Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прысадзiсты, у чорнай сутане з белым падкаўнерыкам ксёндз адставiў ад стала крэсла.

— Проша сядаць.

Нязвыкла, па-кабечы, падгладжваючы сваю сутану, сеў сам.

— Мы, ойча, да вас, — зачырванелася Алеся, перабiраючы кутасы свае суконнае хусткi. — На запаведзь, во, хочам даць…

Iмполь таптаўся ззаду на бурачковым ходнiку, баючыся сысцi на жоўценькую падлогу. З-за Алесiнага пляча цiкаваў на ксяндза — зверху бачыў, як у таго праз рэдзенькiя белавата-зялёныя валасы з выкладзеным натапыраным чубком свiцiлася чырвоная лысiна, над гладкiм лобам чорнымi застрэшкамi вiселi густыя вялiкiя бровы. Застрэшкi раптам заварушылiся — ксёндз падняў вочы:

— Сконд вы естэсце? [3] Адкуль вы?

— З Верасава, Мондрых Алеся буду… — естэма, — паправiлася Алеся.

— Знам, знам, то весь пiякув i зладзеюв, мейсцовэ яндро цемносцi [4] Ведаю, ведаю, гэта вёска п’янiц i зладзеяў, мясцовае ядро цемнаты. .

— Што вы, пане ксенжа, кажаце! Нямашука ў нас п’янiцаў, хiба ў Рабках.

Ксёндз усмiхнуўся, зiркнуўшы на Iмполя, спытаў:

— А вы цо, длуго ходзiлi ў паннах? [5] А вы што, доўга былi дзяўчынаю.

— Удава я…

— А хлопак ладны…

— Ды ўжо ж, якi трапiўся.

— Я-то нiц: кажды дба о собе, тылько буг о вшысткiх. [6] Я нiчога: кожны дбае пра сябе, толькi бог пра ўсiх.

Алеся расшпiлiла свой каптан, чуючы раптам гарачыню ў гэтым маленькiм, з ружаватымi шпалерамi пакойчыку.

Адкрыўшы накрывачку ў драўлянай, прыгожа вытачанай чарнiлiцы, ксёндз дзюбнуў пяром у густое, з зеленаватым адлiвам чарнiла, спытаўшы, запiсаў прозвiшча ў шырокую разлiнаваную кнiгу i разагнуўся, зарыпеў крэслам.

Алеся пашлупалася за пазухаю, дастала зноў завязаную на тонкi тугi вузельчык хустачку з грашыма…

Ужо на дварэ, курчачыся ад холаду i азiраючыся на плябанiю, сказала Iмполю:

— Гэта ж намаўляў нябожчыцу маму, каб аддала мяне да яго ў служанкi. Казаў, вывучыць…

— А ў яго навука нiчога сабе…

— Цьфу!.. Стары корч! — Алеся адвярнулася ад ветру.

З-за касцёла мяло, гнала скразняком сухi, сыпкi снег. Раз’юшана падвываў i тоненька, нудна пасвiстваў вецер. Недзе бухаў на страсе касцёла адарванаю бляхаю. Суха трашчалi голымi лапамi клёны.

Прыцярушаны снегам, панура стыў за жалезнаю брамаю Iмполеў конь. Iмполь зняў торбу з аўсом, адкруцiў лейцы ад парэнчы, усеўся поруч з Алесяю. Конь з натугаю вырваў з глыбокага кургана санкi, на голым лёдзе падмеценай ветрам шашы борзда пайшоў, угiнаючы i хаваючы ад ветру голаў.

Густая iмгла снегу зацягвала вулiцу. Паднiмалася кудаса. У тэлефонным дроце блутаўся вецер, раз’юшана выў на розныя галасы. Шарая каламуць снегу засцiлала мястэчка, замятаючы па вокны нiзенькiя атынкованыя хаткi.

— Я ж фарбы так i не купiла, — крыкнула, каб перакрычаць вецер, Алеся.

— Так што? Будзем варочацца? — Iмполь прыпынiў каня.

— Гэткаю бураю? Дзе ты бачыў!.. Едзьма ўжо дахаты.

На грудку, перад паваротам на Дубатоўкi, нехта зачарнеўся ў сiвой кудасе.

Шпаркi конь нагнаў высокага, без шапкi мужчыну — на плячах у яго пакалыхваўся драўляны карычняваты крыж з жаўтлявым распяццем Хрыста.

Вецер перабiраў рэдзенькiя, сiваватыя ад нацярушанага снегу валасы. Нешта як знаёмае ўгадаў Iмполь у гэтым мужчыну, у яго хадзе, у яго суконнымм каптане з шырокiм на спiне хлясцiкам.

Апярэджваючы, прыгледзеўся да чалавека з карычняватым абшарпаным крыжам, i пякучы боль, востра кальнуўшы, сцяў сэрца. Iмполь скарэй, можа, учуў, чым пазнаў, што гэта быў Платон, яго брат. Успомнiлася, што бачыў яго, але не пазнаў каля дварчанскага касцёла.

Учуўшы дзiлiньканне медзянога званка, Платон азiрнуўся на фурманку, нехаця сышоў у глыбокi снег, заграз у iм аж па самыя каленi.

— Тыр-р-р! — Iмполь з усяе моцы цяў да сябе лейцы, раптам асаджваючы разагнанага каня.

— Вой, чаго ты? — ад нечаканасцi Алеся пахiснулася плячамi назад.

— Гэта ж во Платон, мой брат, — не выпускаючы з рук лейцаў, сказаў Iмполь.

Платон стаяў у глыбокiм снезе, аберуч трымаючы на плячы драўляны крыж са скачанелым аблушчаным Хрыстом. Вецер турзаў над вухам абледзянелы завiтак рыжаватых, некалi пышных, а цяпер зрадзелых, з далёкiмi залысiнамi валасоў. Сiнелi ад холаду пакрэплыя рукi. На рыжаватачырвоных бровах стыла раса.

Зломаным, сагнутым брылём з кiшэнi суконнага чорнага каптана выглядала кепка.

— Няхай крые бог, вы хоць шапку адзеньце!

Iмполь не даў ёй дагаварыць, саскочыў з саняў.

— Што ж там удома? Чаго ты з крыжам iдзеш?

— Дзяўчына памерла. Мая меншанькая самая. Ад водры. Учора наранкi. — Абсiвераныя, сухiя Платонавы губы задрыжалi i, скрывiўшыся, вывернулiся брыдкай чырванню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x