• Пожаловаться

Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Таронта, год выпуска: 1965, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула Дзярлiвая птушка

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Дзярлiвая птушка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I грошы нi даў?

— I грошы нi даў.

— Каб яму скула ў бок за гэта! — прыабяцаў Стась.

— Каб яму дзьве, дый у такое мейсца, што сесьцi ня мог! — паправiў Янук.

Памаўчалi. Уладзiк выцягнуў зь кiшэнi папяросу й запалiў.

— А сягоньнiка на вечарыну прыйдзiш? — пытаў Стась.

— А будзiць?

— Пэўна-ж што будзiць.

— У каго?

— Мусiць, цi ня ў Тодара Кмiтавага. Дык што?

— Можа й прыйду.

Надта-ж хацелася Януку на вечарыну. Ведаў, якiя гучныя й забаўныя бываюць купальскiя йгрышчы, ды й дома тыднi iз тры, мусiць, ня быў, хоць дахаты, нават абыходзячы вакол Гараватку, было недалёка. Але што на гэта скажа Лазоўскi?

— Ты яго ня бойся, халеры гэдакай, — як-бы вычытаўшы на йлбе пастуховы думкi, ды абцiраючы тую бурбалку пад носам, сказаў Стась. — Ноч твая, пагуляць можаш.

— Падумаю — можа й прыйду.

Стасевы словы падбадзёрылi яго.

— Глядзi-ж, пастарайся.

— А хто йграць будзiць?

— Сьцяпанаў Тадэўка, хто-ж…

— Добра, пагляджу там.

Хлопцы пайшлi. Янук глядзеў, як накiравалiся праз шырокае пасма лугу, перабралiся праз канаву, мецячы проста на Гараватку.

— Тапсiк! — клiкнуў пастух сабаку. Той паставiў вушы, пiльна гледзячы малому гаспадару ў вочы, стараючыся наперад згадаць, што ён хоча. — Ганi iх дамоў! Там! — паказаў пальцам на статак Янук.

Тапсiк паволi забег каровам з другога боку й памалу пачаў цiснуць iх на папар у кiрунку двара Лазоўскага, што стаяў у самым цэнтры хутару.

Пан Лазоўскi, русавалосы мужчына гадоў пад пяцьдзесят, прытулiўся да паркану на вялiкiм дзядзiнцы, пагладжваючы свой бэбах ды паглядаючы на сваю багатую калёнiю. Вока ягонае любавалася абшарам i ўраджаем. Збажына вунь парасла сёлета, як на лес гледзячы, канюшына тоўстым дываном заслала вялiзную нiву, гароднiна, садовiна — усё, дзякуй Матцы Боскай Чэнстахоўскай, у гэтым годзе спорыла. Лазоўскаму нiколi й у галаву не прыйшло, што ён найбольш сакавiтыя сокi, як ненажэрны паразiт, з добрых працавiтых людзей тутэйшых смактаў. То-ж яны, як наймiты, за безцан апрацоўвалi ягоную вялiзную гаспадарку.

Тое, што яго зь «Велькапольскi» прыслалi сюды, ды, абрэзаўшы малазямельным, далi яму гэты вялiкi кавалак першакляснае зямлi, гэта ўсё належалася за тое, што памагаў адваёўваць i будаваць «Жэчпаспалiтую». Гэта-ж ня дзе ў iншым якiм мейсцы, а якраз тутака, на гэтых «крэсах» кроў пралiваў, бальшавiкоў босых, голых i галодных гонячы. Цяперака ён тут праўны пан i гаспадар. Урад прызнаў ягоныя заслугi, ацанiў «пралiтую кроў» i пасадзiў ваяку мiж бедных малазямельных людзей, каб спажываў плёны iхнае працы.

Сяньня-ж i настрой Лазоўскага выдатна паправiўся, бо ў воласьцi з панам войтам удалося зусiм хлёскi гяшэфцiк наконт падаткаў абцяпаць. Адно вось цяпер, вярнуўшыся дахаты, прыгадаў ён, што ранiцою, будучы ня ў гумары, пакрыўдзiў пастуха.

Каровы ўваходзiлi ў вялiкi, абгароджаны высокiм частаколам, двор. У самым хвасьце цягнуўся Янук iз сабакам. Асаднiк гукнуў хлопчыка.

— Хочаш схадзiць дамоў? — спытаў ён пабеларуску.

— Хачу, — зiрнуў Янук гаспадару сьмела ў вочы.

Лазоўскi быў пад гальштукам, у прыгожых выглянцаваных боцiках, сiнiх галiфэ-портках, шэрым пiнжаку. Правай рукой палез ён у кiшэню порткаў i выцягнуў адтуль вялiкую жменю манэтаў. Перасыпаў iх з аднэй даланi на другую, любуючыся грашмi, быццам наўмысьля, каб пазводзiць пастушка. Аж пабольшалi Януковы вочы. Так многа грошы нiколi ня бачыў. Былi там i малыя нiклёвыя, i медзякi, былi й срэбныя залатоўкi.

Асаднiк выбраў iз жменi тры найменшыя манэты й выцягнуў калматую руку да пастушка: — Маеш тут дваццаць пяць грошаў i можаш iсьцi.

Янук узяў грошы й забыўся нават падзякаваць.

— Кароў мы самi спарадкуем, — працягваў шурпаты голас Лазоўскага. — Iдзi ў кухню, памыся, паеш i бяжы.

Януку ня трэба было паўтараць. Нахаду памыўся, хапiў нешта ўкусiць i выскачыў з хаты.

— А ўсё-ж абяцаных пяцьдзесят грошы ня даў, пшэк паршывы! — прабурчэў пад носам, клiчучы Тапсiка й кiруючыся на выган.

II

Калi-б iз птушынага лёту кiнуць вокам на ваколiцу, паказаўся-б вам такi краявiд: зь левага боку, гледзячы на захад, як зрокам абняць, зялянелi вялiзныя скарбовыя лясы. Дзесь зь нетраў iх, з паўдзённага ўсходу, выбягаў шырокi гасьцiнец — побач хутару Лазоўскага апярэзваў лес, лагчынай прабягаў уздоўж земляў маёнтку Лiпавiчы, пераскокваў чыгунку i ўжо з паўночнага боку яе сьпяшаўся ў Гацi. Раўнiнны хутар Лазоўскага адасобнены быў ад суседняе вёскi Лiтоўцы, дзе жылi Януковы бацькi, даўгiм сугром, званым Гараваткай. Сама-ж вёска ляжэла быццам у падоўжаных начоўках. Паўночным брыжам начоўкаў была двукаляiнная чыгунка, што з аднаго боку бегла ў Полацак, а з другога — у Маладэчна й на захад. За чыгункай прытулiўся ля дубровы шляхоцкi засьценак Галавачы. Па суседзтву — у зеленi бярозаў, лiпаў, клёнаў, хвояў i садовых дрэваў — прытаiлiся гаспадарскiя й жытловыя будынкi маёнтку Лiпавiчы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Кастусь Акула: За волю
За волю
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.