Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другая, хаваючы пад напушчаным ражком хусткi сарамяжлiвыя вочы, цiха, няўзнак пасмехвалася.

Не залюбiўшы гэтага вясёлага смеху, на дзяўчат зноў гыркнуў насаты майстар у сiняй рагатыўцы:

— Вот ты скажы — парода: абы ўбачылi шапку на галаве, так i ў рогат. Вот ты скажы — бабская парода.

XXVIII

Недзе ў другiм застаронку гумна трухлявую падвалiну грыз пацук. Акурат у адну i тую ж пору — пад вечар, потым, перасцiхшы, зноў — сярод ночы.

Скрып-скрып — як хто ногцем па канцы стала. Потым мацней — мусiць, упiўшыся вострымi зубамi i з хрустам iрвучы сухое дрэва.

Праз яго ўчарашнюю ноч Таквiля вокам не звяла.

Спярша, выкручваючы ў плячах ды локцях рукi i секучы, як крапiвою-жыгучкаю ногi, заснуць не даваў боль, потым у сне стала крычаць нейкiм страшным, здушаным, як з глыбокай ямы, крыкам нямая Еўка, пасля, разгуляўшыся, пачалi валтузiцца i тоненька папiскваць, як сiнiцы ў сырым яловым лесе, шалпацець саломаю мышы — блiзенька, каля самае галавы. Здаецца, аж скакалi на падушку. Потым ужо, калi Таквiля пачала драмаць, неяк спадцiшка i раптам узяўся грызцi дзеравiну гэты ненажэрны пацук. Ён выбiў са сну. Шкроб — як драчом. Змогшыся, сцiхаў — адно было чуваць, як шапацела порсткая, гаркаватая ад леташняе саломы i пылу цемната i глыбока сапла, бэрсаючы нагамi i скiдаючы з сябе коўдру, нямая Еўка.

Сёння зноў хрумстае падвалiну, нiбыта жуе ўкамянелы сухар, той самы пацук. Пад яго шкробат i хрумст старая Мондрыха зноў, як пацеркi на ружанцы, перабiрае сваё жыццё. Успамiнае родныя Ведравiчы, адкуль яна асталася ў Верасава замужам, прыгадвае тыя маладыя леты, калi яшчэ была дзеўчынаю i калi рабiлi Дварчанскую шашу: яна, ходзячы ў заработкi, падвозiла тачкаю пясок i выкладвала канаву дзярном, забiваючы ў яго малатком драўляныя калочкi. Якая там была работа — цалюткi дзень адны жарты ды смех. Усiм дзяўчатам наравiўся высокi, кучаравы, у белай вышыванай кашульцы i падпяразаны чырвоным паяском брыгадзiр Гарасiмец. Шапачка ў яго чорная з лакiрованым брыльком i портачкi ўбраныя ў высокiя ялавыя боты — тады i мода была харошая, не тое што цяпер.

I яна, дурная, ведама, семнаццаты гадок iшоў, першая, як кажуць, галава на плячах, калi, сеўшы палуднаваць i дастаючы з сваiх палатняных торбачак хто што, а яна — бутэльку цёплага, ужо збрызглага малака з чэрствым хлебам, пачалi са смехам ды кепiкамi запрашаць да сябе Гарасiмца, што пачынаў чырванець, не ведаючы, куды дзецца, яна i пасмяялася тады — нiбы ў ваду глядзела, што яе будзе. I быў!.. Тое цалюткае лета, покуль не кончылi рабiць шашу, нiчога не помнiла i не бачыла — адно яго, гэтага кучаравага, у вышыванай кашульцы Гарасiмца. Што зацяжарала — утаiла нават ад мамы, адно збегала ў суседнюю вёску ды цётцы прызналася, просячы рады ды ратунку. Але ў вёску ўсё адно прыпаўзлi плёткi. Тутэйшыя кавалеры давалi ўжо ганьбу. У сваты прыехаў адсюль, з далёкага Верасава, Пабiян Мондры — казаў, што спадабаў, убачыўшы ў Дварчанах на фэсце. Не перабiрала — за яго i пайшла. I жылося б, як у людзей, каб не чужыя зводы. Помсцячы спачатку, толькi не гаварыў, хадзiў надзьмуўшыся, як сыч. А потым i бiць пачаў, i што раз, то горай. Завiнуўшыся раз на жнiве, схапiў за валасы, то прыцягнуў з поля аж у вёску. Дужы i заядлы быў. Праз гэтую бiтву мо Еўка нямою радзiлася. Ды прыйшла на яго кара — раптоўна занямог. Гады са два яшчэ мэнчыўся. Яна ж i не шкадавала, нават пры жывым бегаючы кожны раз перад змярканнем, як толькi на полуднi выяснiцца вялiкая сiняватая зорка i заскрыпiць у шапаткiм троснiку драч, за Ельнiк — гразкае, з лёхамi ды багнiскам балота, за якiм ужо раслi старыя чорныя алешыны i пачынаўся сухенькi ў слiзкай халаднаватай мураве грудок, — там яе чакаў Ракоў Сымон, тады яшчэ малады ды з твару харошы мужчына. Гэта цяпер згорбiўся, як сугнет, i белы зрабiўся, як лунь. Дзiва што — ёй семдзесят першы цi другi iдзе, што казаць… Мо на дзесяць цi дванаццаць год старэйшы быў!

Нават летась, калi яна, нажаўшы нанач каню асакi, вытаптанаю каля грудка сцежкаю варочалася дадому, запынiў яе — якраз прывёў сюды падпасваць, трымаючы на вяровачцы, сваю карову. Спярша пажалiўся, што саўсiм недамагаць стаў: ногi апухаюць i хадзiць цяжка — а потым засмяяўся, паказваючы чырвоныя дзясны, як малое дзiця, i пытае: «А цi ж помнiш гэты грудок?» — «Пабойся бога, чалавек, што ты гаворыш?! — нават зазлавала яна. — Цi ж такiя мы былi, i калi тое было, мо i не было…» А ён пакiваў галавою i кажа, усё гледзячы на сваю кароўку, як тая жне языком муравую росную траву, чмыхаючы i ганяючы вушамi яшчэ надаедлiвую заедзь: «Няўжо проўда, што маладыя мы былi? Вот i знаку нямашука, што алешыны тут раслi… Помнiш?» — «Вот прыстаў!» — яна падтрасла на плячах аб’еханую радзюжку i патэпала па слiзкай сцежцы — даўнiм холадам раса пякла ў босыя ногi. I гэтаксама збоку на полуднi мiгцела калючая зорка i скрыпеў раз за разам у сiвенькiм, завешаным туманом алешнiку драч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x