Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не грашыў Абухаў любасьцяй да беларускае зямлi. Адылi гэта зусiм не перашкаджала яму любiць i спажываць плёны ейныя. Як кажа тая француская прыказка — апэтыт расьце падчас яды. Рос, ды шчэ й як рос, апэтыт Абухава. Чым больш сыцеў, багацеў, тым больш буйнела прагавiтасьць ягоная.

Як благi сон прыгадваў Абухаў часы мiнулыя, калi пасьля вайны, як дэзэртыр з расейскага войска, хаваўся й лындаў па гэтай чужой краiне. Сам ня зь бедных паходзiў, да працы ня хiнуўся й ззамоладу, а тут жыцьцё паставiла яго проста ў бязвыхадны тупiк. I невядома, як доўга трывала-б тое, калi-б напярэймы Абухаву не прыйшла сама «матушка веры iсьцiннай рускай» — праваслаўная царква. Дакладней гаворачы — не царква Абухаву на выручку пасьпяшыла, а людзi, што ёю ў Польшчы й акупаванай Палякамi Заходняй Беларусi кiравалi. Старалiся яны як найбольш свайго брата ў сьвятарскiя расы апрануць. Дый сам Абухаў, што заўсёды гультая корчыць любiў i беларучкай праз усё жыцьцё хацеў прайсьцi, борзда спанатрыў, дзе лёккi хлеб расьце. Аб тым, што ягоная асабiстая й хрысьцiянская маральнасьць шмат дзе шванкавала й замiнала стацца «пастырам авец праваслаўных», нянадта Абухаў турбаваўся. Дый «уладыкi», што пасьля кароткай падрыхтовы яго на сьвятара пасьвяцiлi, нянадта пра тое дбалi. I м галоўнае абы свой чалавек. А там упражэцца неяк, рады дасьць.

Спачатку вольна й асьцярожна ступаў, а пасьля некаторае практыкi ўжо зусiм сьмела й адважна на сьвятарскiя ногi Абухаў стануў, у сьвятарскi пух пачаў абрастаць. Лiшнiм казаць, што не належаў да тых, якiя духоўны шлях ахвярным паклiканьнем лiчуць. Для яго гэта была проста прафэсыя, што спорыла багацьце, многа выгадаў i магчымасьцяў бяз значнага абмежаваньня асабiстых i сямейных вольнасьцяў.

Царкоўныя рытуалы й iншыя мудрасьцi засвоiў добра й часам «наiзусьць». Гэта дазваляла яму зь вялiкай лёккасьцю й амаль аўтаматычна, зусiм без ангажаваньня свайго духовага «я», барабанiць дзе што патрэбна было. Вядома, вымагалася й нямала акторства, адылi й тут Абухаў ня зломак быў. Калi ты заўсёды на вачох у людзей, ды шчэ такiх назiральных i дапытлiвых, як мясцовыя сяляне, ня маеш права промаху даць. Сваiм выглядам i ўсёй вонкавай iстотай паказаць мусiш, што ўся твая душа ў малiтве Божай. Асаблiва-ж на хаўтурах цi панiхiдзе ты, як найбольш любы раб Божы, усяго сябе пасьвяцiць мусiш прозьбе ласкаў Ягоных. Спачатку нялатвая была гэта для Абухава справа. Ды наламаўся-налаўчыўся так, што й запраўды, гледзячы на яго, маўлялi часта людзi:

— Ты вiдзiш, як гэты поп шчыра молiцца. Ужо гэткага дык пэўна Бог паслухаiць.

Тым самым людзям, не разгадаўшым зручна асвойтанага Абухавым рамёства, даводзiлася нямiла разчароўвацца пры iншых нагодах. Было гэта найчасьцей на пасьлякалядных ссыпках, калi разам iз парабком на шырокiх разваднях па сваёй парахвii езьдзiў i «всякое даянiя благо» зьбiраў. Тады людзi бачылi перад сабой прагавiтага чалавека.

Зайдзе, бывала, у каторую хату, як накручаная катрынка малiтву адляпеча, пару разоў крапiлам па кутох махне й выглядае ўжо, каб яго шчодра за гэткую «благадзецель» абдарылi. Беларусы, як усiм вядом, з натуры людзi добрыя й сумленныя дый шчодрыя — даюць ад душы, хто колькi можа. Адылi моршчыўся адпасены сыценькi твар Абухава, калi бачыў, што ў мех сыпалi гарнец, а ня цэлую сяўню жыта, калi нехта, з прычыны свае беднасьцi, дзесяць грошаў, а ня цэлую залатоўку дасьць.

Узiмку сялянскiя меншыя дзеткi звычайна дома сядзелi. Як тут на двор босы цi голы ступiш? Па хатах сядзелi апранутыя ў вадных зрэбных кашулях, басанож. Наглядалi зiму адно праз размаляваныя штукаром-марозам малыя вокны, марачы аб ботах i цёплай вопратцы, каб на саначкi цi на лёд пабегчы. Для такiх дзетак кажны чалавек адтуль знадворку, што ў хату заглядаў, вялiкай навiной быў. Уявеце сабе, як прыглядалiся яны такому дзiўнаму чалавеку, што ў даўгой расе, зь вялiкай чорнай барадой, зьзяючым крыжам, махаў нейкай малой мяцёлкай i пырскаў вадой навокал, ды нейкай незразумелай мовай да «Божанькi», што на покуцi, гудзеў.

Ледзь памятаў Янук, як першы раз убачыў Абухава. Сядзеў ён у хаце, рабiў на замарожаных шыбах кругленькiя «вочкi» й цiкава-прагавiта на двор выглядаў. Калi Абухаў увайшоў у хату, за сабой шмат холада ўпусьцiўшы, малы Янучок не на жарты зьдзiвiўся й насьцярожыўся ды назiраў, што далей будзе. Апрача таго, што сьвятар рабiў, найбольш цiкавым аб'ектам Януковай увагi была даўгая й шырокая чорная барада. Нiдзе й нiколi ня бачыў ён такой барады, такiх даўгiх пэйсаў.

Калi ўжо ўсё скончылася — значыцца, калi гэты дзiўны барадаты дзядзька накруцiў нешта перад сабой залатым i прыгожым крыжам, усё паўтараючы «мiца й сына», падыйшоў ён тады да Янука, што воддаль ад столу трымаўся. Парнуўшы вялiкiм указальным пальцам у чэрава так, што аж да сьлёз забалела, iз брыдкай грымасай на сытым чырвоным твары сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x