Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У канцы вёскi за чорнымi старымi прысадамi, што высокаю сцяною ўсталi ўздоўж дарогi, замiльгаў сiнi ашалёваны дамок з стромаю чубатаю страхою. Тоўсты круглы слупок падпiраў рог прычолка. Прыехалi да Кашалеўскага ляснiцтва.

Першым з саняў саскочыў Мацюшка, расшпiлiўшы бурку, пакапаўшыся недзе глыбока за пазухай, выцягнуў жоўты квiток i схаваўся пад вострым прычолкам, затупаў там, абiваючы снег.

Неўзабаве разам з iм з сiняга дамка, парыпваючы хромавымi, з высокiмi заднiкамi ботамi, выйшаў маладжавы рослы ляснiк. Пад задзiрыстым ганарыстым носам чарнелi падбрытыя вусiкi.

Аглядаючы лупаватым вокам верасаўскiх возчыкаў, ляснiк прымасцiўся каля Ваўчка на санi. Звесiўшы з iх наваксаваныя боты з доўгiмi шчытнымi халявамi, махнуў галавою, даючы знак Мiцю паганяць каня.

За высокiмi абветранымi прысадамi, за лагчынкаю, што зацягнулася, як смугою, маладым сiняватым алешнiкам, чорным гарбом паднiмаўся лес. Туды цягнулася выветраная i жаўтаватая ад конскага памёту санная дарога.

Невысока над лесам з калматых хмар выкацiлася белаватае сонца. Залатою лускою заблiшчаў у яго яснасцi дробны пылок, што сеяўся яшчэ з неба.

Дарога ўсунулася ў насуплены яловы лес.

З абвiслых пацяжэлых лапаў з шоргатам вялiкiмi камякамi сыпаўся снег. Доўга не асядаючы, у косых слупах сонца вострымi iголкамi пералiваўся пыл. Фыркалi i круцiлi галавамi спуджаныя конi. Поверх лесу перагонамi хадзiў вецер. Уперамешку з сухiм лускатам галля плыў цяжкi, як шоргат пяску, глухаваты шум. Церлiся адна аб адну i рыпелi зеленаватыя ў жоўтым лiшаi намерзлыя асiны.

Фурманкi выехалi на ясную высеку. Як глыбокi роў, яна разразала лес. Ад яснага снегу калола ў вочы.

Засыпаныя снегам i, мусiць, абазначаныя на метры, ляжалi штабелi дроў.

Саскочыўшы з саняў i грузнучы па самыя торбачкi брычэсяў у шорсткiм, васпаватым снезе, ляснiк пайшоў у канец высекi. Фурманы заварушылiся каля сваiх абсiвераных коней, накрывалi iх радзюжкамi, вешалi на абынелыя храпы торбы з аўсом.

Ваўчок, выцягнуўшы з-за папругi сякеру з крывым кароткiм тапарышчам, лез па шырокiх леснiковых слядах. За iм, падпяразаны шырокаю, яшчэ не зрэзанаю пiлою, пабег Жэнiк Рэпка.

Ляснiк ужо стаяў каля гонкае з белай, вычасанай да самае мязгi засечкай шурпатае хвойкi, прыдзержваючы адною рукою шапку i задраўшы голаў, глядзеў увыш. На зломку старога сука, падняўшы пушысты i сiваваты, як дым, хвост, сядзела вавёрка. Чорным пукатым вочкам цiкавала на мужчын, што падышлi сюды. На сiняваты снег з кучаравага вяршка хвойкi церушылася луска — там недзе грызла шышкi яшчэ адна.

— Бачыш ты яе, i не ўцякае, — задраў свой шырокi, як шуфель, брыль Марцiн Ваўчок.

— Мо гняздо дзе? — прыжмурыўшы адно вока, скрывiў рот Жэнiк Рэпка.

— Кажаш, дупло? Тады шкода рэзаць, — зiркнуў на леснiка Ваўчок.

— Бачыш кляймо? Значыць, трэба… — ляснiк паляпаў рукою па шурпатым камлi каля белай, з кропелькамi напацелае смалы, засечкi.

— Во знайшлi дзiва, — Мацюшка Бортнiк абышоў кругом хвойкi, прымерыўся, у якi бок яе лепей спускаць, i, разапхнуўшы мужчын, з размаху ўбiў едкую сякеру ў тоўстую зеленаватую кару.

Мiльгаючы, як агонь, вавёрка зашамацела ўверх па залацiстай хвойцы, схавалася ў гушчы лап.

Па намерзлым камлi паплыў тугi, як струна, звон — Мацюшка, расставiўшы ногi i не разгiнаючыся, падсякаў хвойку. З трапятлiвага вяршка доўгiм стаўбуном закурыўся сiвы снег, шухнуў на мужчын, яны паўгiналi галовы.

— Давай, не лавi варон, — Мацюшка ўкленчыў на шорсткi, зацярушаны лапаткамi жоўтых трэсак снег, чакаў, покуль Жэнiк Рэпка раздыме зашчэмленую на ручкi i закручаную круга сябе пiлу.

Мужчыны, азiраючыся на Мацюшку з Жэнiкам, нехаця пайшлi за цыбатым леснiком, што лез далей ад дарогi ў глыбокi снег.

А тут ужо лёганька зашоргала па сухой крохкай кары, цярушачы на снег спярша чырванаватыя, а потым жоўтыя i тлустыя, як высушаны сыр, пiлавiны, вострая пiла, тужэй зазвiнела, уядаючыся ў намерзлае дрэва. Ад пiлавiн пахла цёплай сыраватай смалiною.

Жэнiк Рэпка, чырванеючы ад натугi i прыкусваючы нiжнюю губу, абедзвюма рукамi цягаў цяжкую ўжо, крышку зашчэмленую пiлу — хвойка памаленьку асядала на пень.

— Ты што, сiлы не маеш? — соп i ўпiраўся адною рукою ў шурпаты камель стары Бортнiк.

Але хвойку раптам пачало хiлiць на адзiн бок, з недарэзанага пня вылушчылася трэшчына, востраю маланкаю пабегла ўверх. Хiснуўшы густою шапкаю, хвойка здрыганулася, глуха трэснула i пачала скручвацца з пня.

Жэнiк з усяе моцы рваў зашчэмленую пiлу.

— Памагай во мне, кажу, — падняўшыся з каленяў i ўпiраючыся рукою ў цяжкi сыры камель, крычаў Мацюшка Бортнiк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x