Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во, смяюцца ўсе. Вунь твой з гэтаю сучкаю…

— Няўжо? Што ты кажаш? — яшчэ не вельмi верачы, перапытала Алеся.

— Дальбог, кажуць, за гумном.

Алеся ўчула, як цяжарам налiлiся ногi, як звялi, нiбы трава на агнi, рукi.

— I ўсё гэта яна, сучка гэта, падкочваецца. Iхнi ж род гэдакi, — сказала i адступiлася, схамянуўшыся, што Хрысця прыходзiцца Алесi стрыечнаю сястрою. — Вунь мая братавая такая самая ззамаладу была. Абыдзе харошы мужчына, дак яна ўжо i вiсiць на ём.

Алеся стаяла, як змярцвелая. Тугi, нiбы прыбiты цвiкамi, абруч сцiскаў голаў. Мяшалiся думкi, нейкiм туманом засцiлала вочы. «Няўжо так скора, як дарога перад гразкiм балотам, скончылася жыццё? Няўжо не было i няма Iмполя? Няўжо яны злюбiлiся?.. Божа лiтасцiвы, няўжо гэта грэх за Еўку, за свякроў? Божа мiлы…»

— Ты, Алесечка, ужо глядзi не патыкайся, а то абязвечаць дзе з гарачкi. Нашага дак ледзьве не запарола вiламi. Во гэдак падсунуўся… Акраз на гарышчы… Гэта во цяпер паспакайнела, трое прывёўшы…

Не чуючы ўжо чужога голасу, нi сваiх самлелых ног, пайшла туды, дзе бялела новая брамка. Закiнула голаў, усё ловячы ротам сыраваты, чысты, як працэднавы праз лапiк, халадок вечара. У вочы калола, блуталася ў кучаравым галлi лiпы нiзкая буйная зорка. Каля плота на вулiцы, уткнуўшыся галавою ў росную мураву, ракам стаяў п’яны мужчына. Мармытаў сабе пад нос:

— Ну, як устану, то ўжо дам! Дам так дам!

I не мог падняць п’янае цяжкае галавы.

Алеся прыстукнула брамаю. Мужчына адарваў ад зямлi голаў, пакалываўся i зноў, як цяжкi мяшок, абсунуўся на зямлю, качаючы ў гразь белую расхрыстаную кашулю.

«Божа, даруй яшчэ адзiн грэх. Але ж так ужо не будзе…» Алеся прыгнулася каля калодзежа, паграбла рукою па адсырэлым пяску, знайшла i выдрала камень. Чуючы цяжкi холад у руцэ, прасунулася мiж вазоў i коней. Нехта ўпоцемку запрагаў свайго, нокаў, стаўляючы ў аглоблi.

За гумном зеленаватай яснасцю свяцiлася неба. У нiзкiм поцемку поля трывожна крычала начная пташка. «Кi-гi, кi-гi». Голас быў, як у кнiгаўкi. Каля палувенкi нехта шлупаўся. Алеся падняла вышай халодны камень. Адтуль высунулася кабета, сказала, абазнаўшыся:

— Iрэна, ты? Каб якi фанар. Сядзэнне тут упоцемку нiяк не знайду.

Алеся апусцiла руку, з расшчэмленых i самлелых пальцаў выехаў камень, мякка гупнуў у мураву.

«Божа, што я раблю? Гэта ж абязвечу каго незнарок. Саўсiм адышла ад памяцi. А мiлы божачка!»

— Хто ж гэта тутака? — усё пыталася звонкiм голасам, сунулася да Алесi не распазнаная ўпоцемку кабета.

Алеся завярнула за сцяну, прыцiснулася да шурпатых дзеравiн, чула, як калоцiцца ад радасцi сэрца, што Iмполя з Хрысцяю няма, што, можа, абазналiся, выдумалi бабы. Аддыхалася. За садком з белаватымi камлямi маладых, яшчэ тонкiх яблыняў, у нiзкай чарнаце поля ўсё крычала ўстрывожаная, пэўна, савою пташка. З сiняга неба скацiлася i паляцела, пакiдаючы ясны на сiнiм небе пасачак, дробненькая зорка. «Няўжо мая?» — уздыхнула, як скiдаючы з сябе цяжар, Алеся. I раптам за сцяною, на другi бок шчарбатага вугла, учула ап’янелы здушаны шэпт:

— А божачка, я люблю цябе, моцна-моцна, добранькi мой, салодзенькi мой.

Алеся заплюшчыла вочы, учула, як павяло ўбок. Зноў сцямнела ўсё ў вачах. I, ужо як п’яная, трымаючыся за шурпатую дзеравiну, пайшла туды, за шчарбаты, няроўна абрэзаны вугол. Пад нагамi порстка затрашчаў параскiданы тут леташнi сухi лубiн. Чула, як калоцiцца, iрвецца, нiбы сцiснутая пташка ў жменi, сэрца, як нешта гарачае i цяжкае спiрае дых. I раптам жахнулася, не верачы сабе.

Засланяючы Хрысцю — толькi былi вiдаць яе беленькiя шкарпэткi, — каля сцяны стаяў Iмполь. Яна пазнала яго па ганарыста ссунутай набакiр кепцы, па цёмным, накiнутым наапашкi пiнжаку, па ўсёй яго паставе. Ён, мусiць, счуўшы шапаткi трэск порсткага лубiну, скоранька азiрнуўся, зняў рукi з Хрысцiных плячэй.

— Ты з ёю? — Алеся ўчула, што ўжо сохне ў роце, не варочаецца i лiпне да паднябення язык, што яна ўжо не мае моцы гаварыць. — А я сабе думаю, дзе ты, з кiм?

— Сыдзi з вачэй! Не вiжуй, а то будзе кепска, — у яго змянiўся, асiп з перапою голас.

— З’еў жыцця… Ды з кiм! — зноў сказала яна, ведаючы, што гаварыць ужо не трэба.

У яго з-пад пахi выкруцiлася Хрысця. Алеся ўбачыла, як з-пад цёмнага чубка хусткi заблiшчалi яе пукатыя, як вавёрчыны, вочы, злосна забегалi:

— А ты лепшая? Вунь свякроў з залувiцаю забiўшы! Думаеш, нiхто не ведае?

Нешта вострае, доўгае, як тая ржавая iголка, што ляжала на шытве, працяло Алесiна сэрца. I яна, заплюшчыўшы вочы, пахiснулася, учула, што падае, хапiлася за шурпатую сцяну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x