Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нехта ўжо спрабаваў у шыбе адкалупаць штапікі — улезці ў дачны дом.

Дадому ехалі праз ждановіцкія дачы. Я ўбачыў нялюдскі, без даху,

двухпавярховы цагляны дом пад старымі бярэзінамі — дачу Быкава. Яна спланавана

напэўна лепш, чым мая, але эстэтыкі, хараства ў ёй няма. Куды больш фацэтна

глядзеўся дом нікому невядомага гэбіста Ягорава.

Нядзеля, 25 студзеня 1998 году.

9.10. Як учора — марозны (–7 °C), бясснежны ранак. Сонца ў марлі расцягнутых,

паласатых хмараў з кавалачкам ружова-жаўтлявай тэнчы (вясёлкі) (з правага ад сябе

боку).

Учора — Чэрвеньскі рынак, дзе мы з Нінаю, абышоўшы ў белым

аднапавярховым доміку мясныя сталы, назапасіліся харчамі на тыдзень. У канцы дня —

Міраслаў з пляскатаю бутэлечкаю брэндзі. Лячыўся, перабіваў боль, бо яму і рвалі, і

свідравалі зубы. Расказваў пра напытаныя кватэры, якія аглядаюць, каб купіць адну з іх

пад офіс.

На вул. Янкі Купалы, ці, праўдзівей, на рагу пр. Скарыны і вул. Купалы —

чатырохпакаёвая (першы паверх) — страх якая дарагая. Побач з кінастудыяй прадаецца

трохпакаёвая, напалавіну таннейшая.

Аўторак, 27 студзеня 1998 году.

19.50. Не магу ўжо без агіды глядзець рас. тэлебачанне, слухаць абрыдлую

балбатню таўстамордых куліковых, строевых, прымаковых…

Сёння, убачыўшы на другі бок вуліцы чорную лайку з белым хвосцікам, белым

каўняром і белымі лапамі, сам-насам смяяўся: як назваць сабачку — белахвосцік ці

чарнамордзік?

Некалькі гадзін праседзелі з Нінаю перад дзвярмі юрыстак у натарыяльнай

канторы, але справу з тастаментам (мая) і дараваннем ці адарваннем кватэры (Нініна)

так і не залатвілі — не хапіла ўсіх даведак і розных копіяў.

Панядзелак, 30 студзеня 1998 году.

8.30. З носу зноў ідзе кроў. Боль у галаве, звон у вушах. Не магу варухнуць

рукамі. Дрыжыць сэрца. Гатаваў сабе манку і чакаў, што рухну там, каля газавай пліты

на кухні.

Гаснуць усе спадзяванні. Усплываюць думкі пра адно і тое ж…

Не дапісаныя апавяданні, не створана кніжка дзённікаў, засталіся толькі ў

планах аповесці і п’есы.

Бязвольны, чуць жывы. Не магу перамагчы сваю слабасць, каб уключыць

электрамашынку. Як казала маці, вянуць рукі.

17.20. Белы мядзведзь, што ледзьве ўжо ходзіць, на прыгнутых нагах, сёння

ўручыў граматы расійскім тэлежурналістам за іхняе, як сказала дыктар з Масквы,

уважительное отношение к презид. Лукашенко. Аднак Расія цэніць прадажнікаў і

здраднікаў. Вайна, прыхаваная, таемная, падпаленая рускімі фашыстоўцамі і

нацыяналістамі (Бабурын), ідзе за Ўкраіну. Як усім абабураным (абасцаным) хочацца

вярнуць страчаную імперыю. Але фігу — не выйдзе, позна схамянуліся. Прыбалты,

каўказцы і азіяты адчулі ўжо смак незалежнасці: хто захоча адзець хамут ці ярмо руска-

азіяцкай няволі? Казахі, узбекі, туркмены, літоўцы, украінцы?

Серада, 28 студзеня 1998 году.

8.30. Прачнуўся ледзьве жывым. Прыйшоў на кухню, і з носу на кашулю пачала

капаць кроў. Галава як звон. Мусіць, трэба прылегчы.

Нездароўчаю пайшла ў паліклініку і Ніна.

Ад змены надвор’я мы абое занядужалі ці што?

Аўторак, 3 лютага 1998 году.

9.30. Больш як паўгадзіны за сталом, а фрашку пра нізенькага і клыпатага, што

пэўна перахварэў на ангельку, музыканта Гальяша так напісаць і не мог.

Ды, зрэшты, хацелася напісаць не пра яго, Гальяша, што граў у Варакомшчыне

вечарынкі і ў часе п’янай бойкі мог схавацца ў сенцах, накрыцца ночвамі і пераспаць

перадрагу, а пра пераклад беларускіх летапісаў на сучасную наркомаўскую мову, дзе

нашае імя Гальяш перадаецца праз рускае Ілля, а беларуская ідыёма “з ласкі божае”

чамусьці перакладаецца на расійскі лад — “з міласці божае”.

І гэта ў неблагой і патрэбнай кніжцы з серыі “Беларускі кнігазбор” — “Летапісы

і хронікі”.

Не зразумеў і здзівіўся, дзеля якой патрэбы перакладалі “Баркулабаўскую

хроніку”, бо хараство, каларыт і арыгінальнасць беларускага слова страціла свой бляск,

незвычайную першароднасць, пацямнела і сцерлася, як старая манета. Адбылося ўсё

наадварот — дзеяпіс не аднавіўся, а змерк і пацямнеў.

Дзякуй Богу, я маю на руках тыя/тры акадэмічныя тамы беларуска-літоўскіх

летапісаў, выданыя яшчэ праз Мікалая Ўлашчыка, і магу зазірнуць у арыгінал. Можа з

ласкі божае будуць перавыданыя і яны.

Серада, 4 лютага 1998 году.

8.10. Чуемся нездароўчымі — і я, і Ніна. У яе задуха, алергія, у мяне —

несціханы боль галавы, што аддаецца ў правае вока. Праўда, я вінаваты сам —

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x