Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны, ужо сцiшаныя, увайшлi ў хату, прынёсшы сюды нечаканы сiверны холад.

XXI

Сярод ночы злёг мароз. I на зорнае высокае неба набэрсалася смуга, чапляючыся за белыя боханы грудоў, выкацiлiся клубкамi цяжкiя хмары. З iх зацерушыўся макам, а потым пабольшаў, пагусцеў i замiльгаў чорнымi матылькамi снег.

Хаваючыся ў сiвай завеi, з зацiшку вёскi на востры скразняк шашы выехала трое саняў. Ззаду ў iх матлялiся «сучкi» — кароценькiя санкi-кары.

Суха парыпвалi на аглоблях гужы. Пад палазамi тоненька вiшчаў снег. Над нечаю дугою рвалася жалоснае дзiлiньканне медзянога званка. На санях курчылiся, нацягнуўшы на голаў вострыя башлыкi бурак, панурыя фурманы.

Выкiраваўшыся на шашу i ўчуўшы лёгкi, падмецены ветрам спрасаваны снег, фурманы пачалi падварушваць коней — дарога была не блiзкаю. Ехалi за дванаццаць вёрст — у кашалеўскi лес.

Яшчэ пазаўчора ўсiх верасаўцаў, хто меў за рэчкаю ў Прылуках поле, абабег Вайтовiч, дастаючы з-пад кажуха з нагруднай кiшэнi згорнутую ў некалькi столак паперку, зачытваў «росказ» войта, што трое конных i трое пешых мужчын з пiламi i сякерамi павiнны быць сёння ў кашалеўскiм лесе. Гмiна выдзелiла верасаўцам на мост пяць кубоў дзерава.

Раненька, яшчэ не засiнеўся ў вокнах дзень, забягаў i да Корсакаў. Атрасаючы ад снегу каўнер, абышоў чыгуны, падступiўся блiжай да лямпы i прачытаў войтаў загад.

— А чаму ж з мяне пачынаеш? — закруцiўшы каравую анучу i ўсунуўшы ў бот ногу, прытупнуў iм Улас Корсак.

— Ты ўжо, Улас, не крычы, — у Вайтовiча лiслiва забегалi хiтрыя вочы. — Я спярша наказваю тым, чыё поле за рэчкаю. А мост будаваць будуць усе. Ты не бядуй.

— А чаго мне бедаваць? Я i кладкаю перайду.

— Але ж ты першы паданне падпiсваў, каб дзерава далi.

— Ты зноў па-своему — першы. Чаго ты мяне ўсюды падтыкаеш? А Прылуцкiя хутары што?

— Будуць i з Прылук. Тут во, «росказ», — адступаючыся да дзвярэй, Вайтовiч падзёўб крывым пальцам у паперку.

Але з прылуцкiх хутаранцаў наказаў толькi аднаму Жэнiку Рэпку. Астатнiя вазакi былi з Верасава. Ехалi па двое. На Мiцевых санях, скруцiўшыся абаранкам i абапёршыся на локаць, ляжаў Марцiн Ваўчок. Мiця ехаў першым. За iм, крышку адстаўшы, Лiтавар з Герасiмцовым хлопцам. На астатняй фурманцы сядзеў старэйшы тут за ўсiх Мацюшка Бортнiк. За спiною ў яго кешкаўся, хаваючы ў сена лёганька абутыя ногi, падпяразаны шырокаю пiлою Жэнiк Рэпка.

Пасля лагчынкi за вёскаю паднiмалiся на грудок. Шаша заварочвала напроцi ветру. Прыцiшыўшы бег, Мiцеў конь угiнаў голаў, хаваў вочы ад ветру. Каля кульбачкi на спацелай спiне накарваў снег. Яго густа, як пыл з арфы, гнала на санi, закручвала недзе Ваўчку за каўнер, пякло холадам у карак.

— Ну й мяце, — хаваючыся далей у кажух, як слiмак у ракавiну, крычаў Ваўчок. — Калi не ўцiхне, то вернемся назад. Дзе ты бачыў, гэдака кудаса!..

— Мо перагонiць, — Мiця, таксама павярнуўшыся бокам да ветру, цёр прыхопленае марозам вуха.

На выветранай i абледзянелай, як шкло, шашы пачало заносiць набок кароценькую «сучку». Угiнаў ад натугi голаў, коўзаўся на збiтых падковах Мiцеў конь. Круцячы сухi пякучы снег, на голым грудзе шалеў вецер. Сухiм намерзлым галлём густа трашчалi старыя бярэзiны.

За грудком шаша, як серп, закруцiлася зноў у лагчыне. Густым грэбнем уздоўж яе пацягнулiся цёмныя елкi. Зрабiлася зацiшней.

З настаўленага каўняра зноў высунуў голаў Ваўчок. Яму, пэўна, здоўжылася без гутаркi. Падсунуўся да Мiцi:

— Ты вот хлопец вучоны — скажы, што гэта на свеце робiцца? Вайна, гавораць, будзе. Немцы зноў бяруцца за сваё… Ды што казаць — цяперашнi чалавек без вайны не ўжыве. Верасаўскiя вунь бабы за курыцу, калi яна грады падзярэ, адна адной горла перагрызуць. А то гасударства? Кожнае наровiць урваць сабе. А ўсё на каго пасыплецца? На гэтага, як кажуць, цёмнага беларуса. Я то во — паляк…

— Якi ж вы, дзядзька, паляк? — засмяяўся Мiця, азiраючыся на Ваўчка— ён зноў паднiмаў сваю белую, абсыпаную снегам шапку.

— Як i ты — у касцёле хрышчаны. Ды i назвiска маё польскае — Ваўчок.

— Па-польску было б Вiльчэк, — зноў усмiхнуўся Мiця, чакаючы, што на гэта адкажа Ваўчок.

Але той, пашморгаўшы носам, доўга ўмошчваўся ў канюшыне, потым нехаця, мусiць, пагадзiўся:

— Можа яно i так. А некалi ж маладым хлопцам, як прыйшлi паляке сюды, пайшоў за iх ваяваць. Ахвотнiкам, гэта значыцца, дабравольцам стаў. Шмат нас тут, гэдакiх хлопцаў, з блiзкiх вёсак сабралася. Якi там розум — блазнэ былi. — I Ваўчок раптам падняўся на локцi, зашамацеў на сухой порсткай канюшыне: — Колькi ж табе? Пад дзевятнаццаць бярэцца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x