Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты нечаканы сярод шарага вечара крык вострым страхам кальнуў усiм у сэрца. Дзяўчаты, не помнячы сябе i збiваючыся ў купку, як спуджаныя воўкам авечкi, пусцiлiся ў другi канец Сымонавага садка.

Ломячы нiзкае крохкае галлё на крывых шурпатых вербах, лезлi праз вузенькую завоньку на другi бераг, на голае i роўненькае, як стол, балотца.

Зачапiўшыся ззаду каптаном за тоўсты вярбовы сук, вiсела на iм i коўзалася кароткiмi нагамi па слiзкiм лёдзе Пытлева Ганначка, вiшчала, як ушчэмленае ў плот парася.

Хрысця, усё чуючы, як недзе следам сапе гэты касматы страшны звер, у мiг вока даляцела да завонькi i раптам закруцiлася над абвiслым берагам, баючыся з вышынi скакаць на цёмны i, мусiць, надта слiзкi лёд. Але збоку нешта страшна гыркнула i зараўло зноў. Хрысця, заплюшчыўшы вочы i закрываючы локцямi твар, прашылася мiж пруткiх кустоў алешнiку, з’ехала на тоўстай губе снегу на коўзкi лёд. Не могучы падняць ногi i раздзiраючыся, пабегла па слiзкай завоньцы. Але не ўтрымала раўнавагу — гопнулася на лёд, выцяўшыся рукою i каленам — якраз самаю рэпкаю.

З грукатам стрэлiў, пускаючы аж да берага трэшчыну, i ўвагнуўся на сярэдзiне завонькi лёд. Са шчылiны высачылася i пачала расплывацца чорнай гарачай лужынай на белай пудры нацярушанага на лёд iнею затхлая смуродлiвая вада. Хрысця дапаўзла да берага, хапiлася абедзвюма рукамi за абвiслыя лапы алешнiку i нiбы прычула: там, у Сымонавым садку, нехта душыўся ад смеху.

Дзяўчат дагнала ўжо далёка ад завонькi, каля вузкае, што закруцiлася тут пятлёю, рэчкi, пад рэдзенькiм дымам маладога абынелага алешнiку.

Дзяўчаты, збiўшыся ў купку, яшчэ са страхам цiкавалi сюды, у Сымонаў садок.

— Во, ходзiць, каб ён не даждаў!..

— Начыста перапалохаў…

— У мяне яшчэ i цяпер сэрца дрыжыць, як ягнячы хвосцiк…

— Мусiць, ён, Лiтавар?

— А хто яшчэ?

— Дальбуг, Чад…

— А ты ўжо i пазнала, — заступiлася да свайго брата Мацюшкава Сабiна.

Прыгледзеўшыся, Хрысця бачыла iзноў, як за завонькаю, злiваючыся з сiняю смугою маладога алешнiку i чорнымi камлямi вербаў, варушылiся два кароткiя ценi. Нехта, мусiць, знарок падцiкоўваў за дзяўчатамi — цi не падлеткi?

— Цi не дзетвара? — нiбы сама сабе, сказала Хрысця.

— А хто ж сталы бегацьме тут? Яны, — Сабiна, дзе правальваючыся ў глыбокi снег, а дзе па цвёрдай скарынцы яго, лёганька, з подбегам, пайшла, зразаючы луку, уздоўж рэчкi.

За ёю, як пудкiя курапаткi, адна за адною пабеглi дзяўчаты. Хрысцi яшчэ ўсё шчьшела i не давала ступiць пабiтая на лёдзе рэпка. Не трапляючы ў чужыя, ужо глыбокiя i раскоўзаныя сляды, iшла цалiком. Пад нагамi крыгамi ламалася i шахкала ўмерзлая скарынка снегу.

Недзе наперадзе, пераходзячы крынiчку, што сачылася ў рэчку з намерзлых лёхаў гразi, у густым алешнiку, пад грудком, каля самае вёскi, крычалi i галёкалi дзяўчаты. Хрысця ўбачыла, што каля абынелых купкаў лазы, каля бародаў жаўтлявага троснiку з перапуду гойсаў, не ведаючы, куды дзецца, велiкаваты ўпоцемку заяц. Набраўшы разгон, ляцеў да чорных i глыбокiх у снезе ямаў незамерзлых крынiц i крута заварочваў назад, услухоўваўся ў гэты перамешаны з вiскам дзявочы крык. Стрыгучы доўгiмi натапыранымi вушамi i падкiдваючы высокi бясхвосты азадак, бег зноў туды, у сухi, замецены снегам троснiк. Шукаў, дзе пераскочыць цераз гарачыя, як кiпятак, з белаю параю лапiкi багнiшча. I раптам зноў прысеў: за гразёю, на грудку, у чарнаце вёскi глухавата, як у бочку, загаўкаў сабака. Счуўшы сабачы брэх, заяц затрапятаўся i ўскок паляцеў, нiбы сляпы, сюды да дзяўчат.

Дзяўчаты з перапуду заенчылi, замахалi рукамi, адступаючыся назад. Заяц, нiбы толькi цяпер згледзеўшы iх, гэльцнуў убок i, астаўляючы ззаду доўтiя ногi, памчаў па шара-белай роўнядзi поплава. Растаў у нiзкiм, прытаптаным пры алешнiку поцемку.

Забыўшыся пра балячую нагу, Хрысця пераскочыла абвешаную карункамi лёду, абмялелую, вузвую крынiцу, загукала да дзяўчат:

— Чаму ж не лавiлi? Сам у рукi бег!

— Няхай на яго, — паказваючы ўпоцемку белаваты радок зубоў, засмяялася Пытлева Ганначка.

Забыўшыся пра той нядаўнi страх у Сымонавым садку, дзяўчаты ўжо закочвалiся ад рогату.

— Проўда ж кажуць, што зайцы касавокiя, — круцiла тоўстаю ў хустцы галавою, раскiдваючы ў хадзе караткаватымi ножкамi, маленькая Ганначка. — Глядзiць, здэцца, на цябе, а не бачыць…

— Акраз як Васiлёк з Рабкоў — бяжыць на вечарынку, а ўсё заварочвае пад чужую хату, — зiркнула на Ганначку i адвярнулася Хрысця.

Дзяўчаты, штурхаючы адна адну локцямi, зноў пырснулi маладым гарачым смехам.

З Рабкоў, суседняе ад Верасава вёсачкi, да Ганначкi падходжваў гэтакi самы невялiкi ростам, але сталы кавалер Васiлёк Нагорны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x