• Пожаловаться

Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Таронта, год выпуска: 1965, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула Дзярлiвая птушка

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Дзярлiвая птушка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарэчы, колькi словаў аб адмоўных пэрсанажах.

Вырадкi, што ёсьць у кожным грамадзтве й народзе, быццам тая буза на чыстай крынiчнай вадзе, засьмечваюць народны арганiзм. Калi-ж чужая ўлада намагаецца падпарадкаваць гэты арганiзм шляхам разкладаньня, нiкчэмнiкi гэтыя стаюцца шкоднымi й ненажэрнымi бацыламi — упiваюцца ў жывы мякiш народнага цела, iдуць на здраду сваiм i на службу ворагам. Калi прыгадаеш, што за панаваньне над нашым народам вось ужо даўно змагалiся дзьве цi тры варожыя сiлы, усьведамiш латва, чаму гэтыя вырадкi-нiкчэмнiкi былi ў вялiкiм попыце.

У «Дзярлiвай птушцы» яны адно пачынаюць расьцi. Выплывуць яны наверх i ўзбуйнеюць цi, як кажа народ — вырастуць iм рогi — калi працавiтыя й богалюбiвыя нашыя людзi апынуцца пад «роднапартыйнай» уладай цi пазьней яшчэ пад ботам «гэрэнфольку».

Наапошку, ад iмя выдавецкае супалкi «Пагоня» я многа забавязаны тым нашым суродзiчам на выгнаньнi, каторыя фiнанасава памаглi выдаць гэтую кнiгу. Усiх гэтта не магу прыгадаць, дый некаторыя з розных меркаваньняў не жадаюць публiчнае падзякi.

У першую чаргу выданьне кнiгi грашова падтрымалi наступныя асобы, каторым належыцца вялiкая ўдзячнасьць: А. Протас, iнж. В. Станкевiч, С. Карнiловiч, К. Каранеўскi, ген. Ф. Кушал:, д-р Б. Рагуля, А. Субота, Б. Данiловiч, В. Стома, Н. Сiльвановiч, д-р Я. Сажыч, iнж. Ч. Ханяўка, мгр. П. Манькоўскi, А. Монiд, А. Маркевiч, д-р Л. Трусэвiч, В. Касьцюкевiч, М. Нiкан, д-р В. Васiлеўскi, д-р Ул. Бакуновiч, Ч. Будзька, мгр. В. Навiцкi, С. Гутырчык, Л. Стагановiч, П. Кажура i Ўл. Курыла. Вельмi дзякую Брату ў Хрысьцеа. Яну Пятроўскаму, каторы сходнай цаной за друк, зычлiвымi парадамi дый борздым i добрым выкананьнем друкарскае працы цi не найбольш спрычынiўся да хуткага выхаду першае кнiгi «Гараваткi» ў сьвет.

К. Акула

Дзярлiвая птушка

Сьвятой памяцi бацькоў

О, БЕЛАРУСЬ!

Тваё мiнулае ў мармурах не застыла
I медзьдзю-бронзай не зьвiнiць.
Яно ня знае готыкi, антычных стыляў,
Ня знае колераў сузорчатых зарнiц.

Яно пахавана ў глыбокiя курганы,
Крывёй-бальзамам гоiць сны.
Твой гэнiй, у мiнулым паруганы,
Да славы ўзьнiмуць вольныя сыны.

Ты сiлы трацiла свае дазваньня;
Цябе абплакаў на кургане клён.
Штогод тваё спраўлялi ўкрыжаваньне,
Штогод гiсторыi праклён.

Таму й мiнулае ў мармурах не застыла
I медзьдзю-бронзай не зьвiнiць.
Яно ня знае готыкi, антычных стыляў,
Ня знае колераў сузорчатых зарнiц.

Язэп Пушча

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

I

Янук раз-пораз спыняўся й ляскаў пугай. Сярэдняга росту калматы руды сабака Тапсiк, сьцямiўшы, што павесялеў пастух, з уцехай падскокваў уверх на ляскат пугi й зьвяглiва, быццам сьмяючыся, брахаў. А хлопчык, — як i належыцца такому ўсяўладнаму сабачаму гаспадару, — то пагражаў сабаку пальцам, то, прыкiдываючыся, касавурыўся на яго, быццам за тое, што той замнога дазваляў сабе панiбрацтва. Яшчэ ямчэй размахваўся прадаўгаватым i гнуткiм вiшнёвым пугаўём, манiпуляваў iм так, каб вуж пугi, асаблiва той цяненькi, зьвiты з адборнае пянькi кончык яе, з тонкiм посьвiстам гвалтоўна рэзаў паветра. Ляскат войстрым рэхам трывожыў суседнi бор, а пастушок пiльна надслухоўваў ягонае водгульле.

Калi-б хлопчык ведаў модныя словы, то мог-бы сказаць, што той цянюсенькi кончык пугi, па-майстэрску зьвiты бацькам з пазычанай цi купленай у кагось пянькi, меў дэмаралiзуючыя для статку ўласьцiвасьцi. Вядома-ж, выяўлялiся яны адно пры ўмелым карыстаньнi пугай Януком. Бо што, — мяркаваў Янук, — варта была пуга безь ягонае спрытнае рукi? Нейкi, званы пугаўём, вiшнёвы прут з даўгой вяроўкай ды й годзе. Трэба было ўзяць яго спрактыкаванай руцэ, ёмка закiнуць i пасьля гвалтоўна тузануць — адно тады нараджаўся любы ягонаму вуху рэзкi сьвiст-ляскат. Пуга трымала кароваў у послуху. Праўда, быў i верны сябра-памочнiк Тапсiк, цану якому добра ведаў Янук. Ды ўсяроўна, пуга сама сабой. Лясьнi ёй раз-другi, i глядзi, як стрыжэ вушамi статак, ведаючы, што малы гаспадар на воку яго трымае. Таму сьвiст-ляскат i быў для Янука прыемнай i карыснай мэлёдыяй.

Было ўсяго ў статку, старых i маладых, хвастоў зь пятнаццаць. Панаядаўшыся, быццам нехаця, ацярэблiвалiся яны ў ценях вялiкiх вольхаў над канавай. Сонца падкрадалася ўжо за чуб суседняга бору. I не агледзiсься, як вечар на носе.

Янук сачыў, цi пакажацца ў падворку ля хаты шыракаплечая постаць гаспадара ягонага — асаднiка Лазоўскага, цi ня рыпне каля калодзезя журавель. Чуткае вуха ягонае скваплiва лавiла гукi перадвячорнага руху ў падворку, каб угадаць, калi можна рухацца iз статкам пад дом.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Кастусь Акула: За волю
За волю
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.