікаў і ствараў эпапею, перапісваючы жыўцом цэлыя

старонкі з шматтомніка “Вялікая айчынная”, нашпігаванага ілжывай і савецкай

дакументалістыкай.

Каля кантэйнераў ужо ідзе бітва за смецце: малады нагамі таўчэ старэйша[га],

што прысеў на кукішкі і на снезе перабірае нейкія знойдзеныя транты.

19.50. Па расейскім тэлебачанні няма ўжо ніводнай цікавай перадачы. Як

абрыдлі ўсе гэтыя барсукі ці парсюкі Сванідзе, што паўтараюць бачанае і чутае.

Панядзелак, 9 лютага 1998 году.

Два разы — у суботу і пятніцу — заходзіў у ЦУМ (купляў дыван) і два разы пры

дзвярах бачыў кабету з бурачковым спітым тварам. У яе на грудзях вісела скарбонка, а

на галаве была завязаная белая хустка з чырвоным крыжыкам.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.