• Пожаловаться

Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Таронта, год выпуска: 1965, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула Дзярлiвая птушка

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Дзярлiвая птушка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё гэта прыгадваючы, рыхтаваўся цяпер Янук кароваў дадому гнаць. Жаль з прычыны таго сьвiнства, што зрабiў пан Лазоўскi, душыў грудзi. Як на тое лiха, спасьцярог хлапец дзьве фiгуры хлапчукоў, што выйшлi зь лесу й, перасёкшы гасьцiнец, кiравалiся проста на яго. Быў гэта ня хто iншы, як доктаравы Ўладзiк са Стасем. Нацянькi празь лес з Гацяў беглi — наўмысьля, мусiць, каб перад iм пахвалiцца, як гулялi на фэсьце.

Хлопцы былi тупымi ў навуцы. Стась у вясковай чацьвёртай клясе ўжо другi год сядзеў. Як нi намагаўся бацька, ня мог няздольнага сына разам iзь Януком у гацкую школу паслаць.

I навошта-ж iх сюды якое лiха гонiць? Што цяпер скажа iм Янук, як гэта ў вочы зiрне, калi кпiць, падтруньваць зь яго пачнуць? Набягалi сьлёзы. Стрымаўшы iх у пару, завэдзганым сiнiм кужэльным рукавом выцер нос i сачыў хлапцоў, што ўжо былi зусiм блiзка.

— Ну, што ты дома робiш, Янук? — яшчэ здалёк нахаду адазваўся Стась. Затрымалiся. У Стася, як заўсёды, пад носам вiсела маленькая бурбалка. Невядома, цi мыў ён сяньня абсыпаны рабацiньнем твар. Шэрыя й няхiтрыя вочы глядзелi Януку проста ў твар. Апрануты быў у новыя крамныя чорныя нагавiцы й новую кашулю-матроску. Пасьпеў абнавiць ужо й брызэнтавыя чаравiкi. Янук прысягнуў-бы, што пад сiнiмi шкарпэткамi на нагах «пiялi пiтухi». Цэлае-ж лета, як i ўся вясковая дзятва, бегаў басанож, а каравыя ногi рэдка сябравалi з мылам цi вадою. Уладзiк быў апрануты ў зялёныя галiфэ-порткi, боты зь блiскучымi хромавымi халяўкамi, шэры пiнжак i белую кашулю iз гальштукам.

Стась быў Януковым аднагодкам, а Ўладзiк на два гады старэйшым. Жылi пасуседзку. Кароваў у чужых ня мелi патрэбы пасьвiць. Бацька — мясцовы фэльчар-самавук (казалi, што ў войску таго рамёства наламаўся) меў ладны кавалак сваёй зямлi, ды й ад людзей, што нiколi ў хаце ня зводзiлiся, добра падзарабляў. На полi хапала наймiтаў, у хаце быў дастатак. Дзецi лекаравы ня ведалi, як шмуляе-колiць цела кастраватая зрэбная бялiзна. Крамнага ўволю было. Каму-ж, калi ня iм, па фэстах валачыцца, ды зь бяднейшых пакеплiваць? Любiлi бацькавы грошы ў ход пускаць.

— Нi глядзi ты на доктаравых, — цi раз раiў Януку бацька, — яны нi твайго носа-палоса. У iх вуньдзiка высахнiць цi вымакнiць, дык i бяды вялiкай: людзi дабра панавозяць.

— Што табе! Можа, я хачу дома быць! — задзёрыста адказаў Стасю Янук, сiлком змагаючы крыўду, што напiрала ў грудзёх.

— Каб ты гэдак жыў, як праўду кажаш! — не ўступаў Стась.

Асаблiва ня мог цярпець Янук Стасевай брыдкай грымасы, што паказвала кпiны.

Уладзiк трымаўся збоку. Ён, як казалi, ужо пад дзяцюкi падбiраўся. Доказам такога падбiраньня былi хаця-б тыя самыя зiхатлiвыя хромавыя боцiкi, што нядаўна справiў бацька. Уладзiк прабаваў танцаваць, пiць гарэлку, а часам нават ласаваўся, хаця ўпотайку ад някурачага бацькi, крамнымi папяросамi. Цi раз бачылi iншыя, як каторую старэйшую дзеўку ўжо за грудзi сьмела ўшчыпнуў мусiць, гэтым даводзячы сваю сьпеласьць. Ростам вялiкi быў не па сваiх гадох. Тое, што некалi ў школе ў кожнай клясе па два гады сядзеў i што бацька часта, як казалi, салам «падмазваў», каб сын як-небудзь элемэнтарнай пiсьменнасьцi навучыўся, — зусiм не перашкаджала Ўладзiкаваму росту ў дзяцюкi. Ганарыстым стаў i задзёрыстым. На гэтых двох сынох i сухой, як нядошлы бабовы струк, жонцы Марылi, канчалася лекарава сям'я.

— Як фэст быў? — буркнуў Янук.

— Каб ты толькi вiдзiў! Ядры т-тваю палку, народу дык народу! — забубнiў у нос Стась, рад пахвалiцца. — Такога кiрмашу я ў сваiм жыцьцi ня вiдзiў!

— Дзiва вялiкае, такоя-ж жыцьцё во, сто гадоў пражыў! — кпiў пастух.

— Ну няхай сабе, алi пагулялi на ўсю йванаўскую! — гугнявiў цалкам незьбянтэжаны Стась. — Елi й пiлi што хацелi, аж пуп трашчэў. Хочаш во? Выбiрай.

Стась выцягнуў зь кiшэняў дзьве жменi цукеркаў. Былi там малыя круглыя ў паперках i падўжныя, i даўгiя махрыстыя. Прынадна ўпрыгожылi яны рознымi колерамi Стасевы нязграбныя далонi. Зазьзялi ад прагнасьцi Януковы вочы. Цукеркай мог ласавацца раз цi два на год, ня болей. Нясьмела, быццам баючыся, каб Стась не паклаў iх назад у кiшэнi, выцягнуў руку i ўзяў найменшую з чырвоным ракам на празрыстай абгортцы.

— Бяры яшчэ адзiн, — спанукаў Стась.

Янук разгубiўся. Лекараў сын паглыбляў ягоную крыўду. Сам меўся быць сяньня панам, за свае грошы раскашэлiцца й перад iншымi хвалiцца, а сталася, што гэты смаркач дэманстраваў цяпер, якi ён ласкавы й добры. Выбраў ён найдаўжэйшую махрыстую цукерку й сунуў у Янукову руку.

— Дык што, нi пусьцiў цябе? — пытаўся яшчэ раз пастуха.

— Нi пусьцiў — пшэк пракляты! — iз крыўдай прызнаўся Янук.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Кастусь Акула: За волю
За волю
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.