Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Авой, а божачка мой! Авой!

Азiрнуўшыся, убачыў, як там, каля радзюжкi, дзе ляжаў стары Бортнiк, расступiлiся бабы i як, заламаўшы рукi, пахiснулася i абвяла, мусiць, страцiўшы прытомнасць, Сабiна.

Ужо на сваiм надворку ўчуў нейкi раптоўны, з падвываннем енк — туды, пэўна, бегла старая Бортнiчыха.

На тупат каня з хаты высунуўся бацька, задзёр голаў, паслухаў, спытаў, рассупоньваючы каня:

— Што гэта там за гамана?

— Мацюшку забiла.

— Як?

— Хвойка… У лесе…

— Во работнiкi! — спатыкаючыся на слiзкiх гулах лёду, скоранька спусцiўся да веснiкаў, адтуль яшчэ загадаў: — Глядзi, токi каня цяпер не паi, счакай, хай астыне. Я падбягу гляну. Во работнiкi, iцi тваю ма…

У хаце, нiчога яшчэ не ведаючы, сядзела пры нiзкай, павешанай на доўгi дрот лямпе Хрысця, цыравала, нацягнуўшы на шклянку, суконную панчоху. Счакала, покуль раздзенецца Мiця, паднялася з лавы:

— Мо павячэраеш? — I засмяялася: — Пытаю. Дзiва што! Выгаладаўся, нябось?

— Не хачу, — Мiця, прысеўшы на парозе, сцягваў валёнак.

— Во яшчэ, — павярнулася да печы, адкiнула занавеску i раптам успляснула рукамi: — Скачы, пiсьмо вунь табе ад нейкае паненкi.

Мiця, крыху накульгваючы на адну разутую нагу, другою следзячы на чыстым ходнiку, падаўся да стала: у сэрцы задрыжала нечаканае спадзяванне — ад Чэсi.

— I што гэта за яна? — У Хрысцi ад хiтраватай радасцi заблiшчалi вочы.

Мiця адарваў ад стала сiнi з карычняватай маркай у ражку i радкамi прыгожага роўненькага дзявочага почырку канверт. Нешта светлае, трапятлiвае заварушылася ў душы — пiсьмо праўда было ад Чэсi. Акуратна разгортваючы яго, учуў, што дрыжаць рукi. Ад складзенага ў чатыры столкi лiстка пахла нечым цёплым, дзявочым, як пахне жоўтая, яшчэ не спелая шапка сланечнiку з сонным чмялём.

Знiякавелы ад радасцi, вачмi прабег гэты аж на тры стараны спiсаны лiсток.

Нават не ўбачыў, як Хрысця паставiла на стол выпараную ў печы капусту i чыгунок з халоднымi, зваранымi ў лупiнах картоплямi. Заглядваючы ў пiсьмо, засмяялася:

— Во зачытаўся. Мусiць, нештачка цiкавае пiша?

— Цiкавае, — не ўтрываў ад радасцi i засмяяўся Мiця, хаваючы ў шуфлядку стала пiсьмо.

Вячэраў, а думкi ўсё набягалi на Чэсю — зноў бачыў яе ў жоўтым гуцульскiм кажушку каля таго ашалёванага асаднiцкага дома ў Дварчанах.

I раптам прыгадалася сённяшняя дарога, лес, Мацюшка Бортнiк, яго закочаныя пад лоб з сiняватымi бялкамi вочы, ружаваты ад крывi на цеменi снег. Адклаў лыжку, устаючы з-за стала, нехаця сказаў Хрысцi:

— У лесе Мацюшку хвойка забiла.

— Няхай крые бог, няўжо?

— Ага, вунь прывязлi дадому.

Хрысця зняла са сцяны кажушок, уступiлася ў Мiцевы валёнкi, зашлэбала iмi да дзвярэй:

— Вой, збегаю ж пагляджу.

Не прычынiўшы як след дзвярэй, схавалася ў сенях. Мiця ўчуў працяжны скрып веснiкаў, i ў гэтым скрыпе, здаецца, адазваўся той раптоўны, з падвываннем плач старое Бортнiчыхi.

XXII

Мiнулi грамнiцы — падаўжэў слепаваты зiмовы дзень. Зiма павярнулася на весну. Перапальваючы чорнае галлё дрэў, ужо на другi бок Верасава вялiкiм чырвоным векам выкочвалася сонца. Хадзiла вышай у небе, не заглядваючы ў далёкiя куткi верасаўскiх хатаў. Расплавiўшы снег, падпарвала мокрыя саламяныя стрэхi. З капяжоў звiсалi густыя восцi ледзяных, вытачаных, нiбы верацёны, таўкачоў. Пацеў, аблiваючыся расою, наздраваты снег. На аселых курганах, пад дзiравымi карункамi лёду дрыжала i налiвалася белаватымi перламутравымi гузiчкамi вада.

Адбiваючыся ад снегу, рэзала ў вочы сляпучая яснасць.

У хатах сохлi i сiвелi ад накурэлага бруду вокны.

Учуўшы цяпло i акрыяўшы, у бутэльках з вадою, што стаялi на стале, распускалiся растапыраныя лапкi бярэзнiку, з зярняткаў почак лезлi карабатыя смолкiя лiсткi.

Сярод хаты, чапляючыся доўгiмi крыламi за косы слупок сонца, у якiм вiрыў пыл, вiшчала, прымацаваная да бэлькi, тачылася ў глiняны ток снуўнiца — папiхаючы адною рукою, другую дзяўчына вяла па ёй зверху ўнiз i знiзу ўверх выфарбаваную нiтку — снавала кросны.

Адсунуўшыся далей ад акна, ад сонца, што ўжо напякло ў плечы, на лаве пасопвалi, сагнуўшыся над хамутом, мужчыны — гатавалiся да блiзкае вясны, — аглядалi вупраж.

Там-сям у адчыненых насцеж гумнах быў чуваць адзiнокi ляск i грук цэпа — нехта яшчэ дамалочваў насенны хрумсткi лубiн. Яго, не баючыся, што сточаць мышы, верасаўцы пакiдалi на астатнюю рату малацьбы.

На шырокiм пляцы перад хлявом храпла, задзiрала голаў, фыркала, як перад доўгай дарогай, iдучы рыссю па крузе, маладая танклявая жарабiца. Пад капытамi шахкаў сыры, сцукраваны снег.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x