Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I адна не заблуджуся, — азвалася яна, завярнуўшы ў другi канец надворка i гiнучы ў невiдушчай, як каламутная вада, цемнаце.

У Лiтавара заварушылася злосць, што Хрысця, мусiць, не помнячы сябе, бяжыць да Алесi, каб пакруцiцца перад маладым малацьбiтом, якога ён убачыў першы раз на вячорках у Корсакаў i аж знiякавеў тады — хлопец быў высокi, харошы з твару: бралi завiдкi, што перад такiм не ўстаiць нi адна дзеўка.

Душачыся ад злосцi i зайздрасцi да гэтага новага хлопца, што ўзяўся невядома адкуль у Верасаве, Бронiк Лiтавар пасунуўся глухою вулiцай. Слепата адбiрала вочы. Жоўтаю пустатою свяцiлiся, гарэлi ў хатах вокны. У некага на надворку тупа бухалi ў зямлю — секлi дровы. Бразгалi дзверы, i нехта гаварыў у цемнаце.

На другой вулiцы, ужо недзе ў Мондрых, тонкiм маладым смехам засмяялася Хрысця.

Лiтавар, дайшоўшы да свае хаты, пастаяў каля вугла, слухаючы гэты тонкi смех, потым адчынiў цёплы парны хлеў, абмацаў на кастылi вобруць i вывеў каня. Узяўся рукою за грыву i лёг на яго жыватом, перакiдваючы ўжо на хаду нагу. Выехаў на дарогу, спынiўся каля нахiленага ад старасцi крыжа, каб прыждаць астатнiх начлежнiкаў.

За блiзкiм, вымытым паводкаю раўком у адну чарнату злiвалася вёска. Дрыжалi нiзкiя агнi ў хатах. Лiтавар узiраўся ў белую дарогу, што раставала ў цемнаце каля першых хатаў. Раптам там нехта моцна свiснуў, мусiць, заклаўшы ў рот пальцы. Заядлым брэхам зайшлася Алесiна сучачка.

— Гэ-эй-й! — крыкнуў туды Лiтавар, турзаючы за повад свайго неспакойнага, устрывожанага каня.

У чарнаце, каля першых будынкаў, заварушылася белая пляма — нехта ехаў на белым канi.

Было чуваць, як гупалi цяжкiмi падковамi па ўкамянелай зямлi капыты. Ехала чалавек пяць.

— Збiраецеся, як на заўтра, — сказаў Лiтавар, прыглядаючыся на начлежнiкаў: на белым канi ехаў нехта чужы — на галаве сядзела вялiкая, як варонiна гняздо, шапка.

«Хто ж гэта?» — падумаў Лiтавар, паварочваючы i падганяючы валёнкамi пад жывот свайго каня.

— Не цiкуй вельмi, бо не пазнаеш, — даганяючы Лiтавара, сказаў Мiця Корсак.

— Чаму? Няхай паглядзiць, — пракураным немаладым голасам азваўся чалавек у авечай шапцы. — Кажуць, купляць — не купiш, а памацаць можна.

— Гэта дзядзька Ладзiмер, што малоцiць у Алесi, — едучы поруч з Лiтаварам, сказаў Мiця.

— А я сабе думаю, у каго ж гэта, як не ў Алесi, ёсцека белы конь.

Пераехалi сухую, белаватую ў нiзкiм змроку шашу, за ёю ў белых слупках высланы дошкамi пераезд на вузкай калейцы. Тонкiм, як шкляны, гудам празвiнелi над галавою тэлефонныя правады. Перамешаная з цiшшу глухая ноч абняла начлежнiкаў. Вастраваты сiверны вецер чуўся ў полi, граў у вушах. Пахла ветранiнаю, гноем i едкiм потам ад коней. Па небе сунулiся нiзкiя, набрынялыя снегам хмары, сцiраючы, як мокрай анучай, перад сабою зоркi. На грудах, напроцi жаўтлявага каламутнага неба, чорным гарбом уставаў, падымаўся хвойнiк — яшчэ верасаўскi, — за iм ужо хавалася ў iмгле ночы лезнявiцкае поле.

Начлежнiкi ехалi цiха. Толькi фыркалi — знак, што будзе добрая дарога, — ды ўразнабой тупалi конi, часам дзе цюкнуўшы падковай аб камень. Збоку дарогi воўчым вокам блiшчала на хутары акно, прысадзiстымi копамi чарнелi гумно i хата.

Збоку белаватай, падсушанай марозам дарогi стаялi, як папы ў доўгiх расах, два ялаўцовыя кусты.

— Хлопцы, дальбуг, нехта стаiць! — не то смеючыся, не то з перапалоху паказаў рукою малады хлопец у скамечанай кепцы, што ехаў наперадзе.

— Не бойся, гэта ялавец, — азваўся нехта з начлежнiкаў.

— Здаецца, кустоў тут нiколi i не было, — паспакайнеўшы ўжо, загаварыў хлопец.

— Уночы ўсё iначай бачыш, — сказаў Алесiн малацьбiт.

Дарога разышлася вiламi: адзiн канец iх упiраўся ў хвойнiк, другi роўненька пашыўся полем.

Начлежнiкi звярнулi ў лес. Перагонамi па густых прысадзiстых хвойках хадзiў вецер, лес шумеў, як шумiць, падаючы з заставак, вада. Гэты мяккi шум лашчыў душу, але недзе за плечы краўся страх. Церлася, як хто скрыгатаў зубамi, лапа аб лапу. Лускала, нiбы ў пераспелым гаросе струкi, сухое галлё. У гушчары хвоек каламутнасцю асядаў, хаваўся, як што жывое, поцемак. Пахла зялёнаю маладою смалiною, ельнiкам, як на хаўтурах.

Конi насцярожылiся i застрыглi вушмi — яны ўжо, мусiць, чулi ваўкоў. Тут, недалёка за лезнявiцкiм жытам, у глыбокiх, пазарастаных старым ялаўцом равах, каля пясчаных выдмаў, дзе былi конскiя магiлкi, вялiся ваўкi.

Начлежнiкi спынiлiся на папярочнай дарозе, што iшла мiж верасаўскiм лесам i лезнявiцкiм полем, i пачалi саскокваць з коней.

— Ну, стой! Чаго баiшся? Тарапкi ўжо ў вачах стаяць? — злаваў нехта, прысядаючы каля пярэднiх канёвых ног, i, закруцiўшы пута, ляпаў каню па лапатцы, гнаў яго на рунь. Конь, махаючы галавою i паднiмаючы абедзве нагi разам, скакаў па рунi. Чуваць было, як правальвалася яшчэ не ўмёрзлая скарынка зямлi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x