Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi Яўхiм стрымаў каня ля самага ганку й мяркаваў, што тут рабiць далей, каб у хату нябожчыцу ўнесьцi, да воза скочыла Аленiна сястра Кацярына. Ухапiўшыся за мёртвую бязладную руку й прыкладаючыся да грудзей замардаванае сястры, пачала галасiць i прыгаварваць:

— А мая ты Аленачка,
а роднiнькая сястрычачка,
а цябе-ж бiз пары закатавалi,
зараньня на той сьвет зьвялi,
ых-гых-гых…

А ты-ж усё жыцьцё гаравала,
а ты-ж дабра ня вiдзiла,
а каму-ж ты свайго Пракопа пакiдаiш,
а каму-ж ты дзетак астаўляiш?

А хто-ж iх будзiць даглядацi?
А чаму-ж твая долiчка такая нiшчасная?
А ты-ж дабра нiякага ў жыцьцi нi знала,
ты-ж сьветлых дзянёчкаў ня вiдзiла…

Натоўп стаяў бязрадны. Цi адна жанчына цiха пусьцiла сьлязу. Да галосячай Кацярыны падыйшоў яе муж Алесь, русы высокi мужчына. Паклаўшы руку на плячо, прабаваў адцягнуць ад возу.

— Каця, нi плач, твой лямант нiчога не паможыць…

Мiкола, пачуўшы пра забойства маткi, яшчэ раней прывёў дамоў Чарнулю, цяпер стаяў крокаў пяць ад возу. Iншым разам саромiўся-б плакаць на вачох у людзей, цяперака-ж нестрыманыя сьлёзы, як гарох, кацiлiся па твары.

— Швагрок, будзь добры, памажы ўнесьцi… Яхiмка, ты таксама… — прасiў Пракоп.

На покуцi пад абразамi ў хаце саставiлi дзьве лавы, паклалi сяньнiк i падушку i ўнясьлi нябожчыцу. Росламу, плячыстаму, дабразычлiваму да людзей парабку Лазоўскага Яўхiму ня рупiла ехаць назад. Ён прывязаў ля плоту каня, падкiнуў яму сена, узяўся палiць i гутарыць зь мяйсцовымi.

Кацярына бралася арганiзаваць жанок, каб памыць i апрануць нябожчыцу-сястру. Пракоп раiўся з Алесем, дзе ўзяць дошкаў на дамавiну, каго папрасiць, каб зрабiў яе, хто-б мог выкапаць дол на могiльнiку й iншае. Перад хатай не суцiхаў гоман. Людзi не разыходзiлiся, а яшчэ больш iх прыбывала. Дзялiлiся ўсiмi дробязямi аб трагэдыi ў лесе, прыгадвалi ўсё добрае аб Алене й лiхое аб лясьнiку.

— Калi-б ты, швагрок, — гаварыў Пракоп Алесю, — i твая Кацярына дагледзiлi-б тут усё, дык мне трэба было скочыць да папа, каб заўтра прыйшоў…

— Добра, я тутака буду глядзець, бяжы, — згадзiўся Алесь.

— Ды й Чарнулю трэба было-б падаiць, — прыгадаў Бахмач. Ён убачыў Мiколу, што стаяў ля парогу, мяркуючы, мусiць, дзе цяпер яго мейсца. — Ты падоiш, Мiкола?

Пакуль той здолеў адказаць, выперадзiла яго Кацярынiна дачка Надзя:

— Я, дзядзечка, падаю.

— Добра, дачушка, ты зробiш, — сказала ёй мацi.

Раўнамерны гоман на двары раптам сьцiх. Тыя, што стаялi перад знадворнымi дзьвярмi ў сенцах, выглядалi навонкi.

— Палiцыя прыехала, — пачулася знадворку й перадавалася з адных вуснаў у другiя аж у хату. У галасох чулася трывожная цiкаўнасьць.

— А гэта-ж якi чорт iх прынёс…

Не пасьпеў Алесь даказаць сваё, як у хату, са стрэльбамi на плячох, увайшло двух: адзiн чарнавусы маладжавы Вадзiмскi й другi, пажылы, Мэндлiк.

— Пахвалёны Езус Хрыстос, — сказаў грубым басам Мэндлiк.

Нiхто яму не адказаў. Людзi насьцярожылiся, пiльна сочачы прадстаўнiкоў улады. Пракоп стаяў побач швагры пасярод хаты. Твар ягоны ўсё яшчэ быў ў крывi. Палiцыянты, убачыўшы гэта, зьбянтэжылiся. Глухое маўчаньне нiчога добрага ня весьцiла.

— Пане Бахмач, мы маем да вас пару пытаньняў. Пан Бжончэк замэльдаваў нам у пастарунак палiцыi панствовай, што вы напалi на яго ў лесе й што ён, у вабароне… — пачаў гэтак Мэндлiк гаварыць да Пракопа.

У Бахмача дрыжыкi прабеглi па целе, моцна да болю сьцiснулiся песьцi.

— Вон! — выбухнуў ён голасна, коратка й адрывiста. — Каб вашага сабачага сьледу тут ня было! Жонку забiлi й яшчэ цяпер тутака мне на вочы асьмелiлiся паказацца! Вон!

Здавалася, што прытаiўся ўвесь сьвет, чакаючы далейшага. У гэну хвiлiну Пракоп запраўды быў страшны. Выглядала, што гатовы быў з голымi рукамi кiнуцца на гэтых азброеных нозьбiтаў «владзы панства польскага», душыць iх кляшчамi рук, аж пакуль сьсiнеюць у перадсьмяротных уздрыгах мяккiя панскiя шыi.

Алесь схапiў Пракопа за руку. Бахмач увесь калацiўся.

— Паночкi, цi-ж вы ня вiдзiце, што тут у нас? Уважце хаця нябожчыцу, калi вы ў Бога верыце, — плаксiвым голасам прасiла Кацярына.

— Вон з маёй хаты кажу! — ня сунiмаўся Пракоп.

— Чакай, пане, чакай, — адкрыў рот Вадзiмскi.

— Страляйце й мяне, вы душагубы!

Iз такiмi словамi Пракоп вызвалiўся ад Алесявай рукi й зрабiў крокi два наперад. Вiдаць, што дзеяў, пабуджаны высокiм эмацыянальным напружаньнем, гатовы кiнуцца на Палякоў. Вочы яго, здавалася, набеглi чырваньню. Апроч гэтых двох у чорнай вопратцы, ён нiкога цяпер навокал ня бачыў. Янук сачыў бацьку iзь цiмалай трывогай i — сам аб гэтым ня ведаючы — захапленьнем. Гэта быў зусiм новы чалавек. Цэлы век перад iншымi гнуў сьпiну, цяперака яе выпрастаў, iшоў вялiкi й жахлiвы ў сваёй злосьцi, наважаны за глоткi схапiць нозьбiтаў зьненавiджанага чужога ладу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x