Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ага, дак у вас гаспадарка свая, — атрасаючы з цёплай суконнай хусткi снег, засмяялася Алеся. — А казалi, што нiчагутка няма.

— А чаму ж… Во, свая кароўка… Чуеце? — азваўся з зацiшных сеняў стары малацьбiт.

Iмполь моўчкi, сцягнуўшы з мяшкоў радзюжку, укрываў сiвага ад снегу i заiнелага каля лапатак ад гарачынi каня.

У шарыя сенi, скрыпнуўшы з хаты дзвярмi, высунулася высокая, у доўгай зялёнай спаднiцы з чорнымi шлякамi i выцвiлай хустцы, насупленая баба.

— Балазе знайшоўся.

— Во, бачыш, тры мяшкi жыта зарабiў… I палатна скрутак, — стары малацьбiт, чапляючыся за высокi парог, выбег з сеняў, выкашчыў з гарохавiння тое, адабранае ў зладзеяў палатно.

Старая высунула з сенцаў свой даўгавiды твар, паглядзела, хто гэта яшчэ там на надворку. Адно вока яе, з адвiслым чырвоным векам, слязiлася.

— Ты тут больш з’ясi, чым заробiш, — яна паглядзела гэтым вокам на Iмполя.

Ён угадаў старую Кайтанiху. Некалi яшчэ малым, ходзячы ў Дварчанскую школу, Iмполь баяўся гэтай худой, як плотка, у доўгай спаднiцы i заўсёды з сукаватым грушавым кiйком старое бабы. Местачковыя дзецi казалi, што яна вiламi запарола свайго мужыка i што яна вядзьмарка: умее ганяць пярэпалахi, качаючы па жываце яйцом, i вылiваць у мiсачку з вадою, якую ставiць на галаву, растопленае волава, i нават вылiзваць языком з вока страмяку. Яна i цяпер — насупленая, з чырвоным вывернутым нiжнiм векам — здавалася Iмполю страшнаю.

Кайтанiха яшчэ павяла гэтым чырвоным векам на Алесю, памармытала нешта i, зашастаўшы доўгаю спаднiцаю, схавалася ў хаце.

Покуль насiлi разам са старым малацьбiтом на сашчэмленых руках з саняў у сенi мяшкi з жытам i перасыпалi ў высокую, на асьмiн восем, кадушку, Iмполя брала цiкавасць спытаць: кiм жа прыходзiцца стары малацьбiт Кайтанiсе?

I не ўцерпеў, выбiваючы аб вушак астатнi пусты мяшок i адварочваючыся ад пылу, паказаў галавою на дзверы, абабiтыя паласатаю радзюжкаю, з-пад якое выглядвала салома:

— А гэта ваша жонка?

— Ат, — падсоўваючы касматую, у жаўтаватых, выцвiлых стручках авечую шапку, стары малацьбiт выцер рукою змакрэлы лоб. — Маё жыццё такое: пакуль цэп, патуль хлеб. Во ёсцека дзе прыткнуцца, i добра… Гэта не тое, што ў цябе, — i дыхнуў сiваю параю. — Пiльнуйся яе — не прападзеш… Маладзiца яна разумная. I з выгляду — дзеўка другая не дакажа.

Пераступiўшы парог, Iмполь плюшчыў вочы ад снегу, што курыўся са страхi ў сенi, суха шархацеў, як пясок, па сцяне, асядаючы на сухi, у чорных замакрэлых слядах, глiняны ток.

— Але i па праўдзе скажу, — стары з-за Iмполевага пляча зiркнуў туды на двор, дзе каля саняў, адвярнуўшыся ад ветру, стаяла Алеся, i падняў на Iмполя свае жаўтаватыя, затканыя дробнымi чырвоненькiмi жылкамi вочы: — Нораў яна мае… Ого! Свякрусе i залувiцы жыцця ад яе не будзе. Згонiць iх са свету. А табе што? Калi якая нявыкрутка, за шапку ў ахапку… У нас з табою, як кажуць, пакуль цэп, патуль хлеб. Каб, маючы рукi, сёння чалавек прапаў?.. А так маладзiца яна красавая…

Iмполь пераступiў парог. У санях усаджвалася Алеся, хавала ў порсткае гарохавiнне ногi.

— Пачакай! Куды цябе гонiць? Мы ж яшчэ, здэцца, па чарцы не зрабiлi, га? — высунуўся з сеняў услед за Iмполем стары малацьбiт.

— Iншым разам, дзядзька, няма калi, — азiрнулася Алеся.

Перакiдваючы цераз яе голаў лейцы, Iмполь выкiроўваў на вулiцу каня.

Ужо за брамаю, усаджваючыся ў мяккае, засланае радзюжкаю гарохавiнне, уепомпiў тое нязвыклае слова старога малацьбiта: «красавая яна ў цябе» — i прыгледзеўся збоку да Алесi: з-пад суконнае ў балонку хусткi быў вiдаць яе твар з роўненькiм караткаватым носiкам, на губе збоку — карычняватая, з залацiстым валаском бародавачка, на вастраватай натапыранай стрэшцы брыва дзвюма скалачкамi расы блiшчыць расталы снег.

Яна ўчула яго позiрк, павярнулася да яго:

— Чаго ты, Iмполька?

— I праўда, што красавая ты…

— Як ты кажаш?

— Красавая!

— Вой, нiколi не чула. — Яна адкiнула назад голаў i засмяялася, паказваючы белы радок нiжнiх зубоў.

— Толькi во бародаўка з валаском.

— А ты толькi цяпер агледзеў?

— Чаму ж цяпер… — ён задыхнуўся ад сустрэчнага ветру — з зацiшку нiзкiх, абкураных снегам будынкаў конь выйшаў на востры скразняк. З гарбатай, пасярэдзiне вылiзанай ветрам аж да жаўтаватага лёду вузкай шашы санi зносiла на нiзкi, выкладзены цэментовымi плiтамi ходнiк.

Алеся схапiлася абедзвюма рукамi за Iмполя, цягнучы яго да сябе, зазiрнула спаднiзу ў вочы:

— А хто ж табе пра красавую нагаварыў? Мусiць, усё гэты стары трапашка?

Перад шырокай галоўнай вулiцай Iмполь прыпынiў каня, даючы дарогу сустрэчнай фурманцы — лёгкаму чорнаму вазку, не паварочваючыся да Алесi, спытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x