Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакiдаючы ззаду старую, Хрысця прыпусцiлася подбегам, слiзгалася ў размешаным, перацёртым нагамi снезе. Мiнуўшы колькi хат, учула раптам гаркаваты пах саломы. Як чарвякi на павучыне, перагараная салома кружылася i асядала на чысты снег. Густым роем угору вiлiся едкiя залацiстыя iскры. Ад тоўстых калкоў драцяной загарадзi дваiўся i пахiстваўся доўгi цень. Быў чуваць ужо сухi трэск агню, трэск падпаленага дрэва. Гуло i шумела, як у комiне з добрым цёгам, падымалася вострымi расчасанымi ручайкамi полымя. Не абыходзячы загарадзi, нехта таптаў нагою, абрываў з шулаў абсiвераны калючы дрот. Звярнуўшы са сцежкi i грузнучы ў снезе, туды беглi з бусакамi мужчыны. Адстаючы ад iх, войкалi i ўсплясквалi рукамi бабы.

Хрысця скоранька мiнула астатнiя хаты, i ў вочы пырснула балючая яснасць агню.

Заняўшыся недзе, мусiць, з сеняў, гарэла Мiронава хата. Па абгарэлых латах расчасанымi пасмамi скакалi i шумелi чырвоныя лапiкi полымя. Праз iх, як праз голыя рэбры, свяцiўся чорны комiн. Чорным густым i мiгатлiвым мурашнiкам каля агню стаўклiся верасаўцы. На ружаватым, падсвечаным полымем снезе варушылiся i снавалi доўгiмi слупамi iхнiя раздвоеныя ценi.

Хрысця прашылася блiжай да агню, учула, як пачыналi раставаць i налiвацца набрынялаю гарачынёй шчокi. З расчыненых сенцаў, задыхаючыся ад дыму, мужчыны неслi куфар. На снезе ўжо валялiся вывернутыя шэрсцю, мусiць, у спешцы знятыя з жэрдкi кажухi. Стаялi вынесены недзе са стопкi кубелец i старая шафка, зашчэпленая на драцяны кручок.

У хаце меркла ад сiняга, як накуранага, дыму павешаная на цвiчок у бэльцы шкляная з палiванай талеркай лямпа.

Прыгiнаючыся, каб за карак не насыпалiся iскры, з расчыненых цёмных, як прорва, сеняў выскачыў Алесiн прымак, Iмполь, — трымаў, прыцiскаючы да сябе i згробшы абедзвюма рукамi за ногi, вушатае цяля. Яно трывожна i баязлiва мыкала, азiраючыся на густое, з дробньга лусканнем i трэскам шуганне агню.

I раптам Хрысця ўбачыла, як адтуль, з сеняў, паказалася яшчэ нечая спiна — мужчына, упiраючыся нагамi ў парог, цягнуў нешта за вяроўку. Там, у прорве чорных сеняў, быў чуваць нечы тоўсты голас:

— Но-о-о, пайшла, чаго ты? Чаго ты баiшся?

Адтуль высунулася набычаная, угнутая галава каровы. Спудзiўшыся агню i ўпёршыся раскарачанымi пярэдлiмi нагамi ў парог, карова стаяла ў сенях, круцiла шырокiмi, падкручанымi, як у вала, рагамi, турзанулася назад, грукаючы недзе там у сенях адчыненымi дзвярамi.

— Хвост ёй круцi, нiдзе дзенецца, пойдзе! — крычаў нехта з грумады, баючыся патыкацца туды ў сенi.

— Нябось, пакруцiў бы сам, — падцяла яго Алеся. Яна стаяла сярод грумады i любавалася на Iмполя. Бачыла, як завiдкамi паглядалi на яго маладзiцы, як шапталiся, хаваючыся адна за адну, i моргалi адна адной старыя бабы. Ёй здавалася, што на яго глядзiць усё Верасава.

А ён, паставiўшы ў снег гэтае цыбатае, яшчэ нядужае цаля, якое мо надоечы перанеслi з дзiравага халоднага хлява ў цёплую хату, кiнуўся на помач мужчынам, што нiяк не маглi выцягнуць з сеняў перапуджаную карову. Туды за iм бегма ўскочыў i Мiця Корсак.

Але нехта ўжо, паслухаўшыся чужое рады, мусiць, i праўда заламаў з усяе моцы карове хвост. Яна раўнула i, тручыся круглым бокам аб вушак, высунулася з сеняў — на мокрым каменнi каля парога слiзгалiся i раздзiралiся яе ногi.

Янка Вайтовiч у з’еханай набакiр кепцы, з-пад якое была вiдаць белая ў рэдзенькiх валасах, як нячышчаная рэдзька, галава, распасцёршы рукi i размахваючы iмi, нiбы грабучы глыбокую ваду, спiною напiраў на цiкаўных баб i дзяцей, перасохлым хрыплаватым голасам гукаў:

— Гэй, адступiся, не мяшай!

Бабы з чырвонымi, абляшанымi полымем тварамi адступалiся, мясiлi нагамi шорсткi, што аблiўся ўжо расою, топячыся ад агню, снег.

Карова з перапуду вухнула i, закруцiўшы, як ад мух, галавою — на вушы ёй лускалi i сыпалiся iскры, — скочыла на надворак. Затрасла круглымi бакамi, угiнаючы голаў i спатыкаючыся, наступала пярэдняю нагою на пушчаную з рук вяроўку.

Бабы, як вада ў рэчцы, што выхлынула разам з возам на бераг, зноў пакацiлiся назад, некаторая ўжо пляскала перад сабою рукамi i крычма крычала:

— Ах, божачка, згарыць чалавек!

— I проўда ж, — задыхалася ад страху другая, маленькая, вастраносая, з блiшчастымi ад агню вачмi.

— Хiба ж выратуеш што! Зараз столь упадзе!

Ускочыўшы ў хату i высадзiўшы разам з рамаю акно, Алесiн Iмполь кiдаў сюды, на надворак, недзе зрываючы са сцяны, згамтаную адзежу. Мужчыны, накрыўшы рукамi голаў, лезлi пад сцяну, цягнулi яе далей ад агню.

— I чый жа ж гэта спраўны такi? — прысунулася нарэшце сюды i, аддыхваючыся, каля Хрысцi засапла старая Такарда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x