Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды скора… — заварочваючыся ад ветру, сказаў Мiця.

— Во!.. А мы ж цi па шаснаццаць мелi. Кажу — блазнэ. Тут яшчэ з нашага Верасава Ракоў Пятрук быў. Мы з iм уцяклi з дому. На Панiкву пабеглi, тамжа ж бiтва з бальшавiкамi была. Нават на штыкi iшлi. — Ваўчок змоўк, пачаў атрахаць з сябе снег. Уклаўшыся ў канюшыну, слухаў, мусiць, як рыпяць на вострых курганах, што коса перамялi шашу, палазы.

З шарай iмглы выбiраўся познi дзень. Пачало яснець нiзкае насупленае неба. За саньмi нехаця вiўся здрабнелы сухi снег.

Збiўшыся з спорнае хады, фыркнуў i памаленьку зацюкаў капытамi па ўмерзлай шашы Мiцеў конь. Чакаючы астатнiх падвод, Мiця яго не падганяў. З-за грудка, затросшы дугою, толькi паказваўся Лiтавараў конь.

Маўчаў Ваўчок, мусiць, зноў прыгадваючы нешта з тае далёкае вайны. Пад гэты косы, ужо не густы снег паплылi i Мiцевы думкi, раптам набеглi на Дварчаны. Убачыўся той абвiты, як чырвоным агнём, дзiкiм вiнаградам, ашалёваны жоўты дамок на касцельнай вулiцы. I яснасць у шчылiнках зачыненых аканiц, яшчэ раненька, калi Мiця iшоў у школу, на нейкi мiг прыпынiўшыся каля плота i чуючы за гэтымi аканiцамi чыстае, з ходнiкамi цяпло хаты i яе, Чэсю, у лёгкай карычневай сукенцы з белым каўнерыкам, з пышнымi, перавязанымi ружовай стужкай валасамi. Бачыў, як яна смяецца, паказваючы свой трохi крываваты нiжнi зубок.

— Го, чаго маўчыш? — зноў заварушыўся на санях Ваўчок, падсоўваючыся на локцi, перабiў Мiцевы думкi— яны раз’ехалiся, як падпаленая пасярэдзiне нiтачка. — Хочаш, яшчэ раскажу… Во слухай. Служыў я тады ў санiтарнай роце. Пры доктару Статкевiчу. Во разумны чалавек быў. У Пецярбургскiм унiверсiтэце вучыўся. Родам недзе з нашага боку, з-пад Шчучына. Але я не пра яго хачу расказаць, пра сябе спярша. Ён, гэты Статкевiч, паслаў мяне ў Слонiм па лякарства. А мы стаялi тады ў Зэмбiне за Барысавам, мо чуў?

— Барысаў чуў, — прызнаўся Мiця, — а Зэмбiн — не.

— Во такое мястэчка, як нашыя Дварчаны, а мо яшчэ й меншае. У лясах. Глухая старана, скажу табе. Куды нi йдзi цi нi едзь — адно лес ды балота, — пакруцiў галавою Ваўчок.

— Дак вы кажаце, паслалi вас у Слонiм, — перабiў Ваўчка Мiця, убачыўшы, што таго зносiць убок, як санi на раз’езджанай дарозе.

— Ага, у Слонiм, — схамянуўся Ваўчок. — Але я туды не даехаў, захварэў у дарозе. Добра, што праз Наваградак ехалi, я дадому забег. Ледзьве ў хату ўсунуўся. А вошай на мне, не раўнуючы, як тая пяхота дзе па нолi рассыпалася. Мацi ў плач i нiкуды мяне ўжо не пусцiла. А тут бальшавiке i паляка пагналi. Камiсар у нашым Верасаве паявiўся. Пачаў распытваць, хто палякам прыслужваў. Тады ж i хацелi застрэлiць Рэпку за тое, што ў Лявона Шайбака астатнюю карову для польскага войска забраў. Ды i ў вас нешта? — махнуў пляскатаю кепкаю Ваўчок.

— Жарабiцу, бацька кажа, забраў, — нехаця прызнаўся Мiця.

— Во, праўда, жарабiцу, — разявiўшы рот, патрос галавою Ваўчок. — Прыходзiў i да нас гэты камiсар. Але я не помню. Жар у мяне велькi быў. Гарачка. Я нат схапiўся з ложка, адарваў ад сцяны тынк, хату ж нашу старую немцы яшчэ атынкавалi, i шпурнуў у яго. Дый аб’ехаў тут каля ложка, беспрытомны ўжо. Невядома, што было б, каб мацi з сястрою не ўратавалi. — Ваўчок раптам уцягнуў голаў у каўнер, мусiць, учуў холад ад таго даўнейшага страху. Усеўся ямчэй, азiраючыся на заднiя падводы.

Яны ўжо дагналi Корсакавага Мiцю. Лiтавараў конь дыхаў густою цёплаю параю на Мiцевы кары, касiўся на iх нейкiм злым сiняватым вокам.

— Так чуеш? — пахiснуўся на санях Ваўчок: iх занясло з сярэдзiны шашы. — Паляке вярнулiся назад. Я, ужо ачуняўшы ад хваробы, паехаў у Слонiм, там i знайшоў свой полк. Трохi паслужыў i думаю сабе — падамся на афiцэра. Адправiлi мяне ў падафiцэрскую школу. Скончыў яе, а звання мне не даюць. Эге, бачу, тут нешта не тое. Бачу — не туды палез… Хто ж цябе, мужыка, пусцiць? Ты павiнен век, як твае дзяды i прадзеды, быць пад нечаю пятою. Нявучаны чалавек — сляпы. Яго ўжо трэба за руку вадзiць — сам ён дарогi не знойдзе. Во што, браце, скажу, во дзе загваздка! — падбiраючы пад сябе ногi, Ваўчок раптам сеў, чапiўшы рукою Мiцю за плячо, разважна сказаў: — Вот чаму мы не ведаем — хто мы. Адзiн кажа — паляк, другi кажа — беларус… Ды i галодныя мы, нам яшчэ наесцiся хочацца. I свянцонага зелля, каб трохi душы апячы… Каб злосць прагнаць… — Ваўчок задыхнуўся, як рыба на беразе, пацмокваўшы ротам, хапiў ветру: — Дабра на свеце не было i не будзе. Родзяцца людзi мо аднакавымi, але вырастаюць з iх i махляры, i зладзеi, i бандыты… Тут нiхто нiчога не зменiць. Цi хто! Ялавец як быў калючы, так i будзе, з яго во бярэзiна не вырасце, на якую зямлю нi перасаджвай, што нi рабi. Ёсць жа ружнiца мiж дрэвамi, так, мусiць, i мiж людзьмi. А ты кажаш — беларус!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.