Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мiцю здушыла нейкая крыўда. Хацелася нешта сказаць насуперак Ваўчку, але ў галаве растрывожаным асiным роем кружылiся думкi, у душы паднiмалася цяжкая злосць процi зблытанай, як жмут нiтак, Ваўчковай логiкi. Безуважна глядзеў, як адзiн за адным беглi назад тоўстыя, абцярушаныя снегам камлi старых бярэзiн. Снег лез у шчылiны, мусiць, на адлегу. I раптам схамянуўся, падумаўшы пра Ваўчка, брала дзiва, што пра ўсё гэта думае гэты смешны, дзiкаваты Ваўчок, гэты, як смяялiся ў вёсцы, «фэйчар».

— Мо й праўда, — Мiця нарэшце ўхапiўся за тоненькую павучынку сваiх мысляў, — людзi, як дрэвы, душаць адно адное, засланяюць цяньком, не даюць адно аднаму расцi. Тут нiчога не скажаш…

— Во-во, — выцягнуўшы з-за пазухi, патрос суконнаю з адным пальцам рукавiцаю Ваўчок. — Адно дрэва расце, а другое ў цяньку чэзне, покуль не высахне.

— Але ж i з цяньку дрэвы выбiваюцца. Лес жа не гiне, — абярнуўшыся, Мiця паглядзеў Ваўчку ў затоеныя вочы, здзiвiўся, убачыўшы ў адным няроўнага, як вышчарбленага, чалавечка.

— Хi-хi, — сiплаватым, нiбы пракураным, смехам засмяяўся Ваўчок, хаваючы ў шчылiнцы прыжмураных вачэй гэтую вышчарбленую зрэнку. — Падлавiў ты мяне. Толькi скажу табе: напроцi ветру не падзьмеш, — i борзда саскочыў з саняў, пачаў грэцца, распасцёршы рукi, замахаў iмi, бiў сябе па шарым абшморганым кажушку. Раптам спынiўся, звесiўшы доўгiя рукi, сказаў:— Але ж некаму трэба. Я не дасцiг свайго, то, можа, ты да чаго добрага дойдзеш. Толькi гостры ты…

Злез з саняў i Мiця. Папусцiўшы сырамятныя лейцы, пайшоў з боку каня. У нагах блыталася доўгая бацькава бурка, валёнкi тапталi снег, пакiдаючы крыжык узору ад новых нясцёртых галёшаў. Думаў i не мог разабрацца ў блытанай гутарцы Ваучка. Але чуў да яго ўжо нешта прыязнае, нейкая нават павага знайшлася да гэтага смешнага, з ганарыста насунутай на адно вуха кепачкай, дробнага i шчуплага, як падлетак, чалавека.

Фурманкi ўжо дагналi адна адну — злiўся ў адзiн востры вiск скрып палазоў на крохкiм тугiм снезе. Цягучым медзяным звонам калыхаўся пад дугою ў Бортнiкавага каня жоўты пацямнелы званок.

Абклаўшы ў бурках башлыкi, пасаскоквалi з саняў мужчыны, пабеглi трушком, каб размяць i нагрэць ногi.

Жмурачы вочы ад рэдзенькага снегу, што коса плыў яшчэ з жаўтаватых — там недзе паказвалася сонца — хмар, Бронiк Лiтавар гукаў, каб чулi ўсе:

— Вы, дзядзька, як у сваты выправiлiся — са званочкам…

Мужчыны дагадвалiся, пра што заходзiць рэч, крывячы губы i аблiзваючы прэсны снег, няўзнак пасмiхвалiся.

Пра Мацюшкава сватаўство ў Верасаве ўжо каторы год не ацiхалi жарты. Сабраўшыся дзе на сяле, мужчыны любiлi расказваць, як некалi, яшчэ хлопцам, Мацюшка са старым Лiтаварам паехаў у сваты недзе далёка, аж пад Слонiм. Там, у маладой, i заначавалi. Назаўтра раненька Мацюшка разбудзiў свата:

— Уставай, дзядзька Ясь, паедзем дадому.

— Чаго ты? Яшчэ i не ўмовiлiся, а дзеўка не благая.

— Няхай яе яма ўверне. Во, палажыла спаць, а простынi белыя заслала, дак я нат баяўся пукнуць.

— Вот яшчэ што?..

— А што ты, дзядзька, думаў: пукнi незнарок, дак яны парыжэюць.

Намякаў цяпер пра гэта Мацюшкава сватаўство i Бронiк Лiтавар. Мiця, не ўтрываўшы, запэрхаў смехам. Затрос падбародкам i скрывiў губы Марцiн Ваўчок, учуўшы, як злуе i трапечацца стары Бортнiк:

— Ты пра маё не заiкайся. Глядзi сваiх. Во аб’ездзiў свет…

— Ты, дзядзька, не злуй. Якiя сваты, я кажу пра званочак, — хiтраваў знарок Лiтавар.

Нехаця, трушком, трасучы аглоблямi, зноў пабеглi конi — шаша спускалася ў лагчыну да моста — на сiняватым снезе выдавалi жаўтаватымi пабеленыя жалезныя парэнчы.

Мужчыны на бягу кулялiся ў санi.

Не даходзячы моста, шашу перабягала дарога. Высокаю грэбляю там паднiмаўся чарнаваты ўезджаны снег.

— Кiруй направа, у вёску! — крычаў Мiцю са сваiх саняў Лiтавар.

Адным канцом выходзячы да шашы, другiм хаваючыся ў каламутнай iмгле, расцягнулася доўгая вёска.

З карычняватага прысаддзя паднiмалiся белыя мяккiя стрэхi. З-пад доўгiх i густых восцяў лёду, што звiсаў з застрэшкаў, на вулiцу глядзелi цёмныя баязлiвыя вокны.

Над рэдзенькiм частаколам паднiмаў доўгую шыю калодзежны журавель. На вочапе пакалыхвалася драўлянае акованае вядро. Гладкая маладзiца ў лёгкiм каптанiку чапляла на каромысла два поўныя вядры.

— Цётка, як ваша вёска называецца? — выскалiўся Лiтавар, абы зачапiць маладзiцу.

— А што за дурны пытаецца? — якраз упапад адказала маладзiца.

— Ты бачыш, якая спрытная.

— А ты думаў — гэтакая разява, як ты. Вунь жа ж на слупку пiсалася, трэба было чытаць, — развярнулася з вёдрамi маладзiца, блiскаючы з-пад хусткi быстрымi вачмi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x