Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У драўляным раскрытым куфэрку, перакладзеныя злямцаванаю ватай, блiшчалi, адбiваючы скупы агоньчык лямпы, пералiвалiся, як мыльныя бурбалкi на растапыранай саломiнцы, шкляныя шары.

Елак у Верасаве нiхто не ставiў. Захавалiся ў Корсакаў гэтыя зiхатлiвыя цацкi яшчэ ад немцаў, што тры гады стаялi ў Верасаве, павыганяўшы з хатаў людзей i адгарадзiўшыся калючым дротам. У Корсакавай хаце жыў ганарысты, з падкручанымi рыжымi вусамi вахмiстр — Корсак тады, зрабiўшы печ i прарэзаўшы ў сцяне невялiкае аконца, перабраўся ў падпаветку. Ён, гэты вусаты вахмiстр, i прывёз шкляныя шарыкi. Нават аднаго разу паклiкаў у хату Уласа Корсака i, запрасiўшы прысесцi каля прыбранае елачкi, пачаставаў ромам, потым, паказваючы на новую, усланую ўжо iмi, немцамi, падлогу, падымаў палец угору: «О, культура! Пан будзе помнiць». I на адыход яшчэ сыпаў у кiшэнь гасцiнцаў: чакалядных, укручаных у прыгожыя паперачкi цукерак для кiндэр — Алесi было тады гадкоў пяць. Астатнi год ён нават не паспеў паставiць елкi — выбралiся немцы неяк перад калядамi, забраўшы ў Корсака пабеганую ўжо цялушачку, пакiдаючы ў хаце, нiбы як плату, бочку квашаных зялёных памiдораў, драўляныя, выдзеўбаныя з асовага палена шлэбы ды вялiкую кардонную скрынку з гэтымi шклянымi цацкамi. Адбiўшы ў бочцы днiшча, Корсак пакаштаваў солены памiдор, плюючыся i не ведаючы, што гэта за паскудства, вывернуў iх на сметнiк, а дубовую бочку забраў — хiба знойдзеш лепшую салiць гуркi цi квасiць капусту. Пакiнуў для дзяцей i гэтыя хрусткiя, нямоцныя, як шкарлупка ад яйца, шкляныя цацкi.

Некалi з iмi важдалася Алеся, нават яшчэ на вяршок чырвоную зорку прыкупiла.

Пасля ўжо, прыйшоўшы ў гадаванкi, з гэтымi, трохi перабiтымi, парасколванымi, а дзе ўжо збоку i дупляванымi шарамi цацкалася Хрысця. Сёння ўдзень папрасiла, каб Змiтрык схадзiў у лес i высек невялiкую, але круглую з усiх бакоў елачку. I цяпер, няўзнак сашморгваючы з вачэй, нiбы ганяючы абрыдлую асу, пасмачку цёмна-русявых, што адсвечвалi золатам, валасоў, прывязвала да шарыкаў нiтачкi, перакусваючы iх зубамi.

Змiтрык, унурыўшыся пры стале каля нiзкае, звешанае на доўгiм дроце лямпы i разгарнуўшы тоненькi часопiс «Мора», што надоечы разам з газетамi купiў у Дварчанах на пошце, разглядаў цешынскiя здымкi: на iх было вiдаць, як на засыпаным букецiкамi бруку невялiчкага чэшскага гарадка на белых конях ехаў кавалерыйскi аркестр, роўна трымаючы строй i нiзка насунуўшы на вочы каскi, iшла польская пяхота. Маладыя салдаты, стараючыся, высока паднiмалi i выцягвалi туга абкручаныя ў абмоткi ногi.

— Во ён сядзiць, цацачкi ў кнiгах разглядае! — Мiця ўчуў над сабою нейкi зменены, як здушаны, бацькаў голас. Сумеўшыся, азiрнуўся. Бацька стаяў над iм, трымаючы перад сабою ахапак порсткага сухога сена — з-за незачыненых дзвярэй у хату сiвымi клубкамi кацiўся калючы настылы сiвер. — Пры такiх гаспадарах пажар i сюды дойдзе.

— Якi пажар?

— Вунь Мiронавыя гараць!

— А што вы кажаце? Няхай крые бог! — Хрысця падхапiлася з лавы. У яе з рук выслiзнуў шарык, з хрустам луснуў аб падлогу, рассыпаючыся i блiшчучы, як серабро.

— О, недалэнга! — Корсак са злосцю кiнуў на стол, на Мiцеў разгорнуты часопiс, няўежнае балотнае сена — асаку, перамешаную з калiвамi троснiку i кветкамi засохлага бабку. Выбег з хаты, нарэшце зачынiўшы за сабою дзверы, загрукаў за сцяною, мусiць, здымаў з крукоў бусак.

Услед за бацькам выскачыў Мiця, але, апомнiўшыся, вярнуўся ў хату, схапiў з калоды вядро, расплюхаў на падлогу ваду.

Хрысця з гарачкi ўсё нiяк не магла знайсцi сваю вялiкую суконную хустку, а потым i замкнуць дзверы — не лавiлася язычком ключа цяжкая жалезная засаўка. Невядома дзеля чаго несучы з сабою гэты доўгi, як шворан, ключ, выскачыла на вулiцу i раптам жахнулася ад страху: у канцы вёскi падымалася, падсвечаная знiзу агнём, цёмна-жоўтая хмара. Там, каля Мiронавых, стаяў крык.

Як ад нiзкага позняга месяца, на чубках мяккiх белых стрэх трапяталiся сполахi рэдзенькай жоўтай яснасцi. Адтуль дыхала нейкаю трывогаю. У суседнiх цёмных вокнах мiльгаў сухi трывожны водсвет.

У канцы вулiцы, збiваючыся са сцежкi i апярэджваючы адзiн аднаго, беглi людзi. Пазвоньвала i брашчала ў некага пустое вядро.

Хрысця, аж задыхнуўшыся, ускочыла ў вялiкi курган i пабрыла, як па вадзе, абыходзячы старую Такарду i набiраючы ў валёнкi, уступленыя на босую ногу, халоднага, пякучага, як прысак, снегу.

— Така рада, дзеткi, трэба было ж сказаць, я ж пастаранiлася б, — старая абедзвюма рукамi абаперлася на высокi кiй.

— Ой, нiчога, цётка, жыва буду!

— Дзiва што. Ножкi маладыя. А мае во як калкi — нiяк не iдуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x