Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сочачы кароваў i Лазоўскага, Янук не спасьцярог, як Пiлiпаў Арсень выбег зь лесу. Той ужо быў блiзка, колькi сiлы ў нагах прастуючы на пастуха. Тапсiк спасьцярог хлапца раней, узьняўся на пярэднiя лапы ды мяркаваў, мусiць, цi скочыць на яго з брэхам цi пачакаць-паглядзець, што ягоны гаспадар Янук зробiць.

— Янук, мяне твой бацька прыслаў! — пачаў, спынiўшыся Арсень. Ён так засопся, што ледзь пасьпяваў лавiць паветра.

— Мой бацька? Што такое? Чаго ты так засопся?

— Дай мне духу злавiць, зараз скажу.

— Ну?

— Лясьнiк тваю мамку забiў, застрэлiў тамака ў лесе…

Януку здалося, што не дачуў. Папрасiў паўтарыць. Разглядаў твар прыбеглага хлопца, цi дзе ня знойдзе на iм ценю жартаўлiвае ўсьмешкi. Твар Арсеняў быў такi сур'ёзны, вочы сьвяцiлiся такой вялiкаю шчырасьцю, што пастух не на жартачкi затурбаваўся.

— Ты што… гэта… нi манiш?

Янукоў язык зрабiўся непаслухмянай цяжкой калодай.

— Яй-Богу, дадушы праўдачку кажу, каб з гэтага места нi сышоў! — бiўся той песьцяй у грудзi.

— Як застрэлiў? Чаму? — скалатнуў Янук Арсеня за руку, а нешта пачало душыць яго за горла. Ён бачыў лясьнiка Бжончка — i ў лесе, i ў хаце Лазоўскага — не адзiн раз. Ад людзей чуў аб iм шмат благога й зьнялюбiў яго здалёк. Ужо амаль даў веры Арсеню, што гэны «падла», як называлi яго навакольныя сяляне, мог застрэлiць ягоную, Янукову матку. Але ўся Янукова йстота пратэставала процi такое ашаламляючае весткi, адмаўлялася прыняць яе.

— За ягады, — тлумачыў Арсень. — Кажуць, што вашы талонаў ня мелi. Ягады хацеў адабраць. Я табе кажу, што чуў, а забiтую тваю матку — дык на свае вочы вiдзiў.

У Янука закружылася пад нагамi зямля. Вомiг зьмянiлася выглядам навакольле. Насамперш, для роўнага й рытмiчнага дыханьня забракла паветра. Памутнелi ў вачох i загойдалiся лес, хутар Лазоўскага, Гараватка. Тое, што душыла за горла, крыху папусьцiла, i па твары пачалi плысьцi гарачыя, буйныя сьлёзы.

— Забiў ма-а-м-му, гы-гы-х!

Арсень стаяў, зрокам верцячы зямлю, i ня ведаў, што рабiць. Правай рукой скуб нагавiцу портак. Нейдзе здалёк, як-бы з другога канца зямлi, пачуў Янук нейкi голас.

— Твой гаспадар крычыць, каровы ў ваўсе, — прыгадаў Арсень. — Я пабягу, адганю.

Янук стаяў, як скамянелы. Усьведамленьне таго, што сталася, адабрала ўсякую волю. Дрыжэў. Дзесь з глыбiнi сьведамасьцi неадчэпны сумлеў падказваў, што ўсё гэта, што прынёс Арсень, магло быць няпраўдай, дурной памылкай.

— От ужо адагнаў, - сказаў вярнуўшыся Арсень. — Бацька твой прыслаў мяне, каб ты папрасiў у Лазоўскага каляскi з канём, каб матку забраць…

— Га?

— Кажу-ж табе, нi марудзь! Бацька прасiў у Лазоўскага каляскi з канём, ды скоранька!

— Добра, ужо йду. Ты пабудзiш з каровамi?

— Пабуду.

— Дык я бягу.

Янук рушыў у той бок, дзе Лазоўскi стаяў iз гладкiм панам. Тапсiк пару разоў брахнуў з уцехi. Адно калi Янук крыкнуў на яго гнеўным голасам, стулiў хвост ды пабег за хлопцам ззаду.

— Ты што гэта кароў нi глядзiш, балване едэн? — сыкнуў Лазоўскi на пастуха, калi той падыйшоў. — Авёс увесь паядуць, пся…

Убачыўшы заплаканы твар, асаднiк не даказаў.

— А гэта што? Чаго сьлiнiш?

Янук стаяў, кулаком выцiраў сьлёзы й ня мог здабыцца на слова.

— Ну, ну кажы! — спанукаў Лазоўскi.

— Маму ў лесе лясьнiк забiў…

— Што? Што?

— Лясьнiк забiў у лесе маму, гы-гы-ых…

— Хто? Пан Бжончэк? Не, гэта немагчыма! Што ты гаворыш, хлопча? Хто табе сказаў?

— Пiлiпаў Арсень прыбег. Вунь за каровамi глядзiць…

— Як? Чаму?

Янук не адказаў. Сьлёзы залiвалi ягоны замурзаны твар.

— Ну, дык што-ж я? — пачаў нецярплiвiцца асаднiк.

— Тата прасiў, воз каб вы далi, маму дамоў адвезьцi.

Лазоўскi маўчаў. Зь недаверам паглядзеў на тонкае пасма вусiкаў сiвавалосага гладкога пана, што стаяў побач, як-быццам ад яго спадзяючыся нейкага высьвятленьня.

— Лiха цябе ведае — можа, праўду кажаш. Паглядзiм… Ты гэтага, — падумаў хвiлiнку Лазоўскi, — бяжы ганi ў двор кароў, а я йду за возам.

Пакуль Янук прыгнаў кароў, на дварэ ў Лазоўскага ўжо стаяў запрэжаны аднаконны даўгi гнаявы воз. Асаднiк перш хацеў запрэгчы брычку, але пастанавiў, што для такое мэты яна не прыдатная: ня будзе як нябожчыцу пакласьцi. Лазоўскага парабак Яўхiм прынёс пэўныя рэзьгiнi сьвежага пахучага сена й разаслаў яго на калясцы, наперадзе паклаў туга напханы мурагом кашэль.

— Бабу нявiнную забiў, нялюдак, каб зь цябе трыбухi! — кляў Яўхiм, наладжваючы воз i крытычным вокам аглядаючы, цi ўсё так, як мае быць.

— Добра, што во конь зараз за садам пад рукой быў, дык скора справiўся. Гэта-ж нi жартачкi, такоя нiшчасьця…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x