Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калісьці расійскі гісторык Васіль Ключэўскі праваслаўных пастыраў і іхніх

наложніц называў тунеядскай моллю. Сёння гэтая моль яшчэ больш сфальшывілася,

спілася і разбэсцілася. І колькі яе з сатанінскай дзікай Расіі налятае на безабаронную

Беларусь.

Спярша з’ездзіў у “Белгіпразем” — праектны інстытут землеўпарадкавання

(пэўна не так ён называецца) на Казінца, 86, дзе ўзяў копіі актаў на прыватызацыю зям.

(дачных) участкаў, заплаціўшы ажно 600 тыс. руб., потым — у райвыканкам

(Кальварыя), дзе пастаяў перад замкнёнымі дзвярмі, бо пасля полудня не было прыёму.

У чацвер прыйдзецца прайсці ледзьве не той самы круг.

Серада, 11 лютага 1998 года.

8.00. Перажыта бяссонная пакутная ноч.

У першым сне, пасля якога і прачнуўся, снілася ўсхваляванае ветрам жыта. Я,

напружваючы ўсе сілы, цяжка брыў па ім. Ад дарогі ў кірунку нашага лесу, які даўно

спілаваны і выкарчаваны, але які не раз уваскрасае перада мною ў маіх снах.

У тунелі пераходу — Арсень Ліс з палкаю (наехаў “форд”), на праспекце —

трохі захмялелы Сцяпан Міско, паказваючы на транспарант “13 лютага Машэраву —

80”: “Ён уваходзіў у групу Сікорскага і расстрэльваў заходне-бел. падпольшчыкаў і

рэвалюцыянераў у 1943 годзе. У мяне ёсць дакумент-спраўка”.

Нядзеля, 15 лютага 1998 году.

15.20. Абышоў наўкруга ўсе харчовыя магазіны, а вяршкоў так і не купіў —

нідзе няма. Выцягваючы худую шыю, каля гарэлачнае крамы стаяў <���Татур>, колішні

знакаміты бабнік і нястомны п’яніца. Яму ці не восемдзесят? Усе маралісты і

цвярозанікі даўно паўміралі, а ён яшчэ пільнуецца кілішка. Як чы[й] лёс. Танк некалі

выцікоўваў, хто колькі п’е і колькі мае каханак. Пэўна ад зайздрасці, што сам не

дабраў. У яго была адна ахвота і прагнасць — ордэны і медалі. Іхні бляск яго спакушаў

болей, як бляск жаночага сцягна.

Аўторак, 17 лютага 1998 году.

Зранку ўчора цяжкі дзень: банк, перад дзвярыма якога, каб заплаціць пошліну, я

добра вымак, потым — аддзел райвыканкаму, дзе я задыхаўся ад гарачыні, чакаючы,

покуль аформяць выпіску паўторных актаў на прыватызацыю дачнага ўчастка

(арыгіналы ў часе пярэбараў згубіліся).

Нарэшце — магазіны.

Дадому вярнуўся ледзьве жывы.

13.00. Заходзіў Валодзя. Наша гутарка на кухні, ад сённяшніх праблемаў Іраку і

Каўказу да яго звышцяжкай і акружанай падазронасцю і выведамі працы.

У Вільні Аленаю куплена кватэра. Дзесьці поруч з сінагогаю. Але хто ў ёй будзе

жыць?

Серада, 18 лютага 1998 году.

13.30. На пераходзе вуліцы каля паштамту, калі я ўслед за жанчынаю пайшоў на

зялёны святлафор, з праспекту на мяне на ўсёй хуткасці скіраваў іржавы (жыгуль)

самаходзік. За баранкам сядзеў нейкі вусаты лукашэнкавец. Я ледзьве ўскораў

вывернуцца. Мне ўспомніўся Арсень Ліс, на якога і наехаў гэтакі самы злыдзень.

Як напладзілася сёння нехрысцяў, што толькі і думаюць, каб што скрушыць,

разбіць, зламаць і знішчыць.

Чацвер, 19 лютага 1998 году.

Жыву адчуваннем страху смерці, асабліва прачнуўшыся ўночы і задыхаючыся

ад тытунёвага дыму, што пранікае аднекуль у спальню, ад гарачыні ў сэрцы, болю ў

галаве і ламоты ва ўсім целе.

Штодзённая змена надвор’я — то мароз, то адлега — перабываецца вельмі ўжо

цяжка. Гэтыя кіслыя дні шкодзяць і Ніне. Хоць у яе задуха пачынаецца разам з алергіяй

— чырвона-агністымі плямамі, што ўкрываюць усё цела.

+7 °C. Ні зіма, бо няма снегу, ні вясна, бо няма сонца. Хмурны, насуплены дзень

з вільготным паўднёвым ветрам. На пляцы Незалежнасці і на праспекце дзьме, як з

рэактыўнага сапла.

У людных, цесных і задушлівых тралейбусах нясцерпна смуродзіць нямытымі

бамжамі і атрутнымі лілова-апухлымі алкаголікамі.

Ледзьве жывымі вярнуліся з Нінаю з Чэрвеньскага рынку, так і не купіўшы ні

цялячай вантробкі, бо была цёмная (карычнева-сіняя), ні свінога мяса, бо аказалася

мала грошай.

Субота, 28 лютага 1998 году.

11.30. Камароўскі рынак, як у часе акупацыі, акружаны паліцэйскімі патрулямі.

Іх, у плямістай блакітнай форме, усюды па двое. Цэны — не дакупіцца, таксама як

вайною. І ўсё ж такі мы з Нінаю адшкадавалі дзвесце тысяч на цялячую вантробку.

Сабе — і, вядома, Чэсіку. Балазе ўчора “гуманітарную дапамогу” аказаў Міраслаў.

Купілі і тварагу. Дарэчы, заўсёды падбіраем кабету з беларускай гутаркай. Калі чуем

нетутэйшы расійскі акцэнт — абыходзім. Чужы чалавек заўсёды падазроны.

Серада, 4 сакавіка 1998 году.

Уздоўж жоўтага дому з карычневым мокрым дахам ідзе шыракаплечы і

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x