Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мiця, як знiякавелы, спынiўся каля дашчанага, абклеенага плакатамi паштовага ганка. Яшчэ раз азiрнуўся на прыгожы за драцяным сiтцам загарадзi дом. Адтуль на вулiцу высунулася дзiцячая каляска. У ёй сядзеў хлопчык у чырвоным бярэцiку.

Па дашчаных сходах Мiця падняўся на ганак. У вузенькiм калiдорчыку з рыпучай i вытаптанай да сукоў падлогай пахла растопленым сургучом. За белымi, на дзве палавiны, дзвярмi крычала тэлефанiстка: «Алё, алё!»

Пры столiку, заляпаным густьш залацiстым чарнiлам, еядзела паўнаватая маладзiца, закiдваючы з вачэй на чорны капялюшык вуальку, пiсала нешта на тэлеграфным бланку.

Мiця пастукаў у зачыненае аконца. З таго боку забразгала зашчапiчка. На Мiцю глядзелi з падпухлымi чырвонымi вейкамi сiнiя вочкi.

— Скажыце, у Верасава газет няма?

— Усю пошту яшчэ зранку забраў солтыс, — немалады, з глыбокiмi залысiнамi, паштовы работнiк нагнуўся над паперамi, дзюбнуўшы ручкай у фарфоравую чарнiлiцу, зашоргаў залацiстым рандом.

— А можа, пiсьмо якое? — Мiця дыхнуў на глыбокiя залысiны. Пасярод iх тырчаў сiваваты чубок валасоў.

— Назвiска як? — валасатая рука перастала шоргаць па паперы.

— Корсак.

Мужчына не хочучы падняўся, схаваўся недзе ў другiм пакойчыку, прынёс адтуль тоўстую пачку пiсем.

— Iмя як? — спытаў, перабiраючы iх.

— Змiтры.

— Перапрашаю, ёсць, — валасая рука кiнула на шуфлядку акенца сiнi канверт.

Мiця пазнаў роўненькi прыгожы Чэсiн почырк. Задыхаючыся ад радасцi i чуючы, як дрыжаць рукi, адкрыў канверт. Нечым знаёмым, блiзкiм дыхнула ад складзенага ў чатыры столкi, вырванага з сшытка лiстка. Перад вачыма замiгацелi, як раптам неяк растаўшы, радкi круглых роўных лiтар. Стаiўшыся, прачытаў гэты лiсток. Пасля лiтар Р. З. была кароценькая прыпiска: «На вакацыi я хачу прыехаць у Дварчаны. Можа, убачымся. Ты хочаш, каб мы ўбачылiся? Напiшы мне. Толькi шчыра-шчыра. Часлава».

Ад гэтых слоў, як ад сонца, што выбiлася з-за хмары, выблiснула трапятлiвая яснасць.

Чуючы, як перайначваецца i мякчэе ўвесь свет, Мiця выйшаў на вулiцу. Нiбы не верачы сабе, выняў з кiшэнi пiсьмо, прачытаў яшчэ раз. I ад гэтых слоў Мiця зноў учуў нейкую невядомую дабрату да ўсяго — да гэтае шырокае пясчанае вулiцы, да гэтых старых, уеханых у зямлю яўрэйскiх хатак, што мiльгалi за плотам, да людзей, што iшлi вулiцаю, — да ўсяго, што было i рабiлася кругом яго.

Нешта новае, нязвыклае, ён нават не ведаў сам, як назваць гэта, знайшлося ў яго душы да Чэсi.

Ад акуратненька згорнутага Чэсiнага лiста, што ляжаў у кiшэнi, як ад нечага жывога, iшло нешта нязвыклае, нешта такое, што Мiця адчуваў нават навобмацак.

Ён нават не змецiў, як мiнуў Паштовую вулiцу i выйшаў на брукованы ружаваты пляц перад царквою. Агледзеўся, што стаiць ужо каля тоўстага, нiбы кубел, цэментовага слупа з ласкутамi разарванае ветрам афiшы.

На другi бок пляца каля мураваных пабеленых яўрэйскiх крамаў чмыхаў сiнiм дымком i вуркатаў цёмна-зялёны аўтобусiк з карычневымi наладаванымi на версе чамаданамi. За жалезныя прывараныя драбiнцы, што падымалiся на дах аўтобусiка, чаплялiся дварчанскiя дзецi.

Там падняўся нейкi гвалт. Выскачыўшы з аўтобуса, крычала i падмахвала сабе рукамi тоўстая, на тонкiх выпетраных ножках яўрэйка.

З-пад крамаў туды скоранька спяшалiся вясковыя цiкаўныя бабы. Кумяльга за iмi бег няголены мужчына ў суконным каптане.

Мiця спехам перайшоў забруджаны коньмi брукаваны пляц. Спынiўся каля сцiшнае грамады вясковых кабет, што, прыцiснуўшыся адна да адной, цiха саплi загарэлымi насамi.

Аўтобус, як цяжкi воз на калдобiнах, пакалыхваўся i рыпеў ад нечае валтузнi i тупату. Чырвоны дзябёлы мужчына ў чорнай фуражцы з белым арлом, мусiць, шафёр, некага выпiхаў з аўтобуса.

— Проша вэйсць! Нацо мi такi пасажэры? Нацо?

П’яны з распэтланымi валасамi хлопец, упiраючыся растапыранымi рукамi, не хацеў вылазiць з аўтобуса. Чырванеючы ад натугi i злосцi, шафёр турзануў яго спярша да сябе, а потым з усяе моцы, памогшы каленам, пхнуў уперад. П’яны хлопец вывалiўся з аўтобуса, спаткнуўся, але не ўпаў, толькi прыкленчыў на адно калена. Услед за iм ужо задам i, мусiць, па добрай волi вывалiўся Рысек Пясэцкi.

— Во ён, гэты бандыта! — растапырыўшы рукi i загароджваючы дарогу п’яным хлопцам, закрычала зноў старая яўрэйка.

— Цыц, пархатая! — скрыгнуў зубамi i зажмурыўся Рысек Пясэцкi.

— Дальбог, дзе тыя палiцыянты, — сказала даўганосая з быстрымi вочкамi маладзiца i на выпадак чаго схавалася за Мiцю. — Вунь як чалавека збiлi.

За закурэлым акном аўтобусiка Мiця ўбачыў акрываўленага з раскалмачанымi пэйсамi яўрэя. Ён абцiраўся ярмолкай, размазваў па вусах i шырокай раскладзiстай барадзе кроў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x