• Пожаловаться

Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Таронта, год выпуска: 1965, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула Дзярлiвая птушка

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Дзярлiвая птушка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лёганькi ветрык прынёс з-пад балота абрыўкi вясёлае полькi й галасы прыпеўкаў. Янук ведаў, што так рыпела трохрадка ў руках вясковага музыкi Тадэўкi, што сам безьперапынна сыпаў прыпеўкамi й падахвочваў iншых, адно ходырам хадзiла поле. Там дзесь грамадою польнымi межамi з Тадэўкавага хутару йшлi ў вёску ладзiць iгрышча. Як магнiт, ствараючы навокал весялосьць i падганяючы адсталых, прыцягвала трохрадка да сябе моладзь. Вялiкай грамадой увалiцца яна ў раней дамоўленую хату ды кiнецца ў скокi. Тымчасам iшлi, гарлапанiлi, склiкалi iншых, задыхаўся-рыпеў гармонiк. Перакiнуўшы цераз плячо цымбалы, клыпаў ля Тадэўкi невялiкага росту цымбалiсты Язэпаў Пецька.

Жвавей захадзiлi босыя закарэлыя Януковы ногi, i карцiла яму ўжо бегчы туды, дзе, як ведаў добра, у хвасьце старэйшых цягнулiся ўвiшныя падшыванцы-жэўжыкi, што пасьля цэлы вечар будуць шнырыць каля йгрышча, займаючыся сваiмi зусiм непразаiчнымi справамi.

Запавядалася шумнае й люднае купальскае йгрышча. Сяньня было Яна. Людзей зь кiрмашу налезе процьма, папрыходзяць iз суседнiх вёскаў i засьценкаў. Цi пусьцiць яго гаспадар? — мяркаваў Янук.

Калi прыгадаў, што сталася, вялiкi жаль ахапiў iзноў Янука ды п'яўкай смактаў у грудзi. Дзень сьвятога Яна — той самы дзень, калi быў вялiкi рэлiгiйны фэст пры царкве ў Гацях, — гэта-ж па праву было ягонае сьвята, ягоныя ймянiны. Цярплiва чакаў яго хлопчык ад пачатку вясны — значыцца, ад часу, калi пачаў ганяць на поле статак. Абяцаў яму сёлета Лазоўскi вольны дзень ды шчэ й пяцьдзясят грошаў, каб забавiўся на фэсьце — з тэй умовай, што добра пiльнавацьме статак i сёе-тое ля гаспадаркi паможа. Гэнае «сёе-тое» складалi дробныя працы й паслугi, што не належалi да ягоных штодзённых абавязкаў.

Падахвочаны абяцанкаю, хлопчык пасабляў асаднiку, як роднаму бацьку. Летась-жа на фэст пусьцiў, хоць адно пяць грошаў даў. Кагадзе прыабяцаная пяцьдзясятка здалася Януку прост-напраст невядома якiм вялiзным капiталам. Нiколi ў жыцьцi ня меў так многа ў сваёй часта дзiравай кiшэнi, хоць i даводзiлася бачыць у чужых руках. Колькi-ж гэта марозiва, шакаляду, ляманяды й цукеркаў спажываў ужо ў сваiм уяўленьнi Янук. Мроiлася часамi, што палову тавараў у Жыдоў-крамнiкаў за тыя грошы адкупiць. Вось дзе паласуецца! цешыўся пастушок. Ды й ласавацца-ж будзе не абы як, але абавязкова на воку ў сваiх сяброў — канечне, каб бачылi, зайздросьцiлi й аблiзвалiся, асаблiва-ж доктаравы Ўладзiк i Стась. Цi раз iм ужо iм пра тое хвалiўся.

Ажно чорту нямытаму нешта ў галаве перакулiлася. Насупiўшыся, швэндаўся ўчора, не дазволiў нават на купальскую ноч у сяло да бацькоў зьбегаць, ды потым iз моладзьдзю ля вогнiшчаў i вады пазабаўляцца, папарацi кветкi пашукаць. Варажыла на нядобрае. Сяньня на досьвiтку, быццам i гаворкi пра тое сьвята й абяцанкаў нiякiх не было, устрэў яго асаднiк i загадаў статак выганяць. Аб падмене й грашох — нi слуху, нi духу. Ледзь асьмелiўся хлопец адчынiць рот, як пан накiнуўся на яго з лаянкай i пагрозамi. Нават тое марнае сьнеданьне камяком у горле засела. Колькi-ж паплакаў хлопчык на полi. Жалем разьпiралi ягоныя грудзi царкоўныя званы, што клiкалi да сябе. Заплыўшымi слязьмi вачыма сачыў ён моладзь i старэйшых, што праз Гараватку й празь лес iшлi ў Гацi. Спачатку нават наважыўся быў кiнуць статак, плюнуць на асаднiка й увесь яго нялюбы род ды пабегчы дадому. Адно як прыгадаў хатнюю галечу ды й тую магчымасьць, што бацька можа вылупцаваць i назад за руку прывесьцi (было ўжо раз i гэтак), тады й думкi з галавы вытурыў.

Трэцi ўжо год пасьвiў Янук Бахмач Лазоўскага статак. Мог-бы ўжо й кiнуць, калi-б ня тая прага да навукi. Кончыўшы пачатковую вясковую школу, мог-бы, як некаторыя iншыя вясковыя падлёткi, бацьку пры гаспадарцы памагаць. Працы хапала. Дык дзе-ж там. Вучыцца яму далей карцiла.

Летась пад вясну тое было. Спытаў бацьку, цi пусьцiць яго наступнай восеньню ў пятую клясу гацкай сямiгодкi. Бацька ня супраць-бы далей сына вучыць, калi-б ня тая вечная нiшчымнiца ў хаце. Хадзiць штодзень за чатыры кiлямэтры ў школу — гэта ня жартачкi, вунь колькi абутку трэба. Дый зь ежай праблема. Дома з аднэй мiскi капусты пасёрбае, а ў школу дык скварку якую трэба. А дзе яе браць?

— Iздзi, сынок, калi цябе да навукi цягнiць, — казаў Пракоп Бахмач Януку. — Толькi помнi, што з абуткам у мяне коратка. От, калi ў лапцёх будзiш хадзiць, дык лыка хвацiць. Сам памяркуй…

Бацька казаў праўду. Той малаўраджайны клiнок зямлi з трох гактараў — ня выкармiць, не апране й не абуе, нават калi летам i ў лiпавiцкага пана крыху пазаробiш. Асаблiва цяжка было з вопраткай i абуткам — хоць ты гвалт крычы. Меў Янук аднаго, на тры гады старэйшага, брата Мiколу. Кульгавы на левую нагу быў. Не памятаў Янук, калi брат калекам стаў. Разказвалi, што, будучы яшчэ малым, гадоў цi не каля сямi маючы, пасьлiзнуўся й упаў хлапец на мокрадзi ля памыйнага цэбра. Скардзiўся на боль у левым суставе. Бязь лекарскае помачы костка пачала загнiвацца, i мусiлi паслаць Мiколу ў шпiталь. Таму, што на большае не ставала грошы, дык адно спынiлi загной. Ад таго часу запаволiўся рост Мiколавай нагi. Была яна цяпер карацейшая за правую на цэлай поўпядзi. Бацька мяркаваў калеку на шаўца вывучыць. Сам Мiкола нянадта на кнiгi налягаў, а калi-б i стараўся вучыцца, дык навошта? Не было нiкуды дарогi вясковаму, асаблiва яшчэ праваслаўнаму, чалавеку. Як мухi-лiпучкi, абсаджвалi паны ўсё й усюды сваймi ўраднiкамi. Заставалася Мiколу брацца за малаток i капыл, цi йголку з ножвiцамi, каб свой кавалак хлеба мець. Так пастанавiў Пракоп Бахмач, перш iз жонкай Аленай гэтую справу добра ператросшы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Кастусь Акула: За волю
За волю
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.