Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трывожная, перамешаная з ветрам цiш ляжала над цёмным ад рунi полем. На маладым разгалiстым дубку з краю дарогi шапацела сухое, скручанае ў трубку лiсце — па iм, здавалася, як сек дробны дождж. Працiнаў холад. У жаўтаватых, разарваных хмарках за хвойнiкам задрыжала вялiкая чырванаватая зорка. Сышоўшыся ў купку, начлежнiкi маўчалi, узiралiся на коней, што, не датыкаючыся да рунi i спуджана задзiраючы галовы, задамi цiснулiся адзiн да аднаго.

— Недзе ж круцяцца тут, — сказаў Алесiн малацьбiт у авечай шапцы i, паўзiраўшыся ў шарую, нiзкую цемнату ночы, турзануў Мiцю за рукаво: — А вунь, вуньдзека яны!

— Дзе? Дзе? — задыхнулiся начлежнiкi, прыгнуўшыся i цiкуючы туды, куды паказваў Алесiн малацьбiт.

Збоку ад коней, перад грудком, варушылiся дзве калматыя плямы. Яны то злiвалiся з чарнатою рунi, то паказвалiся на белаватай каламутнасцi неба. I толькi калi выбеглi на самы грудок, было добра вiдаць, што гэта ваўкi. Iх было два — роўныя, адзiн пад аднаго. Яны беглi ўпоравень, трасучы вострымi спiнамi i порстка перабiраючы цыбатымi нагамi.

Конi, збiваючыся адзiн на аднаго, захраплi.

— Велькiя, ядры тваю палку, — густа дыхнуў Бронiк Лiтавар.

— Коньскiя, пэўна, — азваўся нехта, разгiнаючыся. Абышоўшы коней, ваўкi спынiлiся на мiг, востра блiснулi жоўтымi пякучымi вачмi i завярнулi з рунi на дарогу, што церлася каля хвойнiку. I гэтак трушком, падтрасаючы худыя азадкi, адзiн блiзка каля аднаго, як спрэжаныя, пасунулiся дарогаю, злiваючыся з хвойнiкам.

— Садзецеся, хлопцы, чаго стаяцьмем, — вясёла сказаў Алесiн малацьбiт, разагнуўшыся i падышоўшы да прысадзiстых хвоек. — Чаго ўжо цiкаваць? У iх свая дарога.

Начлежнiкi прымошчвалiся каля старога Ладзiмера, звонячы цуглямi i ломячы плячыма нiзкiя, што пазвiсалi i шоргалiся па зямлi, хваёвыя лапы. Стаяў толькi адзiн Мiця Корсак.

Белаватая ноч цiснулася да зямлi. Па хвойнiку перагонамi хадзiў вецер: шум быў мяккi, ад яго хiлiла на сон. З сiверу паўзлi, сунулiся жаўтлявыя хмары — паказвала, што пойдзе снег. Шапацела лiсце на дубку, i выдавала, што па iм сячэ дробны дождж.

— Хочаце, хлопцы, я раскажу вам пра адважнага чалавека, — затрашчаў лапкамi, сунучыся далей пад хвойку, Алесiн малацьбiт.

— Садзiся, — турзануў Мiцю Лiтавар. — Ды паслухай, во… Лезнявiчы сёння спяць. Нiхто не прыйдзе.

— Ат, пастаю, — падняў Мiця пруткi ў новым кажусе каўнер.

Лiтавар лёг на локаць i пачаў слухаць, што расказвае гэты чужы чалавек у вялiкай, як варонiна гняздо, авечай шапцы.

— Можа, хто быў у тым боку? Гэта як ехаць з Дварчан у Наваградак. Акраз праз Шайбакова. Там быў некалi татарскi двор, а потым манаполька, карчма была. Карчму трымаў Кузюк. Вядзьмар, казалi. Балаголы, што вазiлi яўрэям соль, з Дварчан у Наваградак, заязджалi да яго пагрэцца. Раз заехаў да яго дварчанскi каваль Мазура. Плячысты, вялiкi мужчына быў — у даўнейшую хату, пэўна, i не ўлез бы. Гэта ж цяпер столь пачалi рабiць вышай, а даўней i вокны меншыя пускалi, каб цяплей у хаце было.

— Ды i цяпер як у каго, — падсунуўся на локцi Бронiк Лiтавар.

— Дзiва што, — упапад яму сказаў Алесiн малацьбiт, каб не перапыняць гутаркi. — Выпiў той Мазура гарэлкi, i яна такi, мусiць, яму добра па лобе дала. Адшчыкнуў ад хлеба мякiшу, сцiснуў у жменi, паклаў абедзве рукi на стол i клiча Кузюка: «Хадзi сюды! Раз ты вядзьмар, то ўгадай, у якой руцэ хлеб». Кузюк i так i сяк адгаворваецца. «Адгадвай, бо бiць буду, — кажа Мазура. — Толькi помнi: не ўгадаеш — кварту гарэлкi паставiш». Дзе ж дзенешся, кулакi ў Мазуры былi, не раўнуючы, як карчы. Паказаў Кузюк, ды не на тую руку — не ўгадаў. Расшчамiў Мазура кулак, а мякiшу там няма.

— Такi, мусiць, i вядзьмар быў, раз не ўгадаў, — перабiў нехта Алесiнага малацьбiта.

— Ого, не быў!.. — заварушыў авечаю шапкаю малацьбiт. — Вот паслухай!.. Паставiў Кузюк яшчэ кварту гарэлкi, а што зробiш — не ўгадаў. Мазура дабавiў у чубе i паехаў дадому.

Прайшло, можа, гадоў дзесяць цi болей. Памёр той стары вядзьмар. Карчму нехта спалiў, там i знаку ўжо не асталося. Варочаўся Мазура з кiрмашу дадому. Шарэць яшчэ ў горадзе пачало. Покуль даехаў да Шайбакова — ноч нахапiлася. Цёмна — хоць на воўка ўзлезь. Пад’язджае да крыжавое дарогi, якраз там, дзе карчма была. Бачыць — нябожчык Кузюк стаiць. У Мазуры аж валасэ зашавялiлiся. Ён шлёг па канi, а Кузюк уздагон, учапiўся за драбiну i бяжыць каля воза. Толькi каля першых дварчанскiх хат згiнуў… Прыехаў Мазура дадому, распрог каня, прыйшоў у хату i бачыць — за акном зноў стаiць Кузюк.

Мазура схапiў нейкi млён i за iм. Кузюк у возера, уплаў. I Мазура за iм. То пэўна ўтапiўся б, каб сын не пераняў. То мне ж сам Мазура расказваў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x