Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не пасьпеў Пракоп увайсьцi ў панадворак, як Алена выбегла ўжо з даёнкай i ўслончыкам.

— Iдзi, там бульбу ды аладкi за засланкай бяры, а малако кiслае ў вялiкiм шчарбатым стаўбуне на палiцы стаiць.

Пракоп прывязаў карову ля карыта з вадой. Алена ўселася на ўслончыку, мокрай шматай старанна выцерла вымя, i першыя нiткi малака спачатку паволi, а пасьля барзьдзей пачалi цурчэць па дне бляшанае, пацямнелае ўжо ад гадоў, цынкаванае даёнкi.

— Вы ўжо елi? — спытаў Пракоп.

— Няўжо-ж цябе ждалi…

— Мiкола кабылу дагледзiў?

— Га? Мусiць-ткi. Ён-жа сваю работу знаiць.

Бахмач абапёрся аб паркан i доўга глядзеў у вагарод, дзе расло варыва, па бакох абсаджанае сланечнiкамi.

— От дожджу трэба на гвалт, — сказаў ён i зрокам кiнуў уверх, быццам чакаючы адтуль нейкага неадкладнага адказу. Ён ужо забыўся, калi галiўся й стрыгся. Паволi чухаў правай рукой патылiцу.

— Гэта-ж агуркi во такiя марныя, каб саўсiм нi павысыхалi. Трэба было Мiколу сказаць, каб палiў, можа ваду з гнаёўкай разьмяшаўшы…

— Сам чаму-ж ня рупiцца?

— От гаворыш як-бы не знаiш усiроўна. Ён дзе зь дзяцюкамi каб на чарку, дык ласы…

Пракоп ня пiў i не палiў. Гэтыя дзьве слабасьцi прышчапiлiся, сам не спасьцярог калi, да сына. Ня мог яму гэтага дараваць, але колькi нi ўпiкаў, нiчога не памагала.

Увайшоўшы ў хату, зьдзеў i павесiў на крук шапку, выдабыў зь печы бульбу й аладкi, паставiў iх на стол. Iз збана на палiцы налiў у глiняную мiску кiслага малака. Сеўшы за стол, перахрысьцiўся й пачаў паволi есьцi. Вялiкi шэры кот цёрся ля босых ног.

Ужо канчаў Пракоп сьнеданьне, калi расчынiлiся дзьверы й паволi, быццам як складзены, у хату ўвайшоў Мiкола. Гэта быў высокi худы дзяцюк. Зьдзеў шапку, павесiў побач бацькавай на сьцяне. Блёнд валосы нядбала рассыпалiся па галаве. Сiнiя вочы супакойна паглядалi на бацьку. Нiчога не сказаўшы, сеў на ўслоне.

Хата мела глiнабiтную падлогу. Ня стала ў Пракопа сродкаў, каб здабыцца на дошкi. Сьцены навокал столу былi паабклейваныя газэтамi, а далей — голыя. На покуцi вiселi тры абразы. На сьцяне, што ад вулiцы, у зашклёных рамках тоўпiлiся сямейныя здымкi. Ля сьцяны стаяў доўгi ўслон, на якiм цяпер сядзеў Мiкола. Побач перагародкi, што ад печы аж да сьцяны аддзяляла два ложкi ў спальнi, стаялi два малыя ўслончыкi. У качарэжнiку ў кутку ля печы прытаiлiся вiлы, качарга, чапяла, памяло й мятла. Ля печы на вялiкай нiзкай i шырокай бярозавай калодзе стаяла драўлянае вядро з вадой, а побач — медзяная, зробленая iз знараднай гiльзы, конаўка. Ля калоды стаяў цэбрык, куды зьлiвалiся памыi. Мухi поўзалi па мокрадзi, лянiва гудзелi на вокнах i на столi. Ля дзьвярэй, што ў сенцы, на сьцяне была шырокая палiца, адкуль Пракоп узяў тое кiслае малако. Палiца была завешаная гафтаванай у васiлькi кужэльнай фiранкай. Вопратка вiсела побач на сьцяне й у вялiкай драўлянай шафе ў куце. Два вялiкiя вокны, застаўленыя вазонамi на падваконьнях, выходзiлi на вулiцу: адно, за сталом — на двор, а другое, крыху меншае, было ў спальнi. Будуючы хату, Пракоп наўмысьля парабiў вялiкя вокны. Калiсьцi ў месьце пазнаў простую праўду, што сьвятло патрэбнае чалавеку ня толькi надворы, а й у хаце. Хата была падмеценая й чыста прыбраная. Алена падбала пра гэта.

— Ну што кабыла? — спытаў Пракоп сына.

— Ды што?

— Паiў?

— Напаiў i даў травы, што ўчора выкасiў.

Пракоп, памаўчаўшы, пасьля сказаў:

— Я з маткай пайду ў казну малiны зьбiраць, а ты наглядай тут за пчаламi; дзень пекны, каб не раiлiся. Пасьля палудня, як сонца пачнець спускацца на захад, павядзi карову напасьцiць.

— Куды?

— Вядзi туды да бальшака. Там травы яшчэ многа.

— А што з пчаламi, калi-б рой?

— Ня думаю, каб яны… Учора вечарам слухаў, ды вясельля нi было. Калi-б што якое, дык знаiш, што рабiць — махнеш венiкам, каб аселi, ды гукнеш каторага доктаравых, каб памог сабраць. Парупся, каб усё чысьцiнька напагатовя стаяла.

Пракоп меў тры вульлi пчолаў i, мусiць, столькi-ж вульлёў стаяла пустых. Паставiўшы стаяк на высокай лiпе за пуняй, пазалетась злавiў рой. Летась у той-жа самы стаяк злавiў другi, дый адна свая сям'я роiлася сёлета, дык ужо тры меў. Любiў Пракоп пчолаў. Шмат чытаў пра iх, практычна пазнаў норавы й жыцьцё. Тое вясельле, аб якiм прыгадваў Мiколу, заўсёды адбывалася ўвечар перад роем. Тады матка цягнула цяненькiм галаском. Было й многа iншых галасоў розных адценьняў, якiх Пракоп жартаўлiва дзялiў на сватоў i дружак. Учора пасьля зьмярканьня ён такога вясельля не падслухаў, дык i супакойны быў, што рою сёньня ня будзе.

Калi Алена перацэдзiла малако, спарадкавала судзьдзё, пабралi плеценыя Пракопам пузатыя кошыкi й накiравалiся на загуменьне. Адтуль мяжой мiж доктаравым i Шпунтовым хутарам мецiлi на Гараватку. Iшлi паволi, разглядалiся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x