Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янука цягнула да навукi, як п'янiцу да гарэлкi, хоць, каб хто спытаў, навошта яму школа, дык мо й не адказаў-бы. Проста няўрымсьлiвая прагнасьць ведаў не давала супакою. А як ты ў лапцёх у местачковую школу пакажасься? Засьмяюць, праходу не дадуць. Як сьвет сьветам, ня чуў нiхто, каб хто ў гацкую школу ў лапцёх хадзiў.

Лазоўскi сулiў на гэты год восем пудоў жыта й новыя боты. Тут-то й была найлепшая разьвязка. Была яшчэ адна нявыгада: як быць з тымi пачаткамi й канчаткамi? Гэта-ж вясною ды ўвосень, каб пасьвiць статак, трэба школьны год абразаць. Можа, як-небудзь дасца надрабiць, — мяркаваў Янук. Зь ягонымi добрымi ацэнкамi гэта-ж быць ня можа, каб яму не паспагадалi.

Выбраўся аднойчы хлапец у гацкую школу, каб самаму разпытаць-разьведаць. Напрыканцы школьнага году тое было. Ад вясковае настаўнiцы нёс лiст да дырэктара. Добра прыгадвае цяпер Янук, зь якiм вялiкiм хваляваньнем пастукаў у дзьверы дырэктаравага бюра мураванае двухпавярховае школы, якiмi млявымi й непаслухмянымi былi ягоныя ногi, як разгубiўся, убачыўшы за сталом буйную чупрыну й рудыя вусiкi, што належалi дырэктару Марыноўскаму. Вядома-ж, Янук не ў сьляпую прыйшоў. Пра тога «дзiрэктара», — якi ён i што ён, — яшчэ раней каго мог распытаў. Адзiн спытаны Лёнька, што некалi цэлы год у местачковую школу хадзiў, трымаючы задзiрлiва-важнецкую мiну, скупымi словамi даў малому Бахмачу зразумець, што ў гацкую школу ня так латва трапiць (самога за нявуцтва прагналi), што «дзiрэктар» — чалавек нiякаваты, нават i зусiм благi; наагул даклаў шмат выдуманага, што ў Янука ледзь першы палымяны энтузiязм да навукi не замарыла. Адылi перадумаўшы, папытаўшыся яшчэ зычлiвую вясковую настаўнiцу, атрымаўшы ейны лiст да «дзiрэктара», якi, паводля ейных словаў, напэўна-ж паможа, Янук канчаткова адважыўся й наважыўся.

Даўшы «дзень добры», хлапец лыпаў вачыма, нясьмела паглядаючы на гладкага, як кормны парсюк, рудаватага пана, што выгадна сядзеў за сталом i з даўгое пiпкi цадзiў радзенькi водарны дымок з-пад роўна падстрыжаных вусiкаў.

— Цi не язык мне тады авечкi адкусiлi?! — сьмяяўся пасьля пастух, прыгадваючы той момант, — нi знаў што сказаць, як заняло…

Пан Марыноўскi ўважна агледзеў апранутага ў саматканае, з палатанымi старымi ботамi, падлетка й сказаў — нi то строга, нi то лагодна:

— Ну, што скажаш?

Янук iз натугай паклiкаў на помач непаслухмяны язык:

— Пане дырэктар, я хачу ў пятую клясу…

I тут зацяўся.

— Што, што? Ня чую.

Янук загаманiў галасьней i аддаў Марыноўскаму настаўнiчын лiст. Калi дырэктар чытаў, хлапец пасьмялеў. Павярнуў галаву направа, пасьля налева й абглядаў канцылярыю. Па куткох стаялi шафы, школьныя дапаможнiкi, на сьценах вiселi нейкiя табэлi, а на франтавой сьцяне над вакном — крыж iзь фiгурай Збавiцеля; пад нiзом — белы арол, а пад iм — сам маршалак Рыдз. Паколькi ўсё гэта для Янука было няновае, ён iзноў утаропiўся ў твар iз рудымi вусiкамi.

— Гм, — сказаў гладкi дырэктар, устаўшы з-за столу й пазiраючы ў вакно з такой мiнай i помпай, быццам разважаў над плянамi бою зь небясьпечным супрацiўнiкам, што вось-вось мае адбыцца. — Добра, вельмi добра.

Янук намагаўся разгадаць, што было «вельмi добра», — цi тое, што ён сюды зьявiўся, цi гэнае, што напiсала ў лiсьце настаўнiца. Пасьля ўсё пайшло гладка. Дырэктар накiраваў яго ў вагульную настаўнiцкую, дзе запiсалi ў пятую клясу.

Сяньня з усьмешкаю на твары прыгадваў хлапец той момант, хочучы, мусiць, у думках падкрэсьлiць, што цяпер ён не абы-што, што ўжо гэную пятую клясу за сабою меў.

Латва з навукай даў рады ды пасьля й у перадавiкi выскачыў, хоць боты за зiму цалкам дабiў. Гэта-ж ня жарты — па чатыры кiлямэтры туды й назад дзень-у-дзень у пагоду й непагадзь. За зiму падрос, пасьмялеў, спаважнеў. Як-нi-як, яму ўжо ня ўсе вясковыя аднагодкi раўнёй былi, насамперш тыя, што па чатыры клясы пачатковае скончылi ды ля дому бiбiкi зьбiвалi.

Скончыў Янук пятую клясу з добрымi ацэнкамi, дый iзноў у праблему ботаў упёрся. Яшчэ каб адно ботаў! Восем пудоў жыта гэта таксама «нi хаханькi» ў сям'i, дзе вечна даводзiлая куртатыя канцы з канцамi зьвязваць. Цi раз так кароткiмi яны былi, што нават той самы Аляксандра, якi так умела патрапiў Гардыёнаў вузёл разьвязаць, усю мудрасьць сваю на помач паклiкаўшы, рады iм ня даў-бы.

Дык не пра самыя боты ўжо йшло. Бацьку вунь якiх пераконлiвых словаў шукаць давялося, каб iзноў хлопца на лета да Лазоўскага паслаць. Януку-ж гэная местачковая навука цi не якiя йнакшыя норавы ў галаве нарадзiла. Сарамнавата-ж перад вясковымi хлапцамi, у такую навуку дарогу знайшоўшы, iзноў на лета да Лазоўскага «каровам загаркi закручваць» вяртацца. Раз Янук так зрэзаўся з бацькам, што той ажно ў каршэнь таўхялёў мусiў надаваць, каб адумаўся сын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x