Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе маўчалi. Нехта густа соп у нос.

— Можа, п’яны быў, сп’яна i падалося, — услых падумаў Бронiк Лiтавар.

— Вядома ж, не цвярозы, з кiрмашу едучы. Да п’янага больш прыстае нячыстая сiла, — падняўся на коленкi Алесiн малацьбiт.

Глухая ноч мякка асядала на зямлю. З жаўтлявага, заваленага хмарамi неба дзьмуў сiберны вецер. На прысадзiстым дубку шапацела, як шапацiць, блiзячыся, дождж, i дрыжала цвёрдае лiсце. У густым шуме лесу востра лускала сухое галлё.

Начлежнiкi паднялi галовы, настаўляючы вушы ў той бок, дзе быў чуваць гэты сухi нудны скрып.

Конi адышлiся пад самы грудок. На чарнаце рунi бялеўся нiзенькi Мондраў конь.

— Хлопцы, дальбог, вунь Кузюк iдзе, — раптам не то засмяяўся, не то здзiвiўся Бронiк Лiтавар.

— Ты так не смейся, дурны, цi што? — зашалпатаўся пад хвойкаю Алесiн малацьбiт.

— Цiха! — зашыкаў Мiця Корсак, выцягваючы голаў i гледзячы на грудок, дзе паслiся конi.

— Вунь i праўда нехта блiзiцца. Каб не цыганы часам, — шастаючы доўгiмi кажухамi i буркамi, паўсхоплiвалiся начлежнiкi.

— Двое iх, — сказаў Мiця, усё цiкуючы на грудок: там, прыгнуўшыся i падтрасаючы нейкiя мяшкi на плячах, наўскасяк да лесу спяшалiся невядомыя людзi. Меншы з iх, падбiўшыся ў хадзе, пачаў трохi адставаць.

— Ага, двое…

— Так чаго стаiмо? Чакаем, покуль коней не пабяруць? — засоп носам Бронiк Лiтавар i пабег, цяжка зашоргаўшы валёнкамi. Начлежнiкi, не ўспяваючы, пусцiлiся за iм. Дзе ў разорах пад нагамi правальвалася яшчэ не ўмёрзлая скарынка зямлi.

Тыя двое раптам завярнулiся ўбок i падбавiлi ходу.

— А можа, ваўке? — Алесiн малацьбiт высока паднiмаў ногi, каб не зачапiцца за ўмёрзлую груду i не ўпасцi.

— Не, людзi!.. Вуньдзека добра вiдаць…

Глухi тупат ног адазваўся ў намерзлай зямлi. Начлежнiкi апярэджвалi адзiн аднаго. У некага звiнелi цуглi.

Два ценi, што варушылiся ў нiзкiм поцемку, мусiць, учуўшы мiтусянiну i блiзкi тупат ног, заварочвалi да коней.

— Стой! — крыкнуў Лiтавар, спатыкаючыся ў разоры, i недзе далёка ў лагчыне леса азваўся яго водгаласак: «Ой-ой». Спуджаныя людскiм тупатам i крыкам, конi задзiралi галовы, збiвалiся ў купу, бакамi церлiся адзiн аб аднаго.

Згледзеўшы, што iх пяроймуць, чужыя спынiлiся, падтраслi на плячах мяшкi i пусцiлiся бегма назад. Але нiжэйшы пачаў адставаць. Лiтавар ужо насцiгаў яго, чуў, як ён цяжка дыхае, сапе, нiбы ўдушлiвы, прысядаючы пад цяжкiм мяшком.

— Стой!.. — Лiтавар затрос вобруццю, мусiць, пабойваючыся падыходзiць блiжай да чужога чалавека.

Той зноў прыпынiўся, рукою спаднiзу паддаў на спiну мяшок i захiстаўся пад яго цяжарам.

Той, большы, ужо спускаўся з грудка ў лагчыну, мяркуючы даскочыць да нiзкiх, як кучкi гною, ялаўцовых кустоў, што расселiся ў лагчыне перад самым лесам. Гэты, меншы, самлеў ушчэнт i ледзьве ўжо iшоў подбегам. Каля яго круцiўся, як круцiцца каля раз’ятранага воўка баязлiвы сабака, Бронiк Лiтавар.

— Цуглямi яму!.. Цуглямi!

— Глядзi — уцячэ!..

— Во, ядры тваю палку!..

З крыкам сюды ўжо збягалiся ўсе начлежнiкi.

Спатыкнуўшыся ў разоры, чужы чалавек упаў на каленi, i цераз голаў яму пераляцеў цяжкi салявы мяшок. Чалавек лёгка, як спуджаны заяц, падхапiўся i, кiдаючыся ўбок, пабег даганяць таго, што схаваўся каля нiзкага маладога ялаўцу. Аддыхваючыся, цiкаваў адтуль, што будзе далей.

Першы да мяшка даскочыў Бронiк Лiтавар, цяў яго нагою, а потым пачаў абмацваць, як на торгу япрука.

— Што гэта? — сюды падаспелi ўжо ўсе начлежнiкi.

— Цi не палатно, бо куфрам пахне, — Лiтавар падняў за раз’еханую жычку мяшок, паважыў у руцэ. — Ого, з такiм ценжарам далёка не ўцячэш, — i пачаў яго развязваць.

Начлежнiкi збiлiся ў грамаду, нехта чыркнуў запалкай, зашыпеў палахлiвы агонь, затрапятаўся жоўтаясным водсветам на тварах у людзей, што стаялi, сагнуўшыся, над мяшком. I праўда, у iм было палатно — мо з дзесяць туга скручаных i выгладжаных пранiкам сувояў. Ад яго пахла затхласцю i нафталiнам.

— Гэ, патушы! — цвёрда сказаў Лiтавар ужо ў густую цемнату, што замiгцела перад вачмi, бо вецер здзьмухнуў з запалкi агонь.

Начлежнiкi жмурылiся ад раптоўнае цемнаты, церлi рукамi вочы, збiтыя з панталыку i гэтымi зладзеямi, што знянацку прыйшлi сюды, i гэтым палатном, што было ў мяшку.

— Так што, хлопцы, будзем дзялiць? — спытаў Лiтавар. Вочы яго прывыклi да цемнаты, i ён ужо бачыў белаватыя твары начлежнiкаў.

— Нягож панясём i аддамо iм, — голас у Алесiнага малацьбiта быў нейкi сухаваты i чужы — чалавека яшчэ, мусiць, калацiў страх.

Начлежнiкi пiльна азiралiся за плечы, прыглядаючыся да нiзкiх, як накiданы з воза кучамi гной, ялаўцовых кустоў. Там як нехта варушыўся. Нейкая трывога iшла з таго боку, брала холадам за сэрца. Чорны лес, далёкiя боханы грудоў гiнулi ў цёмным пачассi ночы. Пайдзi — i, здаецца, гэтая ноч будзе бэрсацца табе за ногi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x