Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У Еўкi вунь жар. Гарыць, як агнём. Хвароба адкiнулася старая. Можа, iзноў той самы тыф. Кажух каб хоць прыняслi, бо дойдзе яна занач на гэтаком холадзе.

— Я скора, толькi во скацiне ўкiну, — ён зашастаў граблямi, мусiць, збiваючы ў пласт i кiдаючы на разасланыя рэзгiны салому.

— I галодныя мы цеперся!

— Прынясом, чаго вы раскрычалiся! — Недзе за вушак зачапiўся лучок рэзгiнаў, i на мяккай сцежцы глуха затупалi ногi, зашамацела сухая салома. Не зачынiўшы дзвярэй, Iмполь выйшаў з гумна.

«Во, бачыш ты, i ў яго ўжо голас знайшоўся, — нешта цяжкае i тупое сцiснула старую Мондрыху. — А то, бывала, маўчаў, як цiвун».

Грудзi аблiў вялiкi, што аж не мясцiўся ў iх, боль: старая з жахам падумала, што яна дарма апiсала на iх сваю зямлю, што яна чужая на сваёй вотчыне, — i чула, як на вочы накочвалiся слёзы, востры камяк крыўды цiснуў горла. I нейкае горкае, цяжкае, як камень, прадчуванне душыла яе: што сваёю смерцю яна ўжо не памрэ.

Разрываючы поцемак, у гумне закалыхалася жоўтая яснасць агню, пабегла па тоўстай бэльцы да шарай, завешанай лапiкамi павучыння страхi. Старая са сполахам падняла голаў. На таку стаяла Алеся — як нежывы, бялеў яе закрапаны мелам твар. Яна, паднiмаючы адною рукою, чапляла на шула, дзе вiселi цапы, чорны закурэлы лiхтар. У iм, пакалыхваючыся доўгаю пасмаю агоньчыку, гарэла жоўтая свечка.

«Мусiць, мая, свянцоная», — жахнулася старая, пазнаўшы сваю грамнiчную свечку, якую яна запальвала кожны раз перад навальнаю хмарай. Летась сiвая градавая хмара, што сунулася з Прылуцкiх хутароў у вёску, разарвалася на клубкi, калi Таквiля запалiла грамнiчную свечку i згаварыла пацеры. Тады ў Верасаве толькi пакрапаў дождж, а там, на хутарах, град, як цэпам, змалацiў усё збожжа i паабiваў на дрэвах кару.

— Во, накрыцца вам прынясла, — махнуўшы ветрам, Алеся кiнула сюды на торп новы, што пах яшчэ кiслымi аўчынамi, вялiкi кажух.

«Нешта намыслiла сабе, бо падабрэла», — падумала старая, падцягваючы да сябе гэты цяжкi i мяккi кажух i накрываючы iм Еўку.

— I лякарства во наварыла, што Ваўчок нараiў.

— А дзе ж ты яго ўзяла? — нiбы не верачы, спытала старая, i ў мокрых яе вачах, адбiваючыся ад свечкi, заблiшчаў трывожны агоньчык.

— Змiтрык у дварчанскай аптэцы купiў, — у Алесi перасох i зрабiўся як не сваiм голас. — Во, цэлы збанок.

Яна адкашлялася i падняла з току палiваны збанок, чуючы ўжо, як дрыжыць i млее ад нейкага страху рука.

Нямая, аблiзваючы сухiя, патрэсканыя ад жару губы, памкнулася да збанка.

— Во, толькi ж кубак забылася. Во галава! — Алеся нават засмяялася, радая, што знайшлася зачэпка, каб выскачыць з гумна, не абамлець тут ад гарачага нечаканага страху, што пачаў калацiць, нiбы ў лiхаманцы.

«Божа, што я раблю! — выбегшы на двор, на лёгкую свежасць марозiку, што браўся нанач, падумала яна. — Нашто гэты грэх? Нашто?»

I раптам паспакайнела, зазлаваўшы на сябе: «Чаго ты, дурная? Чаго?» Наступiўшы на сучачку, убегла ў хату. Дух забiвала цёплая прэсная сырасць. Пабеленая хата свяцiлася нечым новым, выдавала прасторнаю i чужою.

Не абярнуўшыся на стук дзвярэй, за сталом сядзеў Iмполь: вячэраў — сёрбаў з глiнянай мiскi кiслае малако.

«Усё праз цябе», — яна зiркнула са злосцю на яго — шукала апраўдання таму, што робiць, схапiла кубак i заспяшалася да гумна.

Спакойна, ужо нават з нейкаю звар’яцелаю радасцю дастала з кiшэнi тыя парашкi, што надоечы Мiця купiў у дварчанскай аптэцы, падала старой i налiла ў кубак цёплага, напаранага ў печы чэмеру — ён пах трохi гразёю i аерам.

— Цi будзе якая карысць з гэтых лекаў? — старая нiбы нехаця злiзвала языком з тлустае паперкi жаўтаваты, як парахня, парашок.

— Скарэй во, ды есцi прынясу, — Алеся ў нейкай звар’яцелай злосцi падагнала яе.

Абхапiўшы абедзюма рукамi, старая доўга трымала кубак, нiбы разважаючы — пiць цi не, не дапiла, закашляўшыся, як ад гарэлкi, i плюючыся.

«Можа, мала, можа, не возьме?» — падумала Алеся, ужо ў нейкай гарачцы налiваючы яшчэ кубак — нямой.

Еўка, аблiзаўшы перасмяглыя губы i адкiнуўшы парашок, высушыла конаўку, нават не скрывiлася, толькi нейкiмi вiнаватымi, неразумнымi, як у малога кацяняцi, вачмi паглядзела на Алесю.

— Нейкi палын, цi што? — старая ўсё плявалася, абцiрала рукою рот. — Гарката, пячэ ўсё ўсярэдзiне як вытрываць.

Алесi здалося, што нават самой загарчыла ў роце, i яна скоранька пасунулася назад па слiзкай саломе, падаючы ў нейкую глыбокую, мiж саломаю i пярылам, яму i разлiваючы са збанка недапiты чэмер.

— Я борздзенька, я есцi прынясу, — Алесю зноў пачынала, як ад холаду, калацiць, i зноў млелi, не слухалiся рукi, калi яна здымала з шула той чорны бляшаны лiхтар з аплыўшаю грамнiчнаю свечкаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x